Чтение онлайн

на главную

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Геракл выправіўся ў свет шукаць залатыя яблыкі. Ён зноў абышоў усю Грэцыю з канца ў канец, пабываў у халоднай паўночнай краіне гіпербарэяў* і прыйшоў да ракі Эрыдану, дзе ўжо быў адзін раз. Німфы пазналі яго, пашкадавалі і навучылі, каб ён папрасіў парады ў марскога цара Нерэя, які бачыў усё, што схавана ад вока людзей.

* Так старажытныя грэкі называлі народ, што жыў на самай поўначы Грэцыі.

Геракл пайшоў да мора і пачаў клікаць марскога цара. Хвалі хлынулі на бераг, і на шустрых дэльфінах усплылі наверх вясёлыя Нерэіды, дочкі марскога цара, а за імі паказаўся ўдалечыні стары Нерэй

з доўгай сівой барадой. Геракл завабіў яго на бераг, абхапіў сваімі магутнымі рукамі і сказаў, што не выпусціць яго, пакуль ён не скажа, дзе расце чароўная яблыня Геры. Нерэй раптам перакінуўся ў вялікую рыбіну, і яна выслізнула з рук Геракла. Ён хуценька наступіў ёй на хвост - рыбіна засыкала і ператварылася ў змяю. Герой схапіў змяю і хацеў задушыць - змяя перакінулася ў агонь. Геракл зачэрпнуў вады з мора, каб заліць агонь, - агонь ператварыўся ў ваду, вада пацякла ў мора. Герой перагарадзіў ёй дарогу і выкапаў ямку сваёй дубінкай - вада ўзнялася з ямкі і стала дрэвам. Геракл выцягнуў меч і хацеў ссекчы дрэва - яно перакінулася ў белую птушку. Геракл узлаваўся, схапіў свой лук і ўжо напяў цеціву. Тады Нерэй прыняў свой першапачатковы выгляд і расказаў Гераклу, што дрэва маладосці расце на краі свету, у садзе німф Гесперыд, дачок тытана Атланта, што пільнуе яго стовокі дракон, а Гесперыды сочаць, каб ён не заснуў ні ўдзень ні ўночы, і што дарога на край свету ляжыць цераз Лівійскую пустыню. Геракл загадаў, каб Нерэй перанёс яго цераз мора ў Лівію, і пайшоў шукаць край свету.

Доўга ішоў ён па сыпучых пясках пустыні і сустрэў велікана ростам з карабельную мачту.

– Стой!
– закрычаў велікан.
– Што табе трэба ў маёй пустыні?

– Я іду на край свету, шукаю сад Гесперыд, дзе расце дрэва маладосці, - адказаў Геракл.

– Тут я гаспадар, - сказаў велікан.
– Я - Антэй, сын Зямлі. Я нікога не прапускаю цераз пустыню; ты павінен дужацца са мною. Калі пераможаш мяне - пойдзеш далей. Калі не - застанешся тут.
– І ён паказаў на кучу чарапоў і касцей, напалову засыпаных пяском.

Нічога не зробіш, давялося Гераклу дужацца з сынам Зямлі.

Спачатку яны кружыліся адзін вакол аднаго, нібы звяры, потым разам напалі адзін на аднаго, сашчапіліся рукамі і сціскалі адзін аднаго з усяе сілы. Антэй быў вялізны, цяжкі і моцны, як камень, але Геракл быў дужэйшы - ён паваліў велікана на зямлю. Антэй адразу ж усхапіўся і рынуўся на Геракла. Зноў дужаліся яны, і другі раз Геракл паваліў Антэя. І зноў, дакрануўшыся да зямлі, Антэй хуценька ўсхапіўся і, смеючыся, адбіваў удары Геракла. Трэці раз паваліў герой велікана, і Антэй зноў лёгка падняўся, быццам ад таго, што ён упаў, у яго пабольшала сілы...

Геракл здзівіўся сіле велікана. Раптам ён успомніў, што Антэй - сын Зямлі, і зразумеў, што Зямля-маці падтрымлівала свайго сына і кожны раз, як ён дакранаўся да яе, давала яму новую сілу. Тады Геракл імкліва напаў на Антэя, схапіў яго, падняў угору і трымаў над зямлёй - і адразу Антэй страціў сілу і задыхнуўся ў магутных руках героя.

Геракл без перашкод пайшоў далей.

Нарэшце дабраўся ён да краю свету, дзе неба апускаецца да зямлі. Там, на самым краі, стаяў тытан Атлант і трымаў на сваіх плячах нябесны купал. Ён стаяў гэтак ужо шмат гадоў, таму што ўладар свету Зеўс прызначыў яго на гэту работу і ніхто за ўвесь час не падмяніў яго.

– Хто ты і чаго прыйшоў на край свету?
– спытаў Атлант Геракла.

– Мне патрэбны тры

залатыя яблыкі з дрэва маладосці, што расце ў садзе Гесперыд, - адказаў Геракл.

– Табе не дастаць гэтых яблык. Іх пільнуе стовокі дракон, ён не спіць ні ўдзень ні ўночы і нікога не падпускае да дрэва, - сказаў Атлант.
– Ды я магу памагчы табе: Гесперыды - мае дочкі.

Геракл узрадаваўся і пачаў прасіць тытана памагчы яму.

– Стань на маё месца, - сказаў Атлант, - і патрымай неба, а я пайду ў сад Гесперыд і прынясу табе тры залатыя яблыкі.

Геракл палажыў на зямлю сваю зброю і львіную шкуру, стаў побач з тытанам і падставіў плечы пад нябесны купал. Атлант расправіў стомленую спіну і пайшоў у сад Гесперыд. І пакуль ён хадзіў па яблыкі, Геракл стаяў на краі зямлі і трымаў на плячах неба. Нарэшце Атлант вярнуўся і прынёс тры залатыя яблыкі.

Геракл пачаў дзякаваць яму, але тытан сказаў:

– Каму трэба аддаць гэтыя яблыкі? Скажы, я пайду і аддам. Мне хочацца пагуляць па зямлі. Абрыдла стаяць нерухома тут, на краі свету, і трымаць гэтае цяжкае неба. Я рады, што знайшоў сабе замену. Бывай!

І ён хацеў пайсці.

– Пачакай, - сказаў Геракл.
– Дай я толькі падлажу сабе на плечы львіную шкуру, каб нябесны купал не намуляў мне шыю. Пакладзі яблыкі на зямлю і вазьмі на хвілінку неба, пакуль я ўладкуюся зручней.

Атлант паклаў на зямлю залатыя яблыкі і зноў узваліў неба сабе на спіну. Геракл падняў з зямлі свой лук і калчан, узяў тры залатыя яблыкі, захутаўся ў ільвіную шкуру, пакланіўся Атланту і пайшоў. Ён ішоў шпарка і ні разу не азірнуўся. Але зоркі падалі дажджом, і ён здагадаўся, што Атлант злуецца і моцна трасе неба.

Схаваўшы залатыя яблыкі на грудзях пад плашчом, Геракл спяшаўся ў Мікены і радаваўся, што выканаў і гэты загад цара.

– Вось я прынёс табе яблыкі Гесперыд - цяпер ты зноў можаш стаць маладым!
– сказаў Геракл Еўрысфею.

Але цар быў так уражаны, убачыўшы перад сабою Геракла жывога і здаровага, што не ўзяў залатыя яблыкі і прагнаў яго прэч.

Геракл падаўся дадому і па дарозе думаў, што яму рабіць з залатымі яблыкамі. Раптам перад ім з'явілася багіня розуму і мудрасці Афіна.

«Мудрасць даражэй за маладосць», - падумаў Геракл і аддаў Афіне тры залатыя яблыкі.

А яна вярнула іх у сад Гесперыд на дрэва Геры.

Дванаццаты подзвіг. Геракл спускаецца ў царства мёртвых і перамагае Кербера

Усю зямлю з усходу да захаду абышоў Геракл, ваяваў і працаваў, змагаўся са страшыдламі і са злымі людзьмі, пракладваў дарогу на вяршыню гары, разам з Сонцам пераплываў акіян, дайшоў да края свету - і вярнуўся пераможцам.

Тады Еўрысфей, страціўшы надзею пазбавіцца ад Геракла, вырашыў паслаць яго туды, адкуль ніхто са смяротных яшчэ ні разу не прыходзіў назад, - у краіну мёртвых, у падземнае царства Аіда.

Каля медных варот Тартара - каля ўвахода ў царства мёртвых - дрэмле на варце страшны трохгаловы сабака Кербер. У яго на шыі замест поўсці выгінаюцца чорныя змеі, хвост у яго - жывы дракон, а з разяўленых пашчаў вылятаюць тры языкі полымя. Калі адчыняюцца вароты і ў царства Смерці заходзіць бледны цень чалавека, Кербер ветліва віляе хвастом і ад лютай весялосці, стараецца лізнуць прышэльца сваімі вогненнымі языкамі. Але гора таму, хто захоча вярнуцца!..

Поделиться:
Популярные книги

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Пламя

Сокол Лена
3. ПОЖАРНАЯ ЧАСТЬ 17
Любовные романы:
современные любовные романы
прочие любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Пламя

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Старый, но крепкий 4

Крынов Макс
4. Культивация без насилия
Фантастика:
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 4

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь