Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дары мудрацоў

Генри О.

Шрифт:

Дэла саслізнула са стала і падышла да яго.

– Джым, любы, – усхапілася яна, – не глядзі на мяне так. Я абстрыгла валасы і прадала іх, бо ні за што не прабачыла б сабе, калі б не зрабіла табе на Раство падарунку. Яны адрастуць ізноў – не злуйся, прашу цябе. Я не магла іначай. Яны ў мяне страх як хутка растуць. Павіншуй мяне з Раством! Джым, давай радавацца! Ты нават не ўяўляеш,

які цудоўны, які прыгожы падарунак я табе набыла.

– Ты абстрыгла валасы? – вымавіў ён з цяжкасцю, быццам не мог усвядоміць гэты відавочны факт, што ніяк не хацеў змяшчацца ў яго галаве.

– Абстрыгла і прадала, – адказала Дэла. – Ты ж усё адно мяне любіш, праўда? Гэта ж па-ранейшаму я, хай і без валасоў.

Джым цікаўна агледзеў пакой.

– Дык ты цяпер без валасоў? – спытаў ён, і пытанне яго прагучала неяк па-ідыёцку.

– Не трэба іх шукаць, – сказала Дэла. – Я прадала іх. Кажу табе: абстрыгла і прадала, усё. Сёння Раство, мілы. Не злуйся на мяне, я ж гэта дзеля цябе зрабіла. Можа, валасы мае і можна было падлічыць да апошняй валасінкі, – дадала яна раптам з нейкай сур’ёзнай ласкавасцю, – але маю любоў да цябе злічыць немагчыма. Сёння ў нас на вячэру адбіўныя, добра, Джым?

Джым нарэшце ачомаўся. І ён сціснуў сваю Дэлу ў абдымках. Давайце, на дзесяць секунд пакінем нашых герояў і з дбайнай пільнасцю спынім свой погляд на чым-небудзь іншым. Што болей – восем даляраў у тыдзень або мільён у год? Матэматыкі і разумнікі не адкажуць слушна на гэтае пытанне. Мудрацы прынеслі найбагацейшыя дары, але ў іх не было аднаго. А чаго менавіта, мы даведаемся ў самым хуткім часе.

Джым выцягнуў з кішэні паліта скрутак і кінуў яго на стол.

– Не падумай пра мяне дрэннага, Дэл, – сказаў ён. – Ні праз якія стрыжкі, прычоскі ці шампуні я не пачну любіць маю любачку меней. Проста разгарні гэты скрутак, і ты зразумееш, чаму я так разгубіўся.

Белыя пальцы спрытна разарвалі заматаную паперу. Затым раздаўся радасны крык захаплення, а затым – авой! – уласцівая жанчынам перамена: слёзы роспачы і скрушлівы плач, што патрабавала неадкладнага ўмяшання ўсіх суцяшальных сілаў гаспадара кватэры.

На стале ляжалі Грабеньчыкі – набор грабеньчыкаў, рознага памеру і формы, які

Дэла доўга разглядала ў адной з брадвейскіх вітрын. Прыгожыя грабеньчыкі, з сапраўднай чарапахі, аздобленыя каштоўнымі каменьчыкамі, акурат пад колер ейных раскошных страчаных валасоў. Яна ведала, гэта былі дарагія грабеньчыкі, і ейнае сэрца прагнула іх і тужыла, не маючы нават надзеі калі-небудзь імі валодаць. І цяпер яны належалі ёй, але кудзераў, якія мусілі аздабляць жаданыя ўпрыгажэнні, больш не было.

Яна прыціснула іх да грудзей і нарэшце здолела падняць заплаканыя вочы і ўсміхнуцца.

– У мяне вельмі хутка растуць валасы, Джым! – сказала яна.

Раптам Дэла падскочыла, як ашпаранае кацяня, і ўскрыкнула:

– Ах, што ж гэта я!

Яна ж яшчэ не паказала Джыму свайго цудоўнага падарунку. Дэла расціснула далонь і працягнула яму ланцужок. Бледны і дарагі метал, здавалася, зіхацеў, адлюстроўваючы святло і цеплыню ейнай душы.

– Бачыш, які цуд, Джым. Я аббегала ўвесь горад у пошуках. Цяпер ты будзеш спраўджваць час па сто разоў на дзень. Давай сюды гадзіннік. Я хачу зірнуць, як яны будуць глядзецца разам.

Замест таго каб выканаць яе просьбу, Джым плюхнуўся на канапу, заклаў рукі за галаву і пасміхнуўся.

– Дэл, – прамовіў ён, – давай пакуль схаваем нашыя калядныя падарункі. Надта цудоўныя яны, каб адразу ж імі карыстацца. Я прадаў гадзіннік, каб набыць табе грабеньчыкі. А цяпер давай вячэраць.

Вядома ж, вы памятаеце тых мудрацоў – а яны былі надзвычай разумныя людзі, – што прынеслі дары Немаўляці ў яслях. Менавіта ад іх ідзе звычай дараваць на Раство падарункі. Паколькі яны былі мудрацамі, то і дары іхныя былі мудрыя – яны пакідалі за сабой права замяніць іх у выпадку супадзення. Тут жа я няскладна апавёў вам нічым не прыкметную гісторыю двух бязглуздых дзяцей, якія так безразважна ахвяравалі адно адному найвялікшыя свае скарбы. І скажу яшчэ слова мудрацам сённяшніх дзён: з усіх людзей, якія даруюць падарункі, гэтыя двое былі самыя мудрыя. З усіх, хто дорыць і атрымлівае падарункі, самыя мудрыя тыя, хто робіць гэтаксама. Дзе б і кім яны ні былі. Яны і ёсць мудрацы.

12
Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Азеф

Гуль Роман Борисович
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Азеф

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон