Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

За сябра не ў адказе ты — давай! Налівак самых лепшых не шкадуй, Шапчы свае закляцці, круг малюй, Да берагоў у шклянку налівай.

Ведзьма з дзіўнымі рухамі малюе чароўнае кола і ставіць у яго розныя прадметы. Тым часам пачынаюць звінець шклянкі, загуў кацёл — гукі пераходзяць у музыку. Нарэшце ведзьма прыносіць вялізную кнігу, расстаўляе малпаў так, што спіны іх служаць ёй пультам. Малпы трымаюць паходні. Ведзьма дае Фаўсту знак падысці.

Фаўст (Мефістофелю)

Навошта
гэта прыкрая хлусня?
Навошта кніга, выдумка пустая? Старой вядзьмачкі балбатня У горле мне ўжо косткай стала.

Мефістофель

Для большай важнасці. Мы памаўчым, Шануючы амбіцыю жанчын. Пітву прыбавіць моцы хоча, Дык хай сабе паскача, пабалбоча.

(Прымушае Фаўста ўвайсці ў кола.)

Ведзьма (напышліва і важна дэкламуе па кнізе)

Пачну чаўпці Да дзесяці. Адзін — паставім, А два — прыбавім, А тры — сатры, Чацвёрку — ўторкну, А пяць — прыладзь, А шэсць — прымець, А сем — знясем, А восем — зносім, А дзевяць — дзеляць, Дзесяткі соль — Адзінка й ноль. І вось у вас Вядзьмачы раз на раз!{45}

Фаўст

Яна лухту ці не з гарачкі пора!

Мефістофель

Цярпі, цярпі, убачыш скора,— Лухты ў свяшчэннай кнізе — мора: Там супярэчлівыя сказы Разумнаму і дурню скруцяць вязы. Сядзі над імі, галаву дуры. Прыёмчык гэты — новы і стары: На свеце нам даўно не прывыкаць Праз тры й адзін, адзін і тры{46} Хлусню за праўду выдаваць.— Так і было, і гэтак будзе, Абдурваюць, бадай што, ўсіх, Бо, словы ўчуўшы, вераць людзі, Што нейкі сэнс начуе ў іх.

Ведзьма (чытае далей)

Адным было Навук святло Бясконцай таямніцай. А хто дурны, Таму яны Гатовы ўраз адкрыцца.

Фаўст

Вярзе пустое так заўзята, Аж галава трашчыць, гудзе, Як быццам бы язык вар’ята Пляце, што ў галаву ўзбрыдзе!

Мефістофель

Ну, годзе, мудрая Сівіла{47}! Налі пітва, каб кроў жывіла — Яно не ў шкоду. Мой таварыш Прайшоў агонь, ваду і трубы І вып’е, не скрывіўшы губы, Усё, што ты яму заварыш.

Ведзьма з рознымі цырымоніямі налівае ў кубак пітво; калі Фаўст падносіць яго да вуснаў, успыхвае полымя.

Да дна! Каб кубак стаў пусты! — Жадаю радасці набрацца. Калі
ўжо з чортам ты на «ты»,
Няма чаго агню баяцца.

Ведзьма размыкае кола. Фаўст выходзіць.

Мефістофель

Цяпер хадзем. Дарога нас чакае.

Ведзьма

Хай эліксір вам шчысціць дні!

Мефістофель (ведзьме)

Калі патрэба выпадзе якая, Ты мне на шабасе шапні!

Ведзьма

А вось замова. Паўтарай яе — Яна напітку моцы дадае.

Мефістофель (Фаўсту)

Хадзем хутчэй, каб цела Сагрэлася і прапацела, Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеш млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне.

Фаўст

Дай люстра, гляну ёй у вочы, О, дзе яна, душы царыца?

Мефістофель

На пекны твар, на твар жаночы Ты скора зможаш надзівіцца.

(Ціха, убок.)

Чакай, праз сілу нашага пітва У бабе ўбачыш ты багіню хараства.

Вуліца{48}

Фаўст малады. Праходзіць Маргарыта.

Фаўст

Хачу красуню папрасіць Паненцы праважатым быць.{49}

Маргарыта

Красунь, паненак тут няма — Дайду дадому і сама.

(Вырываецца і выходзіць.)

Фаўст

Дальбог, такая прыгажосць, Наўрад ці дзе на свеце ёсць! З прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця. О, як мне вобраз гэты люб! Румянец шчочак, чырвань губ, Бляск гэтых вочак з-пад павек Мне не забыць ужо навек! Адно ўжо тое вельмі міла, Як лёгка мой наскок адбіла.

Уваходзіць Мефістофель.

Глядзі, каб дзеўку мне дастаў!

Мефістофель

Якую?

Фаўст

Ёй я дарогу заступаў.

Мефістофель

Ах вось! У пробашча яна была І ачышчалася ад зла, Грахі яму нявінная насіла. Падгледзеў я — ля спавядальнай будкі Стаяла, як анёл чысцюткі — А гэтакіх мая не пераможа сіла,
Поделиться:
Популярные книги

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Мы – Гордые часть 8

Машуков Тимур
8. Стальные яйца
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Спокойный Ваня 2

Кожевников Павел Андреевич
2. Спокойный Ваня
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Спокойный Ваня 2

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер