Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Не шанцуе нам на рэдактараў. Інтэлігенцік! — сказаў Бародка, калі Жданко выйшаў.

Валатовіч зняў акуляры, палажыў ix на стол.

— А ведаеш, ён праўду кажа. Не падабаецца i мне стыль нашай работы… правільней кажучы, тваёй…

Бародка імкліва ўзняў галаву, бліснуў здзіўленым позіркам.

— Ты што?

— Бачыш, як цябе закранула, што я, старшыня райвыканкама, член бюро, раптам адважыўся сказаць табе пра гэта.

— Ды не, нічога… Крытыкуй, калі ласка… калi ў цябе з'явілася такое жаданне. — І Бародка зноў узяўся за пaперы.

Валатовіч хвіліну моўчкі разглядаў

яго.

— Гняцеш ты, Арцём, сваім аўтарытэтам людзей, глушыш ix ініцыятыву.

Бародка энергічным рухам адсунуў паперы i адкінуўся на спінку крэсла, твар яго стаў суровы i непрыгожы: ад куткоў рота ляглі цяжкія складкі, i ад гэтага здавалася, што шчокі асунуліся ўніз.

— Так… так, стары, давай…

— На словах ты — за крытыку. Але па сутнасці ў раёне права на крытыку маеш адзін ты, ты захапіў манаполію на яе…

— Гм… Цікава…

— Ты бязлітасна i часта бестактоўна крытыкуеш усіх i кожнага, але ніхто не адважваецца крытыкаваць цябе…

— Чапуха. Ты i то вось адважыўся…

Валатовіч змоўк i з суровай крыўдай паглядзеў Бародку ў вочы, у якіх зноў скакалі насмешлівыя іскрынкі.

— Але, ты карыстаешся маёй слабасцю. Правільней кажучы, тым недарэчным становішчам, у якім у нас часта апыняюцца старшыні… Гаспадар у раёне сакратар, а старшыня… ён або робіцца ценем сакратара, выканаўцам яго волі, або павінен пачаць барацьбу за ўладу, за месца сакратара. Калі я прыехаў, у цябе быў ужо даволі салідны аўтарытэт. Ты быў гаспадар раёна. А я ніколі ні з кім не ваяваў ні за ўладу, ні за першае месца… Я сумленна выконваў свае абавязкі…

Бародка наваліўся грудзьмі на стол, працягнуў далека ўперад, ажно за прыбор, рукі, сашчапіў пальцы, твар яго пачырванеў, быццам ён наважыўся скрануць прыбор i ніяк не мог.

— А я што — несумленна? — злосна спытаў ён прыглушаным голасам. — Я шэсць год цягну раён.

Валатовіч таксама расхваляваўся, хоць i стрымліваў сябе.

— I куды ты яго выцягнуў? — ціха спытаў ён, i раптам у голасе яго прарвалася абурэнне. — Куды? Чым мы можам пахваліцца зараз, калі партыя вунь як сгавіць пытанне? Сямістамі літрамі малака з каровы?

— Ах, вось яно што! — Бародка, як бы адчуўшы палёгку, зноў адкінуўся на спінку крэсла i застукаў ногцямі па настольным шкле. — Ты вырашыў застрахавацца? Зняць з сябе адказнасць? А я не баюся!

Ён выпрастаўся на ўвесь свой рост, i голас яго загрымеў, яч звычайна, калі ён каго-небудзь «распякаў».

— Мне не сорамна выйсці на любую праверку, таварыш Валатовіч! Я прыехаў — паўраёна зямлянак было. А зараз ніводнай. Я вывеў людзей з зямлянак! Я пабудаваў райцэнтр, заводы!.. Палюбуйцеся, — велічным жэстам паказаў ён на акно. Але Валатовіч не крануўся з месца i на акно нават не глянуў. Толькі голас яго зноў стаў спакойным, лагодным:

— Дарагі Арцём Захаравіч, а чаму — я, чаму заўсёды адно тваё я? Дзе партийная арганізацыя, народ? Пачакай, — спыніў ён рухам рукі Бародку. — Ніхто не адбірае тваіх заслуг… Але навошта так раздуваць ix? Я ведаю, што ты чалавек валявы… Але я часам думаю: куды накіравана твая воля, твая энергія?

— На службу народу, партыі, таварыш Валатовіч, — суха i непрыязна адказаў Бародка i зноў сеў.

— A ці ўся энергія,

Арцём? — сардэчна i проста спытаў Валатовіч. — A ці не здаецца табе, што значная частка тваёй волі i энергіі ідзе на тое, каб узвысіць сябе… Табе хочацца быць першай асобай… Першай у значэнні гэткім, ведаеш, — закон i ўлада — усё маё! Дыктатар ты, а не партыйны кіраўнік…

— Слухай, толькі паважаючы тваю сівую галаву… — Сакратар пагрозліва варухнуўся ў крэсле.

— А ты не паважай, калі яна не варта гэтага. Давай гаварыць як камупіст з камуністам. Ты шаснаццаць год у партыі, я — дваццаць сем. І давай кінем гаварыць адзін аднаму кампліменты. Хопіць!..

Бародка ўзяў ca скрыначкі на стале папяросу i моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся i зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы.

Яго часам крытыкавалі i раней. Не з адным камуністам ён вытрымаў зацятую барацьбу, але заўсёды перамагаў. І гэтыя перамогі псавалі яго: рабілі самаўпэўненым, уладалюбівым, залішне патрабавальным да другіх i непатрабавальным да сябе.

І каб зараз яму гаварыў гэта нехта іншы, не Валатовіч — ён мала ўстрывожыўся б… Але Валатовіч, які, здавалася, падтрымліваў яго ўвесь час, якога ён, Арцём Захаравіч, лічыў за сябра… Неспадзявана, прыкра… Аднак самы выпрабаваны метад адбіць такі напад, абяззброіць праціўніка — зрабіць выгляд, што ўсё гэта глупсгва, што яму, Бародку, напляваць на такую крытыку, што ён разумев яе як успышку пакрыўджанага самалюбства.

Бародка прыгожым рухам строс у попельніцу з папяросы попел і, дружалюбна ўсміхаючыся, спытаў:

— Ты чым пакрыўджаны, Павел Іванавіч? Крэсла маё хочаш заняць? Калі ласка… уступлю.

Валатовіч разгадаў яго хітрасці i нічога не адказаў, толькі ў голасе яго зноў загучалі рэзкія, злыя ноты.

— Давай паглядзім, як мы кіруем з табой калгасамі? Упаўнаважанымі штурмуем асобныя кампаніі… Дарэчы, аб упаўнаважаных. Ты ix выкарыстоўваеш не толькі для штурмаўшчыны, але i з іншай мэтай… Калі табе трэба каго-небудзь «разнесці», давесці, што ён няздатны работнік, ты пасылаеш яго туды, дзе напэўна ведаеш, што ён праваліць. І тады работнік такі ў тваіх руках, ты даеш зразумець, што цяпер ён можа трымадца толькі тваёй ласкай. А сам ты едзеш па яго слядах і, безумоўна, з тваім вопытам, воляй, уладай робіш больш, у нейкай меры выцягваеш правалены ўчастак… Адразу забіваеш двух зайцаў… Ствараецца міф, што адзін Бародка можа ўсё зрабіць… Хоць вельмі часта ты выцягваеш адных за кошт другіх…

Бародка з непакоем пераконваўся, што Валатовіч не такі слабы чалавек, як ён дагэтуль думаў аб ім, i што яго нялёгка збянтэжыць робленым спакоем i абыякавасцю. Спакой гэты дорага кашгаваў Бародку: ён ледзь стрымліваў сябе, то бляднеючы, то чырванеючы. Таму ён простатакі ўзрадаваўся, калі сакратарша паведаміла, што на прыём просіцца дырэктар Крыніцкай школы.

— Калі ласка. Няхай заходзіць.

Ён падняўся з-за стала i ветліва сустрэў Лемяшэвіча пасярод кабінета, паціснуў руку.

— Вось добра, што i вы тут, — узрадаваўся Лемяшэвіч, убачыўшы Валатовіча. — Адразу вырашым. — Ён стаў прасіць грошы на абсталяванне фізічнага i хімічнага кабінетаў, якіх дагэтуль у школе не існавала.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая