Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Даўняе, незабыўнае...

Адамчык Вячаслаў

Шрифт:

Выйсця другога для мяне не было, i я мусіў падацца на не вельмі салодкі батрацкі хлеб.

Зоня прынесла куль свежае жытняе саломы, дастала са свайго куфра здатную дзяругу-пе~ рабіранку ў трыццаць два пруты з прыгожым узорам, можа яшчэ памятку рупнага дзявоцтва свае маці, i мякка выслала мне на падлозе.

Мы клаліся спаць. Патушыўшы лямпу, гаспадар пасунуўся на гарачую печ. Там ён шчыра адгаварваў нанач штодзённую малітву: «Крыжам пасцялюся, крыжам апрануся, з па­нам Язусам спаць кладуся». Дробным гарохам сыпаліся на хату яго набожныя словы.

У вокнах сінела зімовая ноч, патрэскваў на двары

частакол ад марозу, а тут, у хаце, усё так-жа мерна i зычна цікаў гадзіннік. Даўно ўжо выказаў горкі жаль і вымаліў збавенне і апеку ў літасцівага бога і пасвістваў носам стары Сіўтук. Уклалася на ложку Зо­ня. А я ўсё варочаўся з боку на бок і ніяк не мог заснуць. Можа гэта ад таго, што трапіў на новае месца, у чужую хату, і з непрывычкі адчуваў сарамлівасць i няёмкасць, а можа ад таго, што на падлозе было не так цёпла i я не адагрэўся: праз дзяругу мяне даймаў холад. Але не, тут было нешта другое, нешта такое зусім іншае. Калі я паварушыўся, нацягваючы да самага падбародка дзяругу, відаць, вельмі зашамацела салома, бо мяне аклікнула Зоня.

— Уладак, ты не спіш?

— Ага, не спіцца.

Ды гутаркі не было. Мы змоўклі. Мы, відаць, не ведалі, аб чым гаварыць, мы больш думалі, думалі, напэўна, адно аб адным, аб першай такой стрэчы, аб першай такой блізкасці...

Гэта было на пачатку нашага знаёмства.

Зімою я з Сідарам малаціў, вясною мы аралі і сеялі. Незаўважна для мяне пабег час. Надыйшло лета, і набліжалася касьба. А за работаю не ўбачыш, як прабяжыць дзень. Касілі мы з Сіўтуком удваіх: ён—цягавіты i ўвішны ў рабоце—не наймаў нікога, спадзяваўся на сябе, на мой спрыт і на маю сілу. Уставаў прыцемкам, яшчэ да ўсходу сонца, і мы кляпалі, даганялі косы. А калі на бадзёрыя ад ранішняга халадку альховыя кусты, на самотныя вербы, на крушыну пырскалі і рассыпаліся па чыстых слязах шчодрай расы першыя ласкавыя промні,—мы ўжо ішлі па другому або трэцяму доўгаму пракосу,

Я зачынаў першым, а за мною, беручы вужэй і падразаючы мне пяты, у адной сподняй бялізне, злёгку чэпаў стары. Я браў на поўную сілу і на добры размах касы. Сіўтук потым асядаў, ён усё выменьчваў касу і, наровячы мне, кожны раз гукаў далёка ззаду:

— Ого, у цябе аж брые. Чуеш, мусіць ты дабраў вострую касу.

— Залежыць і ад касы, дзядзька, але і ру­кам! пацягнуць трэба.

— Яно так. Бывала, ого... Ды што раўняць. Некалі я гэта з Петруком нашым хадзілі ў двор, пану касіць. Аб нішчымніцы, але да по­лудня звалім люба глянуць! А сёння яно не тое.

Ды ён толькі гаварыў, а каб прымеў, здаец­ца зубамі траву грыз-бы. I мы касілі, калі не было расы, калі ў сухой траве было цяж­ка i нават немагчыма пацягнуць касу.

Управіўшыся дома, крыху пазней, разбіваць i сушыць сена прыходзіла Зоня. У полудзень яна прыносіла нам есці і, абцягнуўшы падол на поўныя загарэлыя ногі, садзілася воддаль на порыстым пракосе. Перабірала рукамі мятліцу i падсмейвалася з мяне.

Аднаго разу ў невялікім збаночку яна пры­несла шчаўе з леташнімі буракамі. У гэты дзень я, напрацаваўшыся ўволю, еў вельмі спешна і ўсё неяк недалікатна: мая ёмкая лыжка брынчэла ў збанку і ў руках крышылася луста хлеба. Да збанка падсеў Сідар. Мне вельмі хацелася есці, але я прыгледзеўся да яго. Не вельмі пераборлівы да яды, Сіўтук, седзячы на кукішках, бурчэў ля збан­ка, неяк нудна сёрбаючы і

цмокаючы губамі.

— Эге, што смачна, то смачна. Еж, чаго ты,—стары аблізнуўся.—Гэтакі смак. Тут ясі i аж язык...

— Ды вы ўжо, дзядзька, адзін... Мне досыць.

— От табе i маеш...

Ля сажалкі, абапёршыся на стаўпец грабель, як-бы нечым устрывожаная, стаяла Зоня. Я не хацеў парушаць яе заклапочанасці, але там яна, як мне здалося, нешта вельмі цікавае бачыць, і ў мяне самога з'явілася цікавасць. Я падыйшоў да яе.

— Што там?

Яна не аглянулася.

— Гэта-ж хаджу тут i не ба,чу.«. Глянь, як хораша цвітуць плавукі.

— Я сарву.

— Ой, нашто, Уладак!

— Я сарву табе.

— Ах, божа мой, ці ты не бачыш—у іх жоўты колер.

Ды я не паслухаў. Я, здаецца, не падкасваючыся, боўтнуўся ў цёплую лугавую ваду: ля берага забулькала, зашыпела бросня, праламалася адпаліраваная бязветраным сухім днём роўная паверхня сажалкі—і загойдаліся шырокія зялёныя лісты плавукоў і доўгія стаўбункі іх кветак.

— Не чапай!—Зоня спачатку адпіхала граб­лям! мяне, ды, не даўшы рады, адвяла стаўпцом з-пад самых маіх рук прывабную кветку.

Толькі я намерыўся (і ў гэты раз, пэуна, сарваў-бы соладка-пахучую макаўку плавука), ды Зоня незнарок, у спешцы, пацягнула да сябе граблі. I тут ужо неспадзявана для яе самой між зубоў грабель, шырока раскрыўшы вейкі-пялёсткі, пакорна і вінавата затаілася кветка. Зоня, трохі злосная, пляснула граб­лям! па вадзе, але, апырскаўшы мяне, весела засмяялася з таго, што я мокры ўвесь, і адбеглася. На цёмнай вадзе нерухома плавала страчаная нашай забаўкай буйная жоўтая кветка, а я даганяў Зоню, страшачы, што калі злаўлю, то выкупаю ў сажалцы. Яна ўхілялася маіх рук, адмахвалася граблямі, ды, кінуўшы іх, уцякла да рэчкі. Дабегшы да берага, занепакоілася, што ёй няма куды дзецца, і ўзбегла на пахілую вярбу.

— Страсу,—смяяўся я,—нікуды не дзенешся.

Я пажартаваў, не трос пахілую вярбу. Тры-

маючыся за моцныя сукі, я ступіў да яе па тоўстаму шурпатаму камлю. Нейкае глыбокае, трывожнае пачуццё спакусіла мяне—мне захацелася лёгка падняць яе на сваіх руках. Ды яна вёртка адвяла іх і збегла на бераг. Збянтэжаная, стаяла воддаль вярбы—прыгожая і прывабная.

— Гэта-ж дзень, людзі... які-ж ты неразум­ны, — яна ўсміхнулася, — і які-ж няздатны.

Сказала і засаромелася. Потым, не азіраючыся, пабегла, злёгку прытопваючы яшчэ няскошаную муравую траву. Узяла граблі i, маўклівая, пачала рухава завіхацца ў рабоце.

Я вярнуўся да Сіўтука, Ён ляжаў бокам на пакошы.

Мы яшчэ трохі пасядзелі, не абзываючыся адзін да другога. Падняліся таксама моўчкі i пайшлі варочаць сена.

Сідар, як я пачаў заўважаць, глядзеў на мя­не з-пад ілба, панура. Ён недалюбліваў мяне, і што далей, то больш. Праўда, бывала, ён толькі кашляў, а потым нават пачаў мармытаць. Мы яго не таіліся. I ён усё яшчэ змоўчзаў, ды аднойчы-такі не сцярпеў, не мармытнуў, як заўсёды, а выказаў сваю незадаволенасць і злосць выразна.

Я добра помню той вечар на спадзе гарачага лета. Высока ў зорным, чыстым небе вісеў сярпок-месяц. За вёскаю чулася дзявочая песня, а тут, пад ясенем, пад густым ялозым частаколам, дзе да кусціка густога бэзу прытулілася нізкая лавачка, сядзелі мы. Стая­ла чуткая цішыня, i было цёмна.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Иной. Том 5. Адская работа

Amazerak
5. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 5. Адская работа

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона