Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Хай усынаўляюць!

— Схадзі ты, я яшчэ цябе навучу, у малітоўны дом. Папы не памаглі, дык мо баптысты памогуць…

— Хай памагаюць, — зварочвала яна на бітую дарогу; голас сам па сабе, а думкі ў іншым месцы.

Гэтымі паводзінамі, як ні дзіўна, пачала яна нагадваць Грыгора. Адна ведаю нешта такое, чыталася на ёй, чаго вы не ведаеце. Толькі ў Грыгора было гэта з выклікам, з гаганькамі, а ў яе — з нейкім нядобрым самазаглыбленнем.

А Грыша, наваспечаны бацька, якому пачала ўжо надакучаць яго спаважнасць і ўсё часцей цягнула яго на халасцяцкія гулі, — расказваў нам, падлеткам, што абляпілі яго лаўку, слухалі яго, набіраючыся

блатной мудрасці, — расказваў, як уночы прыбягала да іх Махноўка, памешаная, сівая, страшная, пакацілася ў ногі: «Грышачко, сыночак, аддайце мне дзевачку, вы сабе яшчэ народзіце!»

Мы рагочам…

ХІІ

Яшчэ гады праз тры, у ліпені, Кулініч з Мікалаем Міронам прыйшлі на мост, паглядзець, як мы, ужо вялікія, пасля школы, хлопцы ловім рыбу.

Мікалай Мірон які быў, такі застаўся, хадзіў без кійка, і калі б цяпер ездзілі ў Дзікі Луг, ён паехаў бы. Але даўно ўжо ніхто нікуды не ездзіць.

Не тое Кулініч. Згорблены, з палкаю — пасечаная нага перастала згінацца. У яго зрабіўся цік на воку. Калі ён гаварыў, века пачынала торгацца, і разам з ім шчака, а са шчакой — задзіралася верхняя губа, і ўсе зубы з таго боку былі відаць. Грыша празваў яго за гэта Скалазуб.

Дзень быў цёплы, млявы. Мікалай Мірон пасядзеў крыху і пайшоў дамоў — піць соду. Мы вылезлі з вады, падзялілі ўлоў. А Кулініч з нахіленай галавою ўсё сядзеў і нешта мармытаў. Падкраліся ззаду — паслухаць, што ён там кажа. А ён нават не пачуў крокаў, не заўважыў, што ўжо не ловяць. Сядзеў, глядзеў уніз на ваду; і вусны яго шапталі:

— Ніжай, ніжай, ніжай…

Відаць, думкамі ён быў далёка адсюль, недзе там, на Дзікім Лузе, у тых часах, калі ён быў яшчэ ніякі не Скалазуб, а малады, дужы, радасны, удачлівы да таго, што нават рыбу мог злавіць, не замачыўшыся; калі ўсё было так светла, шчасліва, і верылася, што наперадзе будзе толькі лепш.

А можа, ён хацеў сказаць, што ж гэта за такая штука жыццё, як жа ж яно ўмее падманваць, то ўзносячы чалавека высока, а затым непазбежна апускаючы ўсё ніжай, ніжай, ніжай?..

2011 г.

У Крыме

В. Г.

Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку.

Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага Валодзіна было ўга як немалаважна.

Ён выбіраў заходні бераг — стэпавы Крым, яшчэ і таму, што тут увогуле пакуль не надта асвойталіся, не зусім нагадзілі ў параўнанні з славутым паўднёвым Крымам.

Яму хацелася проста купацца, піць віно і есці вінаград, гуляць у адзіноце, знаходзячы ў тым пэўную асалоду і ўжо дакладна — душэўны спакой, баючыся ўсяго, што магло б яго парушыць.

Валодзіну было далёка за сорак. Калі дакладна — пяцьдзясят. І яму прыемна было без мэты хадзіць і думаць, які ён за свае паўвека набыў вопыт, як спазнаў жыццё, людзей — ну, не так, каб глыбока, па-філасофску, але дастаткова, каб арыентавацца ў гэтым свеце без компаса.

Потым зімою, у Мінску, ён успамінаў свой утульны пасёлачак, мора, стэп, вецер, сонца, адзіноту… І так цудоўна, спакойна рабілася на душы — як заўсёды бывае, калі памяць падманвае цябе, прымушаючы забыцца на мінулыя непрыемнасці, а ты ў сваю

чаргу падманваеш яе, паддаешся, ахвотна забываючы ўсё, што яна хоча.

Валодзін запомніў сваю мінулагоднюю радасць і хацеў усё адзін да аднаго паўтарыць, нават механічна скапіраваць. Вось ён сядзе ў цягнік — ах! — гэтыя вакзальныя аб’явы: Мінск — Сімферопаль, Гродна — Анапа!.. І будзе дарога, знаёмая, доўгая, двое сутак, з рэдкімі кароткімі прыпынкамі, з гандлярамі на перонах — чамусьці ў вочы кідаюцца адны вараныя ракі, чырвоныя, вялікія, як лангусты… Джанкой, Сімферопаль — і крымскі пах пачынае казытаць ноздры і кружыць галаву… Вось маршрутка, і вінаграднікі, і арэхавыя дрэвы паўз дарогу, а за імі, дзе толькі больш-менш чыстае поле, сімвал новага Крыма — татарскія будкі самазахопаў. Але ўсё скончыцца, і пад’едзе маршрутка да пасялковай аўтастанцыі, выйдзе ён і няспешна пакрочыць знаёмай вуліцай, дзе ведае кожную выбоіну — дарогі і тратуары тут зусім не рамантуюцца. Дом, клумба каля дома. Радасць гаспадароў пры з’яўленні яго. Катэджык, пакой — той самы, нават, здаецца, тыя самыя — леташнія — скурчаныя ліпучкі ад мух звешваюцца са столі. І гэты нязвыклы беларускаму вуху гук, увесь час — шух, шух… Мора! Нябачнае, але такое блізкае!

Як марыў, так і адбылося.

Заехаў добра, гаспадары радасна сустрэлі яго, як сваяка, ключ далі, і пакойчык з ім павітаўся — той самы, на аднаго разлічаны, і тэраса, і клумба сказалі толькі яму аднаму чутныя, зразумелыя словы, і сабачка Лёва — ані не падрослы за год — пазнаў яго, перакуліўся на спіну і памахаў усімі чатырма лапамі.

Пакуль Валодзін распакоўваў сумку і пераапранаўся, зайшла гаспадыня, хоць і сама маладжавая, але, як санітаркі ў бальніцы, не надта адварочвалася.

Давялося выслухаць Валодзіну, што ўночы быў шторм, той самы, які бывае ў пачатку кожнай восені і называецца — бар†а, прыходзіць сюды з бухтаў Новарасійска, крышыць усё на шляху: ламае дрэвы, размывае пляжы, зрывае з якараў караблі і не супакоіцца, пакуль не набярэ сабе ахвяраў; вось і ўчора з высокай прыбярэжнай скалы змыла маладзенькую дзяўчыну, якая здымала стыхію на мабільны тэлефон і не ўтрымалася, паехала, слізгаючы па высокім адхоне, у марскую прорву…

Валодзін не надта слухаў. Ён хутчэй нацягнуў шорты, усунуў ногі ў лёгкія сланцы, схапіў ручнік і пашыбаваў да мора. На моры заціхаў шторм. Падманліва-жалобна плакалі чайкі і альбатросы. Падмыты высокі бераг быў у зігзагах трэшчын. На яго ўсё яшчэ цэліліся, стараліся накінуцца брудныя хвалі з доўгімі палосамі водарасцяў і жоўтай пенай, але ўжо не даставалі, пакідаючы паміж вадой і берагам метраў дзесяць мокрага пляжа.

Тым не менш людзі былі, хто ў адзенні, хто распрануты, сядзелі, хадзілі, шукаючы каменьчыкі, па пляжы. Некалькі разявак пазіралі, і пальцамі і мабільнікамі паказвалі на злашчасную скалу.

Валодзін, на хаду распранаючыся, увайшоў у хвалі, абмёр ад холаду і нечаканасці, абвык, пабоўтаўся, паныраў, хутка аглух ад шуму, наглытаўся гаркава-салёнай вады, пабіў ногі аб камяні, якія перакочвалі хвалі ля берага… Калі, як паранены — рукі матляліся, у вушах звінела, выбрыў на бераг, нейкая дзяўчына папрасіла яго, каб памог умацаваць парасон. І гэта ў такую пагоду, без аніякага сонца! Дзяўчына па ўзросце падыходзіла яму ў дочкі. Па-руску гаварыла яна так, як усе без выключэння беларусы гавораць (а потым здзіўляюцца, чаму іх выкрываюць па адным-двух словах за межамі Беларусі), з тым ледзь улоўным «дэфектам», які не выправіць ніякі лагапед мінумум яшчэ гадоў пяцьдзясят.

Поделиться:
Популярные книги

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Темные тропы и светлые дела

Владимиров Денис
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Деревенщина в Пекине 3

Афанасьев Семен
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3

Двойник короля 17

Скабер Артемий
17. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 17