Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Валатовіч, у якога ён папрасіў даведку, спачатку выслухаў яго няўважліва, заняты нейкімі паперамі, потым, усвядоміўшы сутнасць просьбы, здзіўлена паглядзеў на яго, начапіў акуляры.

— Пачакай; пачакай. Нешта я, брат, не разумею. А школа як?

— Школу ён кінуў,— адказаў за Алёшу бухгалтар калгаса Полаз, бацька Валодзі.

— Чаму?

— Там у яго складаныя справы. Палаяўся з Арэшкіным, адмовіўся прасіць прабачэння…

— Ну-у, гэта яшчэ не прычына. А што там Лемяшэвіч думае, камсамольская арганізацыя? Не, тут трэба разабрацца,

а не проста так… Што ж ты мне раней не сказаў? — папракнуў ён Полаза. — Хадзем да Лемяшэвіча, будзем разбіраць. Я — таксама педагог.

Алёша толькі ўздыхнуў.

«Пачынаецца, — падумаў ён. — Невядома, колькі яшчэ будуць прадаўжацца гэтыя пакуты», — аднак моўчкі рушыў за старшынёй.

— Глупства ты, брат, задумаў,— гаварыў той па дарозе. — Неразумна. Падумай. Цяпер лепшыя людзі з горада ў вёску едуць, а ты — у Мінск! Што ты рабіць там будзеш? А я толькі марыў, што ты ўлетку ў нас зноў будзеш убіраць. Мы б табе памочніка далі разумнara i ўвогуле арганізавалі б справу так, што ты не толькі абласны, але рэспубліканскі рэкорд паставіў бы, Праславіўся б на ўсю краіну. А ты — з Арэшкіным палаяўся… Арэшкін, паміж намі, дрэнь, але настаўнік ёсць настаўнік, нічога не зробіш, брат.

Каля школы Аляксей спыніўся i рашуча заявіў:

— У настаўніцкую я не пайду!

— А куды?

— Не ведаю. Можа, Міхась Кірылавіч дома. A ў настаўніцкую не пайду!

Валатовіч здзіўлена паглядзеў на яго.

— Але i характар у цябе!

На яго шчасце, Лемяшэвіч сапраўды быў у сваёй кватэры.

— Што гэта ў цябе робіцца? — з парога звярнуўся да яго Валатовіч. — Лепшыя вучні кідаюць школу, уцякаюць, а вам i клопату мала, i дырэктару i камсамолу. Не, так не пойдзе, прыйдзецца мне ўмяшацца ў вашы справы!

Лемяшэвіч прывітаўся за руку i ca старшынёй, i з Алёшам. Заглянуў яму ў вочы. Той адвёў позірк убок.

— Што ж ты пазбягаеш мяне? — спытаў Лемяшэвіч з ласкавым дакорам; Алёша на працягу трох дзён знікаў з дому ў час абеду, снедання i вячэры, калі прыходзіў Лемяшэвіч. — Бачыш, без мяне нельга. Сядай, будзем гутарыць.

— Растлумачце, што здарылася. Прыходзіць, просіць даведку, а чаму раптам — маўчыць, — сказаў Валатовіч, распранаючы паліто.

— Усё растлумачу, Павел Іванавіч, — паабяцаў Лемяшэвіч i звярнуўся да Алёшы, які нязграбна прысеў на край табурэта i камячыў у руках шапку: — Значыцца, канчаткова вырашыў?

Алёша кіўнуў галавой i ніжэй апусціў яе.

— І не шкада табе… сяброў, школы, бацькоў?

Алёша не стрымаўся i ўздыхнуў.

Лемяшэвіч пастаяў перад ім, думаючы, што яшчэ спытаць, пра што сказаць, i, не надумаўшы, таксама расчаравана ўздыхнуў i адышоў да стала.

Перадумаў ён за гэтыя два дні не менш, чым сам Алёша, а яшчэ больш гаварыў i раіўся з людзьмі — з настаўнікамі, з Сяргеем, Наталляй Пятроўнай, з бацькамі Алёшы, толькі вось з Паўлам Іванавічам не выпала параіцца.

Большасць калектыву сустрэла тое, што Алёша пакінуў школу, як надзвычайнае здарэнне. Усе разумелі, што гэта не абыдзецца

так, што школа з-за такога факта можа «прагрымець» не толькі на ўвесь раён, але на вобласць. Непрыветлівыя позіркі скрыжаваліся на Арэшкіну, i ён адчуваў сябе вінаватым, але тапырыўся:

— A ўсё з-за таго, што… патураем, а не выхоўваем. Каханне! — Ён хмыкнуў.

— Слухайце, вам лепш памаўчаць! — асекла яго Вольга Калінаўна i звярнулася да дырэктара i Бушылы: — Алёшу трэба ўгаварыць. Сорамна нам будзе ўсім.

Яе падтрымалі Прыходчанка, Кавальчук. Мая Любаміраўна прапанавала:

— Не выдаваць дакументаў ніякіх — нікуды не пойдзе!

Даніла Платонавіч змаўчаў, хоць слова яго i чакалі ўсе, a калі Лемяшэвіч звярнуўся пасля да яго за парадай, стары сказаў:

— Я сам пагутару з ім.

І ён гутарыў. Прыйшоў раніцой да Касцянкоў, калі Алёша яшчэ спаў. A калі Лемяшэвіч ішоў снедаць, яны сядзелі пад паветкай на дровах i мірна гутарылі — стары i юнак.

Пасля ўвечары, у доме Шаблюка, дзе прысутнічалі Сяргей i Наталля Пятроўна, яны дэталёва ўсё абмеркавалі.

— Я спытаў яго, — расказваў Даніла Платонавіч. — «Кахаеш? Моцна?» Зразумейце, што ў такім узросце гэта нялёгка — прызнацца, тым больш старому настаўніку. А Алёша даверліва глянуў на мяне i кіўнуў галавой. Відаць, кахае па-сапраўднаму i пакутуе цяжка. Божа мой! Хто з нас не помніць гэтага пачуцця — першага кахання!

Наталля Пятроўна ўпусціла кніжку i хутка нахілілася за ёй.

Даніла Платонавіч схамянуўся.

— Вось адгэтуль i пачынайце… Чым мы можам памагчы яму? Нічым. Значыцца, няхай едзе — так яму будзе лягчэй, патроху забудзецца, сустрэне новых людзей, новых сяброў. А там — хто ведае… Можа, жыццёвыя дарогі звядуць ix зноў, i Рая, гэтая дурніца Рая, паразумнее.

— Усё гэта, безумоўна, правільна, — згадзіўся тады Лемяшэвіч. — Але ў той жа час цяжка пагадзіцца, што вялікі калектыў педагогаў, сяброў, камсамольцаў… усе мы, як бачыце, нічога не можам зрабіць… Усе мы бяссільныя…

— Выганіце Арэшку, — сур'ёзна прапанавала Наталля Пятроўна.

— Гэта не так проста, Наташа. Ды i наўрад ці паможа гэта Алёшу.

— Дарэчы, кажуць, што ў яго раман з гэтай маленькай Шачкоўскай, — сказаў Сяргей. — Праўда гэта?

…Лемяшэвіч прайшоўся па пакоі, пастаяў каля акна i раптам павярнуўся да Валатовіча:

— Ведаеш што, Павел Іванавіч, давай мы дамо яму

ўсе даведкі. Думаю, што Аляксей не падвядзе нас!

* * *

Магчыма, што гэта здарылася выпадкова, а магчыма, што i знарок было падладжана Алёшам i яго сябрамі. Але развітацца з класам ён прыйшоў на перапынку, перад урокам Арэшкіна. Ён не зайшоў у школу, сябры сустрэлі яго на вуліцы i па прапанове Валодзі рушылі правесці да МТС, дзе Алёша павінен быў сесці на машыну. Ніхто i слова не сказаў пра ўрок. І наогул маўчалі. Дзень быў марозны i ветраны. Вецер кідаў у твары калючы сухі снег. Перамятала дарогу. Ішлі, шчыльным колам абкружыўшы Алёшу.

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2