Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Хіцер - Зміцер

Маўчанне Я чуў, што маўчанне — золата, Што лепш за ўсё чалавеку — Жыць без голаса. Немы крык — распранаюць жанчыну на вуліцы, Гром — б'юць бандыты суседа ў жывот нагцакамі, Але — трымай язык за зубамі! Дык хіба ж гэта золата? Зброя мяшчанства — маўчанне.
* * * Мая хата з краю, Твая хата з краю, Яго хата з краю... О, гэта ж была б такая лафа для злодзеяў, для гвалтаўнікоў, для забойцаў, для тыранаў, Калі б ўсе хаты стаялі з краю!
Хіцер-Зміцер Вырастаў у пасёлку адным Зміцер Па прозвішчу Хіцер. Не любіў працаваць Зміцер — Любіў паляжаць Хіцер. Вось толькі есці часта хацеў Зміцер — I пачаў шукаць лёгкага хлеба Хіцер. Надумаў знайсці такую работу Зміцер, Каб менш зрабіць, ды больш зарабіць, Хіцер. Хацеў падацца ў навуку Зміцер, Але пакуль вучонага хлеба паясі, Богу душу аддасі — Разважаў Хіцер. Пайсці на
завод наважваўся Зміцер,
Але ж трэба пацець там штодзень — Ізноў адмаўляўся Хіцер. Рашыў не шукаць гучнай пасады Зміцер — Убіўся на складзік гандлёвы Хіцер. Праўда, зарплату маленькую меў тут Зміцер, Але ніколькі не сумаваў Хіцер. На пачатку ледзь не філолагам стаў Зміцер: Розныя словы ўзяўся вучыць Хіцер. «Дэфіцыт», «даць у лапу», «грэць рукі»,— шаптаў Зміцер, «З-пад палы», «блат», «шыта-крыта»,— — паўтараў Хіцер. Назубок зазубрыў словы магічныя Зміцер I ў ход пачаў памаленьку пускаць ix Хіцер. Пусціць адно — «Гарызонт» у кватэры пакручвае Зміцер, Пусціць другое — дываном заморскім хваліцца Хіцер, Трэцяе пусціць — жонцы футру, як казну, даруе Зміцер, Чацвёртае — п'е каньякі, ікрой заядаючы, Хіцер. Не з зарплаты — са слоў гэтых простых дачу хутка ўзнёс да нябёс Зміцер, Потым з ix жа, звычайных тых слоў, «Волгу», як ляльку, «зварганіў» Хіцер... Кажуць, недзе жыве i па сёння, спяваючы песенькі, Зміцер Пa прозвішчу Хіцер.
Качкі Вось так жыццё ўсё: ходзяць па двары ўраскачку I знаць ні пра што не хочуць ляныя, тлустыя качкі. Адна ў ix ідэя: як Набіць валляк.
На пенсію Такі закон жыцця ўжо ёсць: Ледзь прыйдзе старасць, нібы госць, Табе ўжо ў плечы весела Лакцем штурхае маладосць: На пенсію! На пенсію! I мы, былыя дзеячы, З абжытых месц устаючы, Ca скрыпам хто, хто з песняю — Здаём другім свае ключы — На пенсію! На пенсію! I мроіцца нам ціхі рай: Гурочкі сей, грыбкі збірай, Навуджвай рыбку прэсную Альбо ад суму памірай — На пенсію! На пенсію! Чуў свет, як выступаў спявак, Быў ён цудоўнейшы мастак, Ды час прыйшоў, i спеўся ён. Што ж, адпачні, браток, раз так — На пенсію! На пенсію! А гэты Заг так крэсла ўгрэў, Так да яго ён прыкарэў, Так ля яго раз'еўся ён, Што — не пытай — хутчэй памрэ, Чым пойдзе сам на пенсію! Яму, такому таўсцяку, Што толькі спіць у халадку, Гукнём: зарос ты плесняю! Аддай стырно маладняку — На пенсію! На пенсію! Амаладжаецца жыццё, Нібы на дрэве тым лісцё!
Аб «добрай» маці i няўдалым дзіцяці Сын як сын спачатку быў: Мілы, круглы, жвавы. Малако праз соску піў Ды крычаў на славу. Рос, i маці праз хлапца Нават сну не знала: Пхала сыну без канца Піражкі ды сала. — Eш, сынок, каштуй, смакуй... — Выпі на, мой коцік... — Можа, хочаш кісяльку? — Mo падаць кампоцік? Лез Мікола у пясок, Дол капаў лапаткай. Маці: — Божа! Кінь, сынок, Кінь яе, дзіцятка! Ну, хіба ж майму сынку Ды займацца гэтым? Будзеш некалі ў мяне Ты інтэлігентам! Землякопам жа? Ого! Трактарыстам? Што ты! Ці ж для розуму твайго Чорная работа? На гарачых піражках, Перніках без ліку Вырастаў як на дражджах З Мікалайкі — Міка. Па двары ганяць футбол Толькі ён i ведаў. Забіваў часамі гол... У вакно суседу. А ледзь ён за малаток Ці сякеру браўся, Маці зноўку: — Кінь, сынок, Лепш з мячом бы знаўся! Ну, хіба ж майму сынку Ды займацца гэтым? Будзеш некалі ў мяне Ты інтэлігентам! Сталяварам жа? Ого! Цесляром? Ды што ты! Ці ж для розуму твайго Чорная работа? Скончыў Міка школу тут, Кніжкі ў кут закінуў: — Што ж ты, маці? У інстытут Уладкоўвай сына!.. Толькі справы дрэнь былі У «інтэлігента»: Як ні лез, не прынялі Міку у студэнты. Бедавала маці год, У слязах была ўся. — Mo, сынок, хоць на завод Ты цяпер падаўся б? — Як?! Быць токарам? О не! Цесляром? Ды што ты! Хіба ж гэта для мяне Чорная работа! Адтапырана губа, Каля шыі — банцік. Крочыць ён шукаць забаў, Рэстаранны францік. А работа? Напляваць! Пыл там, дым — страшэнна! Лепш ён будзе зарабляць... Ля чужых кішэняў. Так i сноўдаўся, як цень, Каля цёмных вуліц, Ды аднойчы за каршэнь Узялі «чысцюлю». Ну, a маці? Цэлы дзень Валасы рве, енчыць: Хто, скажыце, людцы, й дзе Мне дзіця скалечыў?..
Замачылі Купіў сабе касцюм Савось. Лаўсанавы, чын чынам. Прыбраўся ў новае i вось Шыбуе ў парк хлапчына. Ды тут насустрач дружбакі. Няўжо Савось, ну й лоўка. Віншуюць хлопца ў дзве рукі: — З абноўкай, брат, з абноўкай! Хадзем замочым — важны ж факт! Як? Без замочкі пойдзеш? Дык ён рассохнецца ж, А так Не зносіш за стагоддзе! Над круглым столікам «Зары» — Насы як памідоры. П'юць, не шкадуючы, сябры За Саўкавы уборы. Ноч, а яны ў «Зары» яшчэ: — Падбавім мо? — Падбавім! I ў шклянкі зноў цячэ й цячэ Гарэлка для забавы. Бязлюдна ўсюды. Ціха скрозь. Ды вось у змроку мутным Ідзе зігзагамі Савось — За сем кварталаў чутна. Ідзе, i ўжо сваіх двух ног Тут малавата хлопцу. Савось на ўсіх на чатырох Гразь
па завулках топча.
Назаўтра ўстаў i аж абмяк: Штаны — хоць ты выкручвай, А там, дзе кінуў ён пінжак, Ляжаць адны анучы. З адчаем Саўка ў грудзі б'е, Глядзіць на ўборы слёзна. Кляне сяброў, кляне сябе, Ды толькі вельмі позна!
Хаця б чаго не выйшла Жыў ціха Стах, не меў заўваг. Зайздросцілі ўсе Стаху. Ды толькі быў надзелен Стах Залішняй дозай страху. Не бачыў ён ні зорак-воч, Hi ў белай пене вішань. Адно тачыла дзень i ноч: Хаця б чаго не выйшла! Выходзіць з дому ў горад Стах, I мроіцца ўжо Стаху: Вось на яго — трах-тарарах! — Наехаў МАЗ з размаху. А пераход — перш чым ступіць, Паўдня ў якім зацішшы Ён, трасучыся, прастаіць: Хаця б чаго не выйшла! Да жонкі прыйдзе: легчы б як Хацеў ён пры каленях. А што як вырасце сям'я Ад гэтага хацення? О не! Хоць жонку i люблю, Ды дзеці ж — вэрхал лішні. Лепш дзе пад плотам перасплю: Хаця б чаго не выйшла! Для драмгуртка аднойчы Стах Стварыў знянацку драму. Ды што як будзе яна — жах! — Нe даспадобы Саму? Мо перагнуў? Ці не дагнуў? I, каб не думаць лішне, Аддаў ён свой жа твор агню: Хаця б чаго не выйшла! Пра той яго ідэйны гарт Дайшла да клуба чутка. — Ну, што ж,— сказаў загадчык,— варт! I меў ён крэсла хутка. Стаў сам камандаваць гуртком, Ды, пост свой уявіўшы, Закалаціўся ўсім нутром: Хаця б чаго не выйшла! Прыносяць п'есу — будзь здароў! Не твор, даводзяць,— глыба! Зладзеяў, лежняў, махляроў, Як трэба, б'е па хібу. Ну, ну, а што, калі й па мне Той глыбай найвялікшай? Адразу візу тут? О не! Хаця б чаго не выйшла! Ім візу даць? А што, як тхор Які зарыт тут? Візу! Ён месяц з лупай гэты твор Разглядваў — зверху, знізу. I вось здалося: твор запах, I праўда, псінай згніўшай. 0, пахаваў яго тут Стах: Хаця б чаго не выйшла! Ды тут сказалі Стаху: брат, Дзе ж ежа для тэатра? Гарыць аматарскі тэатр! Куды ж такое варта! Збялеў наш Стах: i як тут быць? Мо ён на свеце лішні? Вяроўку ўзяць? Ці далей жыць? Хаця б чаго не выйшла!
Ахвяра букваедства Як людзі, жыў Антось, ды вось Пачуў параду ў свеце: — Глядзі, ніколі не вынось З уласнай хаты смецце. Прывык Антось любіць статут, Жыў нават па раскладу. Таму пачаў адразу тут Ажыццяўляць параду. Усё у хаце ён цяпер Захоўваў да смяцінкі — Атопкі, друз, цюкі папер, Рыззё, шмаццё, скарынкі. Да столі вырасла гара Ў Антося таго смецця. Тут схамянуўся ён: пара Яго хаця б адмесці! Ды позна: да дзвярэй бядак Прабрацца ўжо не мог ніяк. I каб праход сабе прыбраць, Пачаў ён смецце ушчыльняць. Ахапкамі старых газет Даверху забіваў клазет, А дробныя газеткі Запіхваў у разеткі. Так кідаўся ўвесь дзень, ды — гора Не меньшаліся смецця горы. Пад вечар, мокры да штаноў, Упаў Антось без сілы. Яго гарою рызманоў У момант прыдавіла. Брыгадай нейкаю праз дзень Антось быў адкапаны. Хто быў там, кожны шапку здзеў: Памёр ён гэтак рана! Ды як настаўніку свайму Прыхільнікі гурбою Да неба манумент яму Узнеслі, як герою. I ix навостраны тапор На гэтым мануменце, Каб зналі, выбіў так: «Памёр, Але не вынес смецця!»
Ода одам Не заводам, Не параходам, Не гарадам, Не гародам — Складаю я оду Одам. Якія ў ix стройныя строфы! Якія ў ix трапныя тропы! Як лоўка яны пад цябе падплываюць, стругі! Як вытанчана перабіраюць душы тваёй струны! Як дух узвышаюць заўсёды! О оды! Оды сталіцам, Оды дварам, Оды феліцам, Оды царам. Быў цар — чалавек. Былі i ў яго хібы. Як i ўсіх, браў яго одум. Ды вось аддалі цара одам. Слоў агняцветных рэкамі, марамі алею i мёду Затапілі цара оды. О як умелі хвалу пець оды! Галаве — оды, звілінам розным яе — оды, вачам, якім за трыста гадоў наперад відаць,— оды, Рукам, якім дадзена сонца наўкруг рассяваць,— оды, брывам — оды, вусам — оды, вушам — оды... Так услаўлялі оды цара, так узвышалі, так малявалі, Аж пазнікалі ў яго ўсе бародаўкі, шрамы, Вуглаватасці i радзімыя плямы, Пайшло расці тулава ў неба, у шырыню — плечы, Запоўніўся лоб. мудрасцю нечалавечай... Вось так з чалавека — ні мала, ні многа — Оды рабілі бога. Шумелі оды, Шалелі оды, Ды на зямлю ўжо даўно прыляцелі Інакшыя годы. Ходзяць, скісшы, Одапісцы: Няма ўжо моды На оды. Няма i не будзе. Хай людзьмі застаюцца людзі!
* * * Ты пакрывіў душой — сказаў не тое, што думаў: Меркаваў, што ілжывае слова тваё — толькі кропля маленькая ў моры зла. А што калі кожны гэтак жа сама, змаладушнічаўшы, пакрывіць хоць раз у жыцці душой? З маленькіх кропелек гэтых утворыцца новае мора, якое — на колькі яшчэ стагоддзяў? — Перакрые дарогу да праўды.
Гузік Хваліўся гузік ганарыста ўсім, Што цэлы свет трымаецца на ім адным. А аказалася (о гузік, гузік, як жыццё пражыў ён!), Трымаў ён усяго штаны чужыя!
* * * На дом дзівак Наводзіць лак, I — прыгажэе асабняк. Каму відно, што ўдзень i ўночы Яго пад лакам шашаль точыць!
Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Лондон

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.67
рейтинг книги
Лондон

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни