Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Без Лі-Лі ў вас нікога ўжо, апроч мяне, няма. Нікога... — лежачы на месцы Лі-Лі, ціха, амаль шэптам сказала Зіначка, і Таня зазбіралася: “Вада ў мяне на агні, вы тут справіцеся...” — але не сыходзіла, чакала, што я скажу, і Зіначка глядзела, чакаючы, і ўсхліпнула, нібы ёй балела, калі я Тані ёд аддаў: “Ты лепей справішся, я пайду агонь патушу”.

У доме сапраўды кіпела вада на пліце, Таня штосьці варыць збіралася, але вада магла кіпець яшчэ доўга, а ў вакно на другі бок дома я ўбачыў, як за парушаным парніком хаваецца Алік і глядзіць на мансарду...

Каля вакна вялізны фотаздымак вісеў: Амед, Таня, іхнія дзеці і яшчэ безліч татараў — усе ўсмешліва-шчаслівыя.

Я

адліў вару, згатаваў і выпіў каву. Выйшаў, калі Таня і Зіначка ўжо спусціліся ў альтанку, дзе Таня закурыла.

— Ты хіба курыш?

— Закурыш тут... Я таксама крыві баюся.

Зіначка, пачуваючы сябе няёмка перад Таняй, якая нешта такое пра яе на мансардзе падумала, на мяне ўскрыўдавала:

— Ну і што было б, калі б вы засталіся?..

Калі б так, як Зіначка, падрапалася Лі-Лі, я б падумаў, што яна зрабіла гэта наўмысна — і Лі-Лі магла такое зрабіць... Але Зіначцы пра яйчыкі, пафарбаваныя ёдам, пра фею Таццяну Савельеўну я не расказваў. Я нават не казаў ёй, што тут ёсць басейн, а вось яна пра ўсё ўгадала — і прыехала ў купальніку, каб мне паказацца і для мяне падрапацца...

Каб я пафейнічаў...

...каб падняўся з Зіначкай на мансарду, дзе ноч начаваў з Лі-Лі без Лі-Лі, фарбаваў ёдам вышэй і вышэй, бліжэй і бліжэй да лабка яе параненую, кругленькую з кругленькім каленцам, ножку, кранаючы ўсё часцей, прарэльефленыя тугім купальнікам, падлабковыя пухлінкі, губкі... і датыкаючыся вось тут, дзе прытаіўся яшчэ неразбуджаны вулканчык... ад чаго Зіначка, як і я некалі ад дотыкаў феі, уздрыгвала... і выгіналася ў таліі, прыпадымаючы попку, а я ўбок, да другой ножкі адцягваў вузенькі перашыяк купальніка, адставіўшы ёд, злізваючы крывінкі і думаючы: Божа, як жа ўсё, апроч самога кахання, падобна, ва ўсіх аднолькава ў жыцці — ці кароткім, ці доўгім, але гэтак сцягнутым ад драпіны да драпіны, нібы больш у ім і не было нічога. Аднак Зіначка пра гэта не ведае, і ўсё адбываецца толькі з ёй, толькі ў ёй... так, ужо ў ёй, у ёй... балюча?.. не... я з самім сабой справіцца ў сабе не здольны, калі гэтак нахлынае... ад жанчыны... ад дзяўчынкі, якая хоча быць жанчынай... не балюча? не, не... ой!.. балюча?.. не, я хачу!.. я так хачу!.. што ж, няхай так і будзе, як ва ўсіх і як толькі ў яе... толькі ў ёй... надрываецца плевачка, гэтая ўнутраная, незразумела для чаго прыродай прыдуманая, тоненькая скурачка, якая і не патрэбная зусім, ад якой шаманы ў плямёнах цэнтральнай Афрыкі дзяўчынак пры нараджэнні вызваляць, вышчыкваюць, каб не было праблем, а ў нас нямашака шаманаў, таму столькі драм, столькі трагедый... і Зіначка падаецца да мяне ўся... і раптам адпіхваецца, адкідваецца, нечакана ўся з-пад мяне вырываецца... не хачу! не хачу!.. не хачу!.. ды ўжо сталася тое, чаго яна хацела і дзеля чаго, сама таго не ведаючы, падрапалася — і гэта ўсяго некалькі лішніх кропелек крыві...

Калі я спусціўся, Таня сядзела ў альтанцы і курыла.

— Ты хіба курыш?

— Закурыш тут... Амед вам не сказаў: яго пасадзяць, калі ўсё не прададзім і не заплацім, каб адпусцілі. А ніхто не купляе, баяцца... Як там у турме?

— Так сабе.

Яна затушыла цыгарэту.

— Хлапчук тут быў... З таго боку дома. Цяпер сапраўды збег, дзяўчынка ўскрыквала моцна...

Я не чуў.

— Я б Амеда забіла...

— За што?

— За гэта, — кіўнула яна на мансарду. — Але кажуць, што вы секс-сімвал...

— І што яшчэ кажуць?

Яна зніякавела, пацепнула плячыма.

— Не ведаю... Больш нічога.

“...і калі я ўночы чакала цябе, ад прэзідэнта вырваўшыся, ад брыды ўсёй, якая наліпла, ледзь жывая, а

ты прыйшоў, гідліва ўзраўнаваў і пайшоў, я зразумела, што няма ў табе сілы, волі на маю волю, і ўспомніла, як ужо ў чатыры гады я цябе ненавідзела. Мне лягчэй стала паміж табой і Феліксам, калі ты прыйшоў і пайшоў, ведаючы, што Фелікс — з-за сілы сваёй — у турме”.

З турмы мяне выпусцілі не праз дзве гадзіны, а праз два дні. Сярод ночы. То нешта ўсё вырашалі — ніяк вырашыць не маглі, а тут вывелі на вуліцу і кінулі: ідзі, куды хочаш... Я ў начніку гарэлкі купіў, сеў на лаўку ў скверыку, дзе яшчэ адзін жалезны Фелікс стаяў, і пад ягоным бюстам бронзавым выпіў. Бо не ведаў ні таго, што самому рабіць, ні таго, што са мной зробяць... Цяпер я быў ім ні для чаго, і са мной — адны праблемы.

Ад жалезнага Фелікса ценем аддзяліўся начны прахожы...

— Правароніў я вас, — сеў на лаўку Алік. — З таго боку чакаў.

Я дапіў з бутэлькі рэшткі.

— Скуль ты ведаў?..

— Лі-Лі пазваніла, што вас выпусцяць...

— Лі-Лі ў Маскве.

Алік сказаў:

— Дык і там, мусіць, ёсць тэлефоны.

Магчыма, ён і не пажартаваў...

— Што гэта яна табе ўсё звоніць? То адсюль, то з Масквы...

— Яна не мне, — сказаў Алік. — У вас ключоў няма — і каб вы не напіліся адразу.

Ключоў у мяне не было.

— Дома ў двары пачакаў бы, калі такі паслужлівы...

— Дома Лідзія Паўлаўна, дасць яна ўночы ў двары пачакаць. — І Алік спытаў: — Праўда, што ў вас цяпер Зіначка жыць будзе?

Вось чаму ён прыйшоў.

— Як гэта?..

— Як жыла Лі-Лі.

Я паспрабаваў яшчэ выпіць, але бутэлька толькі пуста цмокнула...

— Табе хто сказаў такое?

— Зіначка.

— Сама?

— Сама.

— У яе ёсць, дзе жыць. Ёсць маці... бацька...

Алік забраў пустую бутэльку і кінуў у сметніцу. Няўдала — бутэлька пабілася, сыпанула шкло...

— Няма ў яе нікога, апроч мяне.

Крыўдзіць мне Аліка не хацелася.

— Можа, і так... — І далей яно само спыталася: — А што ты можаш зрабіць для яе? — і Алік адказаў ціха, але адразу, імгнення не прамарудзіўшы:

— Памерці.

Мне трэба было б пачуць яго — ды я і пачуў, але не так: я ўспомніў пра пісталет.

Пакуль мной займаліся турэмшчыкі, прэзідэнт адплыў на задні план... Нібы мной займаліся не ягоныя турэмшчыкі.

У скверыку рамантаваўся тратуар. Сярод камянёў прэнт, з канца заплясканы, ляжаў, нехта з рабочых пакінуў — як наўмысна... Падабраўшы яго, я амаль прабег два кварталы да туалета насупраць рэзідэнцыі, Алік ледзьве за мной паспяваў.

— Куды вы?..

— На шухеры стой.

Я паазіраўся наўкол: на тэатр, на фантан, на дрэвы ў скверы, у якім не жалезны Фелікс стаяў, а хлопчык з лебедзем — і ламануў замок.

Пісталет быў на месцы. Я праверыў яго, пастаяў над унітазам, зашпіліўся, торгнуў ланцужок з абарванай ручкай — вада не зашумела.

Перакрылі. Болей тут не туалет — каб Снягір не прысікаўся.

Алік ускочыў:

— Ідуць двое!.. — Убачыў пісталет — і вочы ў яго крутануліся: — Нашто ён вам?

— Застрэліцца.

Хутка яны... Знайшлі пісталет і чакалі, хто за ім прыйдзе? Тады б абойму дасталі...

Прынёс пісталет — ледзь не арыштавалі, забраць хачу — арыштоўваць ідуць... Што ні рабі ў гэтай сральні — за ўсё арыштоўваюць.

Я ўзяў вядро, там вядро з анучай стаяла, паклаў пісталет пад анучу і даў вядро Аліку.

— Па ваду да фантана пойдзеш, зусім адсюль пойдзеш і дома ў мяне схаваеш, зразумеў?

Алік кіўнуў — і яны ўвайшлі:

— Вы што тут робіце?

Яны ў форме былі, два сержанты.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя

Черный Маг Императора 18

Герда Александр
18. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 18

Армагед-дом

Дяченко Марина и Сергей
Фантастика:
социально-философская фантастика
альтернативная история
8.40
рейтинг книги
Армагед-дом

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

И в аду есть герои

Панов Вадим Юрьевич
5. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.19
рейтинг книги
И в аду есть герои

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III