Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Сяржант прыставiў карабiн да сцяны i, калi нахiляўся да шыбы, стукнуў брылём фуражкi аб шкло. Чалавек у пакоi адразу паменшыў святло ў газнiцы, замiтусiўся, вялiкi цень захiстаўся па падлозе над знятымi дошкамі, пачуўся металiчны звон.

«Вось дурань!» – вылаяўся ў думках сяржант i садраў з галавы фуражку, але ад акна, праз якое прабiвалася палоска святла, не адышоў. Яго ахапiла нервовая ўзбуджанасць, ён раптам усёй сваёй iстотай

адчуў, што павiнна адбыцца нешта вельмi важнае, надзвычайнае. Глуха білася ў грудзях сэрца, ажно аддавалася ў скронях, у кончыках пальцаў, а ў роце перасохла, неймаверна хацелася пiць.

У гэты момант лейтэнант грукнуў у дзверы, i адразу цень на падлозе спынiўся, зрабiўся напалову меншым. «Сеў на табурэтку», – здагадаўся сяржант i намацаў халодную рулю карабiна. Чалавек у пакоi сядзеў нерухома ўсяго якую хвiлiну, потым ён павялiчыў святло, ужо не тоячыся, закашляўся, гучна затупаў па падлозе, i ў наступны момант сяржант убачыў парослыя чорным валассём рукi, якiя паднялi яшчэ адну дошку падлогi i апусцiлi ў схованку нейкую скрынку. Мiльганула сiвая галава царкоўнага старасты i знiкла ў чорнай зяпе падзямелля. Дзе i калi Нямцоў вылез са схованкi, сяржанту не было бачна, але раптам дошкi, быццам пад уздзеяннем невядомай чароўнай сiлы, адна за адной ляглi на сваё месца, па iх некалькi разоў туды-сюды прайшлася рука з венiкам. А яшчэ праз хвiлiну на гэтым месцы сталi стол i дзве табурэткi.

Лейтэнант нецярплiва загрукаў у блiжэйшае да сяржанта акно, але Нямцоў азваўся толькi пасля таго, як замаскiраваў схованку.

– Хто там? – нарэшце нервова спытаў царкоўны стараста, спадзеючыся, што гэта хто-небудзь з тутэйшых.

– Адчыняй, Нямцоў! – кляцнуўшы затворам карабiна, пагрозлiва крыкнуў сяржант, якi ўжо стаяў побач з лейтэнантам.

– I без глупства, хата акружана, – успомнiўшы, што ён тут галоўны, пайшоў на хiтрасць лейтэнант. – Калi што якое задумаў – страляем без папярэджання.

На нейкi момант запанавала цiшыня.

– Няма куды мне ўцякаць, – скiдваючы цяжкую засоўку, прабурчаў Нямцоў, – i баяцца няма каго, даўно перажыў свой страх…

Нарэшце дзверы расчынiлiся, i на парозе ўзнiкла сутулая постаць Нямцова з учарнелай газнiцай у прыўзнятай правай руцэ. Ён, прыжмурыўшыся, адначасова з надзеяй i страхам сiлiўся разгледзець няпрошаных гасцей, але, убачыўшы людзей у НКУСаўскай форме з вiнтоўкамi напагатове, паспешлiва адвёў позiрк i, унiкаючы глядзець на «гасцей», паволi павярнуўся i пашкандыбаў

у хату. Пры святле газнiцы Нямцоў выглядаў гадоў на семдзесят, хаця паўгода таму яму споўнiлася шэсцьдзесят. Асаблiва ў гэтую хвiлiну старыла ссутуленая спiна, але ў прыземiстай, шырокай постацi адчувалася насцярожана-ваяўнiчае напружанне, ён, быццам лясны звер, адчуваў небяспеку кожнай клетачкай арганiзма. Гэтае напружанне перадалося i лейтэнанту, якi раптам уявiў, што Нямцоў можа ў любы момант крутнуцца i запусцiць у яго газнiцай. Нават у носе непрыемна заказытаў прыкры пах газы. Ён, канешне, паспее стрэлiць, але што, як загарыцца адзенне?

Лейтэнантава трывога быццам перадалася сяржанту.

– Стой, дзед! – рэзка скамандаваў ён i, калi ссутуленая постаць спынiлася, скоса зiрнуўшы на ўсхваляванага начальнiка, выдыхнуў: – Кругом!

Адна смертаносная чорная руля ўперлася Нямцову ў грудзi, другая ў жывот. Ад гэтага дотыку гаспадар хаты знерухомеў, халодныя, лiпучыя мурашы хваляй прабеглi па спiне, перахапiла дыханне.

– Стаў газнiцу на падлогу, – працягваў камандваць сяржант.

Нямцоў няспешна, па-старэчы крактануў, паставiў лямпу i, перасiльваючы сябе, паблажлiва ўсмiхнуўся:

– Што гэта вы, хлопцы, раптам замiтусiлiся?

– Пагавары ў мяне… – сяржант балюча тыцнуў руляй карабiна Нямцову ў жывот. – Ураз у распыл…

– Цяпер рукi ўгору i два крокi да сцяны, – урэшце ўспомнiў пра свой начальнiцкi абавязак лейтэнант i, калi Нямцоў падпарадкаваўся, кiўнуў сяржанту: – Абшукай.

– Ха-ха-ха! Кулямёт у штанах! – нервова рагатнуў царкоўны стараста, i гэты грудны смех быў больш падобны да рыку загнанага ў пастку звера.

«Пяць гадоў iшоў сюды, – адчайна шукаючы выйсця, думаў Нямцоў. – Перажыў усё, што толькi можа вынесцi чалавек. Вужом круцiўся, лiсiцай звягаў, абы толькi выжыць i дайсцi. I на табе, у апошнi момант гэтыя зялёныя смаркачы тыцкаюць зброяй… Патрапiлi б вы да мяне гэтак гадоў дваццаць таму, я б вам паказаў, дзе ракi зiмуюць… А Пурхiневiч маладзец, перад смерцю не схлусiў… Эх, каб не была хата акружана, я гэтых смаркачоў разарваў бы рукамi, жылы б выцягнуў… Але супакойся, вазьмi сябе ў рукi, яшчэ не ўсё згублена, нiчога на мяне няма… Прыкiдвайся i ўлагоджвай, чакай зручнага моманту, глядзiш, Божа i не пакiне… Адных сутак не хапiла… Учора трэба было даваць лататы, у-чо-ра!..»

Конец ознакомительного фрагмента.

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15