Фаўст
Шрифт:
Фаўст
І праўда ж — плоцкая натура, Ні звання духу тут, усё — дрэсура.Вагнер
Калі прайшоў сабачыя навукі, Мужам вучоным дасца ў рукі; Відаць адразу: гадунец шкалярскі, Бадай што, варты нашай ласкі.Ідуць пад гарадскую браму.
Кабінет{20}
Уваходзіць Фаўст з пудзелем.
Фаўст
Пакінуў нівы я, паляны У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы. Усе спакусы і ўсе звады З сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады І рады зноў зямной любві. Пакінь(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)
Напісана: «Было спачатку Слова!»{21} Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару зашмат,— Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай. «Была спачатку Думка!» — Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,— Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не Сілай творыцца быццё. Чакай, — мо Воля, Розум, Дзеянне, Парыў? Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!» Пудзель, калі застаешся са мною, Не скавычы, дай спакою; Не пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты,— Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч! Што раптам бачу тут? Нібыта здань залезла ў кут. ЦІ праўда гэта? Сон? Расце мой пудзель, страшны ён! Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона{22} напаўсатане!Духі (на калідоры)
З нашай хеўры чорт У пастку ўлез, як хорт! Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы! Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз!Фаўст
Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох{23}! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй! Той, хто ліхія Чатыры стыхіі Не заклінае, Той і не знае Ні ў духаў пакоры, Ні ў свеце апоры. Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна! Зоркай ляці, Сільфіда! У дом свяці, Incubus! Incubus! Выходзьце, — змацуем саюз! Ніводная не выйшла З праклятага выжла. Ляжыць ён, ашчэрыўшы іклы, Здаровы, жывы, непаніклы. Усцішу ўсё роўна Я сілай чароўнай. АТуман рассейваецца, і з запечка выходзіць Мефістофель, апрануты вандроўным шкаляром.
Мефістофель
Навошта гвалт? Я рады вам служыць!Фаўст
Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты!Мефістофель
Салют, васпане! Проста ў жар Мяне кідаюць вашы жарты.Фаўст
Скажы імя сваё.Мефістофель
Як можа той, Хто пагарджае думкай, словам, Хто зазірае ў сутнасць, верачы замовам, Цікавіцца такой лухтой?Фаўст
Імя звычайна добра кажа, Дзе крыецца ўся сутнасць ваша: І вельзевул, і загубіцель душ, мой пане, І проста шарлатан з яго прагляне. Дык хто ж ты?Мефістофель
Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой.Фаўст
А сэнс які! Утойваць недарэчна!Мефістофель
Я — дух, што адмаўляе вечна! І маю рацыю, бо ўсё жывое ў свеце Ператвараецца ж у смецце, То лепш няхай яго б і не было. А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.Фаўст
Назваўся часткай, а стаіш тут цэлы.Мефістофель
Сказаў вам праўду я; ваш свет здурнелы, Ваш недарэчны чалавечы род Вы лічыце за цэласць і аплот. Я частка часткі, што калісь Усім была, Я частка цемрадзі — прычыннасці святла, Святла пыхлівага, што з самага пачатку Перамагчы імкнецца цемру-матку, Ды ўсё ж не знае, колькі б ні хацела, Адмежавацца як ад цела; Яму заўсёды цела стрэміць шлях, Паверхня цел і іх адбітак — Яго аснова і здабытак, А цела смерць — ягоны крах.Фаўст
Цяпер мне прынцып твой даволі ясны: Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны, Пачаў кусаць кавалкамі яго.Мефістофель
І праўда, ў цэлым не здабыў свайго. Дурное Нешта — свет і людзі ў ім,— Спрадвек ваюючы з Нічым, Зважаць не хоча на ліхоты, жахі, Пад корань рэжа ўсе мае замахі. Пажары, буры, перуны грымяць, А мора і зямля стаялі і стаяць! Праклятаму людскому зброду Усе мае наскокі не на шкоду. Здаецца, столькі я ў магілу звёў, Ды новыя народжваюцца зноў. Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!) І парасткі жыцця растуць памалу З зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад, і цяпло. Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.Фаўст
На свет гармоніі, які Кіруе ўсім жывым здаўна, Дарэмна, чэрствы сатана, Узносіш грозна кулакі! Шукаў бы іншае задачы, Хаосу выпладак лядачы!Мефістофель
Падумаю над вашым сказам, Але пра тое іншым разам! Цяпер дазвольце кінуць вас.Фаўст
Нашто пытацца, ў добры час! Знаёмства я не пазбягаю. Наведвай, маючы патрэбу, Акон, дзвярэй не замыкаю — А не — і комінам не грэбуй!Поделиться:
Популярные книги
Страж Кодекса
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бандит
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Камень. Книга пятая
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Контртеррор
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 3
3. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Династия. Феникс
5. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00