Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гісторыя лэдзі Сэнакс

Дойль Артур Конан

Шрифт:

– Прабачце, але яна застанецца ў паранджы, – сказаў турак. – Вы ж ведаеце, як мы на Усходзе ставімся да жанчын.

Але хірург нават не думаў пра паранджу. Яна больш не была для яго жанчынай. Яна была пацыентка. Ён спыніўся і ўважліва агледзеў рану.

– Няма ніякіх прыкмет раздражнення, – сказаў ён. – Мы маглі б адкласці аперацыю да праяўлення мясцовых сімптомаў.

Муж заламаў рукі, не стрымліваючы хвалявання.

– О сэр, сэр! – крычаў

ён. – Не трэба адкладаць! Вы не ведаеце! Гэта смерць. Я ведаю, і я Вас упэўніваю, што аперацыя абсалютна неабходная. Яе можа выратаваць толькі нож.

– А я схіляюся да таго, каб пачакаць, – сказаў Дуглас Стоўн.

– Досыць, – злосна крыкнуў турак. – Кожная хвіліна дарагая, я не магу проста так стаяць тут і глядзець, як мая жонка памірае. Тады мне толькі застаецца падзякаваць Вам за візіт і паклікаць іншага хірурга, пакуль яшчэ не запозна.

Дуглас Стоўн вагаўся. Яму не хацелася вяртаць сотню фунтаў. Але, безумоўна, калі б ён адмовіўся лячыць яе, яму давялося б аддаць грошы назад. А калі турак мае рацыю і жанчына памрэ, яго становішча перад следчым будзе вельмі няёмкім.

– Вы самі сутыкаліся з дзеяннем гэтага яду?

– Сутыкаўся.

– І Вы запэўніваеце мяне, што аперацыя абавязковая.

– Я клянуся ўсім святым, што ў мяне ёсць.

– Гэта яе жудасна знявечыць.

– Я разумею, што яе роцік цяпер не будзе такім павабным для пацалункаў.

Дуглас Стоўн сувора зірнуў на мужчыну. Гэта былі жорсткія словы. Але ў турка была нейкая свая манера размаўляць і думаць, і не было часу на спрэчкі. Дуглас Стоўн дастаў з валізкі хірургічны нож, адкрыў яго і ўказальным пальцам праверыў вастрыню яго ляза. Затым паднёс лямпу бліжэй да ложка. Пара цёмных вачэй неадрыўна ўглядалася ў яго праз шчыліну ў паранджы. Быў бачны адзін толькі раёк, зрэнак відаць амаль не было.

– Вы далі ёй занадта вялікую дозу опіюму.

– Так, яна атрымала добрую дозу.

Ён зноў паглядзеў у яе чорныя вочы, якія дзіўна ўзіраліся ў яго. Яны былі сумныя і цьмяныя, але пакуль ён углядаўся ў іх, там з’явілася нейкая іскрынка, і вусны дробна затрымцелі.

– Яна не ў поўнай несвядомасці, – сказаў ён.

– Дык, можа, варта хутчэй рэзаць, пакуль яна яшчэ не адчувае болю?

Тая ж самая думка прыйшла ў галаву хірурга. Ён заціснуў параненую губу хірургічнымі абцугамі, і двума хуткімі рухамі выразаў шырокі трохкутны кавалак. Жанчына скаланулася на ложку з жудасным крыкам-булькатам. Пакрывала зляцела з яе твару. І ён ведаў гэты твар. Нягледзячы на гэтую выпнутую ніжнюю губу і крывавую сліну, ён ведаў

гэты твар. Яна крычала, спрабуючы прыкрыць свой паранены рот. Дуглас Стоўн апусціўся ў ногі ложка з нажом і абцугамі ў руках. Пакой круціўся ў яго перад вачыма, і ў яго было такое адчуванне, нібыта за вухам разышлося нейкае шво. Калі б нехта назіраў за гэтай сцэнай, ён бы заўважыў, што ягоны твар быў яшчэ больш жудасны за ейны. Як у сне або ў нейкай п’есе, ён усведамляў, што валасы і барада турка ляжаць на стале, а прыхінуўшыся да сцяны і бязгучна смеючыся, стаіць лорд Сэнакс. Цяпер крыкі сціхлі, і галава знявечанай жанчыны зноў упала на падушку, але Дуглас Стоўн усё яшчэ сядзеў нерухома, а лорд Сэнакс усё яшчэ ціха сам сабе хіхікаў.

– Мэрыян сапраўды была неабходна гэтая аперацыя, – сказаў ён, – праўда, не фізічна, а маральна, разумееце, маральна.

Дуглас Стоўн нахіліўся і пачаў церушыць махры пакрывала. Нож са звонам упаў на падлогу, а хірург усё яшчэ трымаў у руках абцугі з заціснутым у іх кавалкам плоці.

– Я даўно збіраўся зрабіць нешта на навуку іншым, – ветліва сказаў лорд Сэнакс. – Вашая цыдулка пра спатканне ў сераду не дайшла на адрас, яна тут, у маім кашальку. Мне давялося прыкласці некаторыя высілкі, каб ажыццявіць маю ідэю. Дарэчы, рана была не больш небяспечная за след ад майго пярсцёнка.

Ён пранізліва зірнуў на свайго маўклівага суразмоўцу і ўзвёў курок невялікага рэвальвера, які трымаў у кішэні паліто. Але Дуглас Стоўн усё яшчэ церушыў пакрывала...

– Бачыце, вы ўсё ж паспелі на спатканне, – сказаў лорд Сэнакс.

І тады гэтым Дуглас Стоўн засмяяўся. Ён смяяўся доўга і гучна. Затое цяпер не смяяўся лорд Сэнакс. Нешта падобнае да страху завастрыла і напружыла ягоныя рысы. Ён выйшаў з пакою на дыбачках. Старая жанчына чакала звонку.

– Наведайце сваю гаспадыню, калі яна прачнецца, – сказаў лорд Сэнакс.

Затым ён спусціўся на вуліцу. Экіпаж чакаў ля дзвярэй, і рамізнік падняў руку да капелюша, вітаючыся.

– Джон, – звярнуўся да яго лорд Сэнакс, – найперш адвязі дадому доктара. Відаць, давядзецца дапамагчы яму спусціцца. Скажы яго дварэцкаму, што ён захварэў, пакуль лячыў пацыента.

– Добра, сэр.

– Затым можаш адвезці дадому лэдзі Сэнакс.

– А як жа Вы, сэр?

– О, наступныя пару месяцаў я правяду ў Венецыі, у “Hotel di Roma”. Прасачы, каб лісты дасылалі туды. І папрасі Стывенса паказаць мае пурпуровыя хрызантэмы на выставе ў наступны панядзелак і паведаміць мне пра вынік.

123
Поделиться:
Популярные книги

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Лабиринт Сумерек

Клименко Анна Борисовна
2. Квадрат мироздания
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Лабиринт Сумерек