Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзеці ночы

Казлоў Анатоль

Шрифт:

У Нінкі не выходзіў з галавы сённяшні сон. Мо яна і пай­шла з-за яго пакатацца ў метро, каб хоць крышачку развеяцца.

Перад гэтай ноччу з самага вечара да яе падышоў Юрка (з ім дзяўчына жыла ўжо, як шуткавала Кірылауна, у чатыры нагі, каля месяца) і пахваліўся, што ён дамовіўся з адным выпівохам на начлег у яго кватэры. Плата невялікая — пляшка віна. А там, у кватэры новага сябрука па чарцы, можна і памыцца, паспаць па-людску, урэшце, паглядзець, хай сабе і чорна-белы, тэлевізар. Усё гэта Юрка выгаворваў з яўнай радасцю. У яго аж загарэліся агеньчыкі ўдачы ў шараватых ва­чах. Прытым і ехаць недалёка, ва Уручча. Нінка без асаблівых угавораў згадзілася. Тым больш што апошнім часам ёй было не прывыкаць да розных начлегаў па чужых кватэрах.

Прайдоха Юрка часта знаходзіў падаглівых мінчан, якія з радасцю прымалі іх у сябе за чарку таннага пойла. У асноўным гэта былі пенсіянеры, якія збіралі пустыя пляшкі каля вакзала. I хоць Кірылаўна ганяла іх са сваёй тэрыторыі бамжатніка, як памыйных катоў, але яны, як рыбы-прыліпалы, не маглі адарвацца ад прыбытковага шклянога заробку вакзала. Асабліва густа туляліся пенсіянеры вакол чыгуначнай пачакальні і россыпу кіёскаў з прахаладжальнымі напоямі і паштучнай продажы піва спякотна-млоснымі летнімі днямі і начаткам залацістай восені.

I на гэты раз у кватэры новага знаёмага ўсё было як звычайна: парэзаныя гуркі на падранай цыраце стала, акрайчык хлеба, мутнаватыя, ад частага мацання, чаркі-стограмоўкі, крывяная каўбаса і тры пляшкі «Крыжачка», яшчэ закаркаваныя. Двухпакаёўка Лёніка-пенсіянера была раскошнай у параўнанні з вакзальнымі лаўкамі і гарышчамі ці з сядзеннямі электрычак у тупіках, дзе часцяком начавала Нінка з цяпер ужосваім Юркам. Мужчыны выпілі, прыгубіла і яна. Старэнькі радыётранзістар назамежнай хвалі прадракаў слухачам прыход на зямлю года д’ябла. Маўляў. што гры дзевяткі надыходзячага перадапошняга года другога тысячагоддзя — гэта не ш го іншае, як перавернутая пячатка чорных сілаў цемры. Пячатка зла, якая знішчыць чалавецтва, што па самую макаўку апусцілася у бяздонныя грахі і распусту.

Нінцы не хацелася піць у гэты позні вечар. Яна, цяпер ужо не жадаючы сама таго, узгадала Вілена. Успамін пра яго нахлынуў нечакана і спантанна. Дзяўчыне нехта невядомы і нябачны ціхенька шапнуў на вуха: «Паглядзі ў зацемненае ноччу шкло акна. Прыгледзься, прашу цябе».

Нінка ўталопілася зрэнкамі на чорныя шыбіны з адбі гкам святла лямпачкі ў іх. Спачатку яна нічога не ўбачыла, акрамя адлюстраванняў гаспадара кватэры Лёніка і Юркі, якія ня­спешна хрумсцелі гуркамі, заядалі чарговую порцыю «Крыжачка». Але вось ледзь бачна насупраць акна начало малочна згушчацца паветра. Бясформенная аблачынка даўжэла. пашыралася ў бакі, выцяі валася мроістым сгрыжнем і, нарэшце. абмалявала чалавечыя контуры. Нінка ледзь не ўскрыкнула ад нечаканасці, але той жа невядомы голас супакоіў: «Не хвалюйся і не бойся. Усё будзе добра. Толькі глядзі і не адрывай вачэй, яшчэ слухай госця. слухай уважліва — і ты пачуеш яго». Дзяўчына нават не міргнула ні разу. Яна прыліпла позіркам да малочна-мроістай постаці. Цяпер, як ні дзіўна. але Нінка магла разгледзець нават і твар нечаканага і няпрошанага гос­ця... Гэта быу Вілен. Яе Вілен. Праўда, без свайго цела, але ён. Той, хто збег ад Нінкі, хто пакінуў яе, у каго яна паверыла ці не ў апошні раз у жыцці. «Вілен. мой любы. Мой здраднік і мучыцель»,— бязгучныя словы паляцелі думкаю да прывіднага згустка паветра.

«Я рады бачыць цябе, мая дзяўчынка. Рады, ш го ты жывая і. здаецца. не забылася яшчэ на таго Вілена, якога ведала раней».

«I не сорамна пра такое казаць? Я ледзь не звар’яцела, калі ты збег, растаптаў маю веру, маё каханне, што нарадзілася дзякуючы табе і засохла бутонам на корані, так і не распусціўшыся».

«Ён вінаваты. Я не пярэчу, не апраўдваю».

«Ён? А хто ж у такім разе ты?»

«Я тая часцінка лепшага і свеглага, што яшчэ засталася у Віленавай душы і целе, шго не падпарадкавана пакуль згуонай чорнай сіле».

«Ён у небяспецы?!»

«Так. I ў вельмі вялікай».

«Але ж Вілен жывы?»

«Толькі целам. I тое хутка яму не будзе належаць».

«Мне можна пабачыцца з ім?»

«Не спяшайся. Час яшчэ ёсць. Я дапамагу. Мне цяжка весці барацьбу за яго ў адзіночку. Я аслаб. I дзень за днём мне

усё невыносна пакутліва трымацца ў яго целе. Вой... чую, што сюды набліжаецца чорны мслстр яго душы. Ён дабівае, высмоктвае маю энергію. Трэба бегчы, знікаць».

«Пачакай яшчэ хвілінку. Раскажы далей...»

«Нямашака часу. Паспрабую ноччу прабіцца да цябе. Ра­ней кладзіся спаць і старайся думаць пра Вілена, глыбока і настойліва думаць, перш чым заплюшчыш вейкі».

Нешта стрэльнула за акном. Усё роўна як пакрышка з камерай у грузавой машыны. I адразу Нінка заўважыла, шго праз шыбіну у кухню ўварвалася смалісга-дзёгцевая пляма згустак і смуродліва распаўзлася пад столлю. Дзяўчына адчула, як быццам бы ў яе мозг заскочыў і пратыкнуў яго сноп вострых іголак. свярдзёлкамі забуравіла ў вушах, а патыліцу схапіла сутарга.

«Запомні, пагаскушная шлюха, што адны народжаны для святла, а другія — для вечнай цемры!»

Ад грамавога рогату ў Нінкі пабралася пупырышкамі скура на ўсім целе.

— Табе дрэнна? — Юрка п'янавата нахіліўся да дзяўчыны і няўмела абняў за плечы.— Нейкая бледная ты, быццам з марозу. Выпі чарку сугрэўнага, адразу палягчэе. Налівай ёй, Лёнік.

— Не хачу я,— адмахнулася Нінка.

— На два пальцы ў чарку накапаю,— нясмела прапанаваў Лёнік.— Замест лекаў будзе табе.

— Адвяжыцеся, хлопцы,— паспрабавала ўсміхнуцца дама.— Даканчвайце самі, тут вам па камарынаму глытку засталося.

Юрка адхіліўся ад сяброўкі, вальней сеў на табурэтцы, рас­слаблена выцягнуў ногі пад стол. Ён добра ведаў: калі Нінка чагосьці не хоча рабіць, то ўжо ніякія ўгаворы не дапамогуць.

Яна будзе сгаяць на сваім да апошняга. Хлопец удыхнуў на поўныя грудзі. павёў галавою па баках, прынюхаўся:

— Лёнік, табе не здаецца, што на кухні запахла пратухлымі яйкамі ці то серай. Падобны пах мае брыдкая мазь ад каросты.

— Ну ты і прыдумаў,— захмялела выставіў жоўтыя, напаўз’едзеныя зубы гаспадар кватэры.— Я не помню, калі апошні раз на патэльні курыныя яйкі сквірчэлі, а ты гаворыш пра тухлыя. А серай і ад гарэлых запалак можа патыхаць.

— Пры нюхайся,— настойваў Юрка.

Лёнік цегануў у грудзіну сваім носам-рубільнікам пракуранае паветра кухні, на хвіліну затрымау яго ў лёгкіх, выдыхнуў:

— Нешта такое ёсць. Ат, якая розніца, налівай яшчэ па каліўку, сам паглядзіш: усялякія пахі знікнуць, атрафіруюцца без нас.— Лёнік высгавіў зноў жаўцякі зубоў, радасна-задаволены, што ўспомніў такое разумнае слова «атрафіруюцпа».

«3 Віленам бяда. Ш го ж такое магло здарыцца? Адкуль з’явіліся незразумелыя прывіды, якія бачыла? Галюцынацыі?.. Непадобна. Тады ш го? Што такое? Чаму менавіта мяне знайшоў Віленаў Дух дабрыні ў мільённым горадзе? Сярод соцень мільёнаў акон адшукаў тое, дзе ціхамірна сядзела я? — Нінка абаперлася локцямі аб краёк стала, паднерла далонямі падбародак. У крыху прыплюснутых вейкамі вачах ледзяніста застылі непаразуменне, глыбокі сполах, нават, можна было сказаць, і адчай.— Ён жа пакінуў мяне, збег. Уцёк, як забойца ад ахвяры. Чаму ж цяпер я патрэбна яму, ягонаму Духу?.. А ці па сваёй волі Вілен разлучыўся са мною? Можа, нечакана перад ім з'явілася больш моцная сіла, якая пераадолела ягоную волю, падпарадкавала і, закружыўшы ў здушлівых абдымках, пацягнула за сабою. Што ж рабіць мне. калі гэта так? Чым я магу дапамагчы светлай абалонцы Віленавага Духу? Чым, Божа ты мой найвялікшы і адзіны?»

«Адны нараджаюцца для святла, а другія — для вечнай цемры!» — зноў уварваўся басавіта-гнёткі голас у Нінчыны думкі. Толькі цяпер дзяўчыну не працяла холадам, на яе быц­цам вылілі вядро кіпеню. Твар загарэуся пякельнай чырванню, пот густымі драбнюткімі кроплямі выступіў па ўсім целе. у вушах шуганула хваля гарачага паветра.

— Вы пасядзіце, хлопцы, а я пайду прылягу. Нядобра сёння сябе адчуваю. Ці не скразнякі ўсяму віною?

— Кладзіся ў заднім пакоі. Там канапа, хоць і старэнькая, але не мулкая, пружыны пад бок яшчэ не ўпіраюцца. Удваіх якраз там памесціцеся,— падахвоціў Лёнік дзяўчыну.

Поделиться:
Популярные книги

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Третий Генерал: Том X

Зот Бакалавр
9. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том X

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Хозяин Стужи

Петров Максим Николаевич
1. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи

Как прорастают зерна

Волкова Дарья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Как прорастают зерна

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь