Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

(Памірае.)

Сабор{78}

Набажэнства, арган, спевы.

Грэтхен сярод парафіян. За ёю Злы Дух.

Злы Дух

Зусім інакш, ты Грэтхен, Да алтара Нявіннаю хадзіла. З зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала. Гульня дзіцячая І бог у сэрцы! Грэтхен! Дзе галава твая? Якая скруха Ляжыць на сэрцы? Ці молішся за матчыну душу, Што па віне
тваёй асуджана на мукі?
А на тваім парозе кроў. Чыя яна? …Што пад трывожным сэрцам Варушыцца, жыве?.. Ці не палохае цябе яно Грахоўнаю прысутнасцю сваёю?

Грэтхен

О, гора мне! О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу І сэрца мне вярэдзяць!

Хор

Dies irae, dies illa Solvet saeclum in favilla.{79}

Акорды аргана.

Злы Дух

Гучыць труба! Дрыжаць магілы! Душа твая З агню і тлену Да мук пякельных Са страхам паўстае.

Грэтхен

Навошта я прыйшла? Здаецца, сам арган Дыханне мне сціскае. А спеў глыбока У сэрца западае.

Хор

Judex ergo cum sedebit, Quidguid latet adpfrebit, Nil inultum remanebit.{80}

Грэтхен

Як страшна мне! Муры вакол Гнятуць, гнятуць; Скляпенні душаць, Душна мне. — Паветра!

Злы Дух

Туляешся! А грэх і ганьбу Куды схаваеш? Святла? Паветра хочаш? Гора табе!

Хор

Quid sum miser tunc dicturus? Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?{81}

Злы Дух

Адварочваюць твары Святыя ад цябе I рукі працягнуць Баяцца чыстыя! О гора!

Хор

Quid sum miser tunc dicturus?

Грэтхен

Суседка! Дайце ваш флакон!

(Падае непрытомная.)

Ноч Вальпургіі{82}

Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}

Фаўст. Мефістофель.

Мефістофель

Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае.

Фаўст

Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі; Казёл нам тут не дапаможа. Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, З якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна; He дзіва, што і наша кроў іграе.

Мефістофель

Няхай
сабе ідзе вясна —
Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю! Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!{84} Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!

Блакітны светлячок

З ахвотаю! Сваім панам Гатоў служыць, змяню сваю прыроду: У траўцы поўзаць — звычай наш.

Мефістофель

Ты пераняў сабе людскую моду? Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.

Блакітны светлячок

Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, І вы ўжо майце да яго спагаду.

Фаўст, Мефістофель, Блакітны светлячок (спяваюць па чарзе)

Вось у сферу сноў і чараў Мы ўвайшлі, як мне здаецца: Дык праводзь нас між абшараў. Кожны з нас даўно імкнецца Зведаць край пусты і дзікі. Глянь, як гэты лес вялікі Міма нас назад сплывае, І гара свой горб схіляе, Скал грувасткія насы Чмышуць сонна на лясы.{85} І гарамі і лясамі Ручаіна ўслед віецца. Ці то спеў, ці хто смяецца, Можа, радасць, можа, скруха Ці ўспаміны душаць глуха, Можа, цьмяны вобраз духа Мчыцца ўдалеч лёгкім ценем За каханнем-летуценнем? Шалясціць трывожна хвойка… Сыч, і кнігаўка, і сойка Правяць у начы маленні: У карчах сядзяць рапухі — Даўгалыгі-таўстабрухі — Лезе змеямі карэнне Праз пясок і праз каменне Пад калені і пад локаць, Каб сурочыць, каб спалохаць, Смокчуць сокі з дрэваў чагі, На дарогу пруць карчагі, Ад стагноты пухнуць нетры, Гул праносіцца ў паветры. Баль спраўляюць пацукі. Замільгалі светлякі Прад вачмі хімерным роем, Заступаюць шлях героям. Ці мы збіліся з дарогі, Ці сумеліся з трывогі? Стогне ўсё, шалее, вые: Дрэвы, горы, кручы, скалы. Як пачвары-зубаскалы, Здані, прывіды начныя.

Мефістофель

Дык ідзі ж за мной пакорна. Мы ў гарах, дзе бляск і звон, Дзе навокал змрочна, чорна, Дзе пануе цар Мамон.

Фаўст

Як дзіўна льсніцца праз даліны Унізе цьмяная зара, Зганяе морак у цясніны, Як прывід кожная гара. Тут вецер чадны хмары пеніць, Там промень вырваўся з імглы, То тоненькім цурком струменіць, То б’е крыніцай са скалы, То мноствам жылачак барвяных Лагчыну краскамі затчэ, То зноў у прорве гор крамяных Ракой магутнаю цячэ, Тут пырскі іскраў пад нябёсы Пясочкам сыпле залатым, А там узносяцца уцёсы, Румяняцца рабром крутым.
Поделиться:
Популярные книги

Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Кощеев Владимир
2. Романов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Романов. Том 3

Выдумщик (Сочинитель-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
6. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.93
рейтинг книги
Выдумщик (Сочинитель-2)

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Я Гордый часть 6

Машуков Тимур
6. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 6

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Спокойный Ваня

Кожевников Павел Андреевич
1. Спокойный Ваня
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Спокойный Ваня

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Хозяин Стужи

Петров Максим Николаевич
1. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи