Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Шрифт:

MIША ПІША САЧЫНЕННЕ

Маладое пакаленне прагулялася ў Нясвіж. А цяпер у школе ціш. Кожны піша сачыненне. Міша — пра палац, аздобу, пра шляхетную асобу з імем гучным — Радзівіл. Піша Міша з усіх сіл. А старання тут замала. У гісторыі завалы: мала знаем пра князёў. Нам расказвалі пра пушчы, пра зуброў i завідушчых за жардзянікам ласёў. Чулі ў школе пра грамілаў i грабежнікаў зямлі. Да магутных Радзівілаў нас нядаўна
падвялі.
Канцлеры i фалькларысты, мецэнаты, песняры... Княжы род быў ганарысты i пыхлівы пры двары. Міша піша пра ваяку пад мянушкай Геркулес. Пісар наш! Прымі падзяку: ты за частакол пралез. Гетманам наперарэз церабі зглушэлы лес!

СТРЭЧАННЕ

Стрэчанне. Кранае ранак ледзяшовы метраном. ... Хто гіадвесіў абаранак на галінцы за акном? Певень! Бо няма вадзіцы: не адліжныя Грамніцы. Абараначак іскрыцца. На Грамніцы — паўзіміцы. Пойдзе стынь-мароз на злом. Абаранак верціцца... Лета хутка вернецца у вясенні дом.

Я — ДЗЯЎЧЫНКА КАЛЯДА

Новы Год на падыходзе. У абноўленай прыродзе я малюю — усур'ёз: тата стаў як Дзед Мароз, а Снягуркай сёння — мама. На маім малюнку — Брама. Пройдзе праз яе да нас у вясёлы школьны клас Новы Год, увесь кудлаты. Для яго убор багаты я зрабіла — Каляда. Падышла пара святая: калядую я, вітаю з Днём Народзінаў Хрыста! Будзе вера у народзе, — перад Богам стане ў згодзе беларусаў грамада.

РАДАСЛОЎНАЕ ДРЭВА

Радаслоўе — з родных слоў! Меў гучальнае найменне кожны сейбіт пакалення. Жыў Банэдак, Антулюк, Анупрэй, ІОзюк, Сальвук. З імі Домна i Праксэта, Даміцэля i Ганэта. З радаслоўным дрэвам кожны стане — крэўным. Каб карэнні не забыць, крону звонкую любіць. Прадзед мой Адамам зваўся. Ён у Еву закахаўся. I таму мой дзед-сталетак гадаваў з дзесятак дзетак. Жыў Габрусь, Ладымер, Нюся, за Параскаю Каруся, Тэкля, Стэпка, Дамініся... Просяць продкі: — Азірніся! Маладзейшы дзедаў сын называўся так: Юстын. Ён таксама быў не зломак: ёсць Ладзюк — яго патомак, з ім Малання, Кляўда, Ганна... Сваякоў лічу старанна: бо радні вядзецца змена аж да сёмага калена. A дачушкі-балбатушкі навастрылі свае вушкі: — Ну a ў нас каленцаў шэсць. Род наш зможа падужэць? Мама кажа: — Новы год ваш папоўніць карагод!

ПАКЛОННІК

Не бывае ў нас наветра без лагодненькага ветра. Не люблю я скразняка, сухавея, свяжака, скавыша з-пад нетраў, буралома, шквала... Для пагоды зла нямала. Лес — вятрам завала. Ураган там прападзе, сівер абнядужыць, — i віхура, злая бура сцежкі не скалюжыць. Зберагу я пушчу, гай, бор, сасняк, сосоннік, хвойнік, ельнік... Лес —
наш рай!
Будзе кронным Родны Край!
Я — яго паклоннік.

ПЛЫВЕ АЗОН

Трэба для народу многа кіслароду. На праспекце ж сэрца ные: газы выхлапныя. Дзе падзецца ад смуроду? Мы гатовы да паходу: скажам «Не!» грузавіку i павернем на раку, каб набраў там у балоны птушак, зёлак перазвоны. I тады аж на балкон — будзем чуць — плыве азон. Трэба для народу многа кіслароду!

УГЕРБОВАНЫЯ

Не ў спадобу Каню шыны... Дайце Коею ка-ню-шы-ны! Ен любіў яшчэ авёс. Хто б авёс яму прывёз? I прыходзіцца Kaню скубці ў лузе цішыню. Хай жуюць машыны зношаныя шыны. Мураву, паўстань-траву Я з Ярылам сам нарву. Накармлю я Коніка. А зайграе сонейка, — высвеціць манета рысы сілуэта: а там Коні, нашы Коні з ваярамі у пагоні.

РЭХА-ПРАРЭХА

У мяые такая справа: заблудзіўся i стаю. Злева — дуб, сасонка справа. Страху ў пушчы не ўтаю. Як знайсці дамоў сцяжыну? Смела прамінуў ажыну. Лоб у лоб — бярлога-клець, а з яе бурчыць мядзведзь. Дуб маўчыць. Я за сасонку: будзь, сасонка, за заслонку! На ратунак выйшаў Вожык, перадаў арэхаў кошык: — Чуеш Рэха? У бары толькі з Рэхам гавары. Рэха ў лесе не начуе. Крыкні — i цябе пачуе. Запытаецца: — Ты дзе? I дадому прывядзе.

ТУР

Typ — турыст? Не, Бык вандроўны: Тураў ведае, Турэц... Першабытны Тур — чароўны. Продкі ведалі: мудрэц! Не турбуе без нагоды, князя Тура не турне... Ад яго — усе паходы называюцца турнэ. У Туроўлі, у Турыйску туру-вежу бадане. На турнірах Тур прапіску меў i ў дальняй старане. Хочаце знайсці Быка? Пачакайце трошкі: рожкі у маладзіка гэта Тура рожкі.

АБЯРЭГ

Паглядзеў на два алоўкі. Хто з ix сёння самы лоўкі? Першы — лепшы. Робіць круг па паперы белай. A другі, нібы хірург, тыкае нясмела. Маляваць дык маляваць! Здыхлік Несмяротны той, каго Кашчэем зваць, памагчы мне згодны. Мы малюем абярэг — амулет магічны. З ім i сядзем у каўчэг. Каля возера — начлег. Вечар навальнічны. Паспрабуем уначы абярэгам зберагчы родны край крынічны. Намалюем жарало, — каб азерца ажыло. Раніцай паўстане Вежа. Зберажом i прыбярэжжа!
Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Евангелие от зверя

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
4.57
рейтинг книги
Евангелие от зверя

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Первый среди равных. Книга VI

Бор Жорж
6. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VI

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3