Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Прынясіце яшчэ, — распарадзіўся Кавешка і, гойдаючы ліхтаром, пратупаў па камеры. Адным вокам Агееў павёў па цьмяных водблісках на змрочных сценах — не, быццам ніякага цвіка нідзе не было, акна таксама. Толькі ў дзвярах чарнела невялікая круглая дзірка з цёмнага падземнага праходу.

— А цяпер яны скарысталі вас, — паварочваючыся ад сцяны, прадаўжаў Кавешка. — Каб цягаць каштаны з эўрапейскага вогнішча. Навошта гэтыя недарэчныя плады беларусінам?

Агееў раптам зразумеў, пра што ён, і з некаторым здзіўленнем зірнуў на цьмяную постаць у капелюшы, якая касым ценем

выцягнулася па сцяне сутарэння.

— А вы для каго цягаеце? Гэтыя каштаны? — ледзьве рухаючы разбітай сківіцай, запытаў ён.

Кавешка азадачана памаўчаў, перш чым адказаць, уздыхнуў.

— Гэта праўда. І я цягаю, — раптам сумна пагадзіўся ён. — што рабіць, такая гістарычная заканамернасць. Але я з той хіба розніцай, што ўзнагародаю мне будзе жыццё, а вам, здаецца, смерць. Так вось, — пакорліва скончыў ён. — Хіба гэта разумна.

— У кожнага свой розум.

— Во гэта і кепска. У судзьбаносныя моманты гісторыі трэба ўмець падпарадкаваць свой розум логіцы гістарычнага працэсу.

— Значыць, немцам? — трымаючыся за разбітую шчаку, буркнуў Агееў.

— У дадзеным выпадку, ага, немцам. Бо ўжо зразумела, што ім нележыць будучыня.

— А нам?

— Што? Не зразумеў?

— А што належыць нам? Вялікая магіла? — запытаўся Агееў.

— А мы павінны прыстасавацца, можа быць, нават асімілявацца, растварыцца ў германскай стыхіі. Калі мы не хочам знікнуць фізічна. Іншага выйсця ў нас няма, — пранікнёным голасам загаварыў Кавешка, яўна імкнучыся ў чымсь пераканаць Агеева. Але Агееву было непрыемна і пакутна ва ўсіх адносінах прадаўжаць гэтую размову, і ён злосна выпаліў:

— Будзь ён пракляты, той выхад. Ужо лепш магіла…

Кавешка памаўчаў, пратупаў з ліхтаром да дзвярэй і зноў павярнуўся да яго.

— А вось з магілай не трэба спяшацца, бо… Бо гісторыя здольная на нечаканасці. Часам робіць выбрыкі насуперак уласнай логіцы і дае ўпушчаны шанц.

«Ну і ну! — падумаў Агееў. — Чаго дамагаецца гэты чалавек? І хто ён? Поп? Ксёндз? Паліцэйскі? Ці хітры гестапавец?»

Але Кавешка тут жа ўсё сам растлумачыў:

— Справа ў тым, што… Зараз сюды прыйдзе шэф раёна. Ён хоча на вас паглядзець. Сярод немцаў, ведаеце, размовы: злоўлены і выкрыты, а ўпіраецца. І не просіць літасці. Гэта, ведаеце, уражвае сентыментальныя германскія душы. Такое для іх — навіна.

«Значыць, ужо прадаў немцам, сволач!» — з нянавісцю падумаў Агееў пра Драздзенку. А казаў, што яшчэ ёсць час. Не паспеў схапіць, як ужо данёс у СД. Каб выслужыцца. Ухапіць свой каштан. Зрэшты, Драздзенка помсціў яму і па асабістых прычынах. За тое, што Агееў яго падвёў, зрабіў несумленна. Як быццам для гэтых людзей існавала такое паняцце — сумленне. «Качэляў» яму было мала, дык вось паспяшаўся перадаць немцам.

Цяпер, канечне, ягонай справе — кранты.

Прыўзняўшы ліхтар, Кавешка пасвяціў ім на выняты з кішаня гадзіннік і сказаў з непакоем:

— О, ужо дзесяць. Дык вы гэта, ведаеце, каб ветліва з ім. Доктар Штумбахер — чалавек тонкі, адукаваны. Працаваў у імперскім упраўленні па культуры. Так што…

— Дык што яму трэба?

— Здаецца, нічога. Пабяседаваць, пазнаёміцца.

— Пазнаёміцца са смертнікам?

Паказытаць нервы?

— Хто знае, хто знае, — няпэўна падхапіў Кавешка. — Калі да яго ветліва і з павагай… Ці, скажам, папросіце. Ён мае вялікую ўладу. Можа і таго… Памілаваць.

Ну, усё зразумела, падумаў Агееў. Я павінен не траціць надзею. На выпадак. На міласць шэфа раёна. І, вядома, паводзіць сябе адпаведна. Раскаяцца, прызнацца… Выдаць хлопцаў, Марыю. Але ж усё роўна яны не памілуюць.

— А што, мяне ўжо асудзілі? — запытаўся, падумаўшы, Агееў.

— Ну, знаеце, цяпер суд кароткі, — развёў рукамі Кавешка, махнуўшы закурэлым ліхтаром, чырвоны агеньчык якога ледзьве адольваў змрок прасторнага сутарэння. Але вось Кавешка трывожна страпянуўся, паспешліва ступіў да дзвярэй — мабыць, ягоны слых раней за Агеева злавіў рух у калідоры, і ён расчыніў дзверы, свецячы за парог. У той жа час, аднак, святло ягонага ліхтара і прыцьмела пад яркім прамянём з калідора. У камеру ўвайшло некалькі чалавек у шархоткіх плашчах, яркае святло электрычнага ліхтарыка з рук пярэдняга матлянулася па голай сцяне і, асляпіўшы Агеева, спынілася на ім. Кавешка таропка загаманіў па-нямецку, астатнія ўважліва і моўчкі слухалі. Тым часам электрычны прамень бесцырымонна абмацваў Агеева ў доле, трохі затрымаўся на ягоных ботах, пасвяціў на сінія камандзірскія брыджы і зноў ударыў у вочы. Зусім аслеплены ім, Агееў не мог убачыць таго, хто свяціў, хіба вышэй, пад змрочнаю столлю, трохі вылучаліся абрысы яго высокай фуражкі. Немец штосьці ціха сказаў, і Кавешка павярнуўся да Агеева:

— Пан шэф раёна пытаецца, хто вас прымусіў шкодзіць германскім войскам?

— Ніхто мяне не прымушаў, — буркнуў Агееў, і тады немец зноў, надта картавячы, сказаў доўгую фразу.

— Чаму вы, рускі афіцэр, не здаліся ў палон, калі ўбачылі, што супраціўленне бескарыснае і вайна прайграна? — чужым, цвёрдым голасам перакладаў Кавешка. Неяк аддалена слухаючы яго, Агееў падумаў: во пачаў цягаць каштаны яго землячок.

— Яшчэ не вядома, кім яна прайграна, — сказаў Агееў, і немец, выслухаўшы пераклад, ціха кінуў: «Варум?»

— Чаму вы лічыце, што невядома?

— Таму што кішка тонкая ў вашага Гітлера.

Кавешка шматслоўна пераклаў. Немец памаўчаў, хмыкнуў і зноў сказаў доўгую фразу, выслухаўшы якую Кавешка згодна пацвердзіў: «Я, я».

— Пан шэф раёна кажа, што дурная ўпартасць не робіць гонару цывілізаванаму чалавеку. Што ж да славяніна, дык, хаця гэтая якасць у ягонай крыві, яна яму надта шкодзіць. Куды болей разумна цвяроза пра тое падумаць і зрабіць свой выбар.

— Свой выбар я ўжо зрабіў.

— Вы памыліліся з выбарам, — сказаў Кавешка.

— А гэта мая справа.

Немец зноў штось загаварыў сваім ціхім голасам.

— Калі вы патрыёт, — пачаў перакладаць Кавешка, — што ў дадзеных абставінах можна зразумець, дык вы павінны быць нам удзячны. Папярэдзіўшы ваш бандыцкі замах, мы пакараем некалькі вінаватых. Іначай былі б расстраляны сто заложнікаў.

— Гундэрт цывільмэншэн! — са значэнне паўтарыў шэф раёна.

— Гэта вы ўмееце, — ціха сказаў Агееў і запытаўся: — Дык калі вы мяне расстраляеце?

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Лекарь

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Лекарь

История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Рябинин Юрий Валерьевич
Научно-образовательная:
история
культурология
5.75
рейтинг книги
История московских кладбищ. Под кровом вечной тишины

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Дважды одаренный. Том VII

Тарс Элиан
7. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VII

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12