Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Прысутныя азіраліся. на Бародку, чакаючы яго рэплік, пратэстаў, бо ведалі, як трапна той умеў даваць гэтыя рэплікі, збіваць прамоўцаў. А з Малашанкам ён звычайна на «ты» — старый дружбакі, i таму наўрад ці разгубіцца Бародка перад ім i зараз. Але, надзіва ўсім, Бародка маўчаў i нават ужо не глядзеў на прамоўцу, a разглядаў свае вялікія чырвоныя рукі, якія ляжалі на стале, на аркушах чыстай паперы. Толысі на лбе ў яго то з'яўляліся, то зноў разгладжваліся маршчыны, ён напружана нешта ўспамінаў. Яго ўразіла адна акалічнасць: словы Малашанкі здаваліся надзіва знаёмымі, недзе ён чуў ix раней.

Але калі i ад каго? Ён ніяк не мог успомніць, i гэта перашкаджала яму адразу рэагаваць на закіды сакратара абкома.

— А у гэтым выпадку Бародка проста страціў прынцыповасць i аб'ектыўнасць партыйнага кіраўніка. Ён адпомсціў Лемяшэвічу за крытыку…

Арцём Захаравіч раптам успомніў, хто раней гаварыў такія ж словы, — Валатовіч, i хутка павярнуў галаву, натапырыўся, гатовы кінуцца ў бойку.

— …Лемяшэвіч абураўся некаторымі амаральнымі ўчынкамі сакратара райкома.

— Я пратэстую! — Бародка лягаіуў далоняй па стале.

— Супраць чаго вы пратэстуеце? — рэзка спытаў Малашанка, нахіліўшыся ўперад.

— Вы не маеце права!

— Што? Крытыкаваць вас?

Нехта з членаў бюро заемяяўся. Жураўскі перайшоў ад акна, дзе ён сядзеў дагэтуль, да сакратарскага стала, сеў з боку ад Малашанкі i спакойна сказаў:

— Таварыш Бародка! Не забывайце, што вы на бюро абкома… а не ў сябе ў раёне, дзе, кажуць, вас сапраўды баяцца крытыкаваць. Лемяшэвіч паспрабаваў вось… дык вы пачалі з таго, што хацелі перавесці яго ў другую школу. А прасцей кажучы — выжыць. Не выйшла…

— Абком умяшаўся, — падхапіў Малашанка. — Не, таварыш Бародка, члены бюро павінны ведаць усю падаплёку… І мушу вас папярэдзіць — калі вы не зробіце належных вывадаў, мы вернемся да вашых паводзін… Улічыце. А вы, таварыш Лемяшэвіч, дарэмна тут праяўлялі непатрэбную высакароднасць i не сказалі, як ад вас пазбавіцца хацелі, як вось тут правільна сказаў Раман Карпавіч… Ці таксама збаяліся ўжо? Вы добра пачалі… Так i рабіце далей — рэжце праўду ў вочы. Прынцыповых людзей партыя заўсёды падтрымае! Думаю, таварышы, што ўсё ясна? Прапаную Стукаву i Бародку за страту прынцыповасці аб'явіць вымовы… Ёсць іншыя прапановы?

Стукаў употай уздыхнуў, яўна з палёгкай, i нешта прашаптаў свайму суседу.

Бародка цяжка ўстаў, абапёрся алоўкам на стол, аловак зламаўся, ён са злосцю адкінуў яго.

— Я пратэстую супраць такога рашэння!.. Я член абкома. Я буду скардзіцца ў ЦК.

— Калі ласка. Ваша права, — сказаў Жураўскі.

— Вы навязваецце членам бюро сваю волю. Парушаеце партыйную дэмакратыю! — пагразіў Бародк а невядома каму — Малашанку ці Жураўскаму ці, магчыма, абаім.

— Не ведаў, што ты такі абаронца дэмакратыі,— усміхнуўся Малашанка.

— Чаму — навязваем? Мы выказалі сваю думку, праяснілі, дал i прапанову… А вы даводзьце, што гэта не так. Я асабіста так разумею дэмакратыю. — Жураўскі развёў рукамі.

Бародка нічога даказваць не стаў — сеў на месца.

— А можа, залішне сурова, Пётр Андрэевіч? — няўпэўнена спытаў старшыня аблвыканкома, заўсёды лашдна настроены таўсцяк. — Можа, папярэдзім?

— Што ж, калі іншых няма прапаноў, будзем галасаваць за гэтыя дзве.

Прагаласавалі за вымовы. У дадатак абавязалі Стукава надрукаваць абвяржэнне.

Лемяшэвіч

выйшаў з абкома са складанымі i супярэчлівымі пачуццямі. Было задавальненне ад таго, што перамагла праўда, што такая высокая партийная інстанцыя з такой чуласцю i ўвагай паставілася да справы радавых камуністаў, што крынічане прачытаюць абвяржэнне гэтага злашчаснага фельетона. Сэрца поўнілася ўдзячнасцю да тых добрых людзей, вядомых i невядомых, якія напісалі пісьмы, што ляжалі на стале ў сакратара. Лемяшэвіч ведаў толькі пра адно пісьмо, а на стале — вунь колькі! Шкада, што не было тут Раўнапольца, які ўсяго баяўся i не надта верыў у перамогу.

Не, калі адчуваеш, што праўда твая, табе няма чаго баяцца: дысцыпліна ў партыі аднолькавая для ўсіх! Усё гэта так. Але Лемяшэвіч ніколі не злараднічаў з паражэння свайго праціўніка. Так i зараз. Ён не толькі не адчуваў радасці, што Бародка атрымаў спагнанне, яму было непрыемна гэта, прыкра. Ён не апраўдваў Бародку як чалавека, як камуніста, з якім ён роўны перад статутам партыі, але яму было крыўдна за Бародку-кіраўніка. У інстытуце ён два гады быў сакратаром партбюро факультэта, быў у парткоме i добра ведаў, які гэта высокі пачэсны пост — партыйны кіраўнік! А яшчэ было непрыемна ад думкі, што Бародка са сваім характарам, напэўна, не супакоіцца — i тады зноў давядзецца траціць сілы, энергію на барацьбу, якая не памагае, а перашкаджае працы. «Ну, калі ён пачне, я сапраўды ўжо буду прынцыповы да канца. Я яго на канферэнцыі так размалюю!..»

Ён успомніў, як пасля таго, калі скончылі разглядваць ix пытанне, у вестыбюль выйшаў Жураўскі, запыніў ix абодвух — яго, Лемяшэвіча, i Бародку, i жартаўліва сказаў:

— Што ж гэта вы не паладзілі? Мне няёмка проста… Я вас рэкамендаваў…

Ён меў на ўвазе не толькі тое, што параіў Лемяшэвічу ехаць у гэты раён, але i тое, што некалі i Бародку рэкамендаваў на сваё месца. Але Бародка адказаў раздражнёна i непрыязна:

— А вы менш пратэжыруйце — лепш будзе для справы, — i адышоў да іншых знаёмых, якія чакалі сваёй чаргі на бюро.

Жураўскі адчуў сябе няёмка i размову з Лемяшэвічам абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё i папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам i прабачэнне, што заехаць не можа.

З такімі пачуццямі i думкамі Лемяшэвіч хадзіў па горадзе. Абышоў магазіны, зайшоў у аблана, у бібліятэку. Да поезда заставалася многа часу, i ён вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябар — аднакурснік.

Падаў снег. Лемяшэвіч ішоў павольна па слізкім тратуары, аглядаў горад, новыя будынкі, узіраўся ў твары людзей. Раптам, мінуўшы яго, рэзка, ажно завішчалі тармазы, спынілася «Пабеда». З яе выглянуў Бародка.

— Лемяшэвіч! Вы куды? — прыветліва-сяброўскі голас сакратара збянтэжыў Міхася Кірылавіча.

— Ды так… гуляю…

— Чакаеце поезда? Доўга чакаць яшчэ. Сядайце — паедзем разам. Да школы давязу, я да вас паеду.

Прапанова прываблівала — не трэба будзе думаць, як дабрацца з райцэнтра, бо поезд прыходзіць позна ўвечары, калі надзея на выпадковую машыну малая. Але занадта ўжо знянацку захапіла яго гэтая неспадзяваная прапанова, i ён вагаўся. «Чалавека гэтага нельга зразумець».

— Ды ў мяне рэчы на вакзале…

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2