Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Вось толькі жанр Савёнка мае адну, але адметную асаблівасьць, дзякуючы якой і здабыў ён нянавісьць самой Сыстэмы: прайграе герой — выйграе чытач. Бо, як завяршае Лявон Савёнак «Дзёньнік Чужанінава», «трэба глядзець у корань».

Беларусізацыя працягваецца.

Лявон Юрэвіч

Чароўная іголка

Калі паўнапраўны грамадзянін

вёскі Гнойнае Адам Бабіч ішоў у сераду раніцой з гумна, дзе складаў акалот, к двору, то быў нямала зьдзіўлены. На страсе яго ўласнае хаты стаяла некалькі вяскоўцаў і моўчкі па цаглінцы разьбіралі яго комін.

І што больш усяго было незразумелым і дзіўным для Бабіча: грамадзяне ня толькі не раскідалі цэглы, а наадварот, нават дробныя кавалачкі гліны й пылу з сажай акуратна зграбалі ў торбачкі, зносілі ўніз і рассыпалі на разасланую на сьнезе посьцілку. Некалькі вясковых панятых, пад непасрэдным наглядам члена сельсавету А. Жураўскага, поўзалі па посьцілцы й чагось пароліся ў шуме.

Тут-жа стаяў і ўважліва сачыў за працай Пятро Жураўскі, найзласьнейшы вораг Адама Бабіча, зь якім ён судзіцца за дарогу вось ужо два гады.

«Што за трасца, — разважаў Бабіч, — шукаюць нечага ў коміне… Зваржяцелі, ці што?».

І неяк троху баючыся, ён падышоў да хаты..

— Па якому праву? — зьвярнуўся ён да члена сельсавету.

Жураўскі павярнуў да яго запылены сажай твар.

— Па якому такому, пытаюся, праву разьбіваеце мне комін?

— Улада ведае, што робіць.

— Улада? Дурань ты, а ня ўлада. Ці-ж улада коміны разьбівае?

— А вось за гэтыя словы я пратакол састаўлю, за зьнявагу ўрадавай асобы пры выкананьні службовых абавязкаў. Ёсьць такі пункт.

— Састаўляй, а ўсё роўна жаліцца буду.

— Жаліцца? Вось мы табе пакажам жаліцца, як знойдзем нешта, тады пазнаеш, як супраць улады выступаць, наш пралетарскі суд падводзіць.

Бабіч вылаяўся і адышоў убок. Больш ён у справу не мяшаўся.

А тым часам комін разабралі да страхі й пралезьлі на гару.

Гнайчане, якія к гэтаму часу, бадай, ужо ўсёй вёскай сабраліся ля бабічавай хаты, горача дыскутавалі на тэму аб разбурваньні коміну. Сапраўднай прычыны ніхто ня ведаў, і таму дыскусія мела самы разнастайны характар і часамі прымала даволі фантастычны ўхіл.

— Золата, — казалі адны, — замураваў у коміне, а нехта даказаў, каб узяць у банк.

— Ды ня золата, — папраўлялі другія, а нейкія дужа ўжо дарагія паперы…

Знайшліся й такія, што ўжо нешта «чулі» й нешта «бачылі». Суседка Агата, якая вось ужо тры гады ня можа забыцца, што Бабічавы дзеці падбілі ёй курчанё, з поваду чаго яна ўсе гэтыя тры гады дзень у дзень калоціцца з Адаміхай, у гуртку баб клялася:

— Далібог-жа, як ня хлушу… Выйшла я гэта ўначы на двор, за патрэбай, значыцца, аж чую — нейкі грукат над Адамавай хатай. Я ўверх, значыцца, зірк, гляджу, аж нешта чырвонае з коміну як шасьне, ды ўверх, ды ўверх. Я ўскочыла, перажагналася

тры разы, а яно й зьнікла. Далібог…

У другім гуртку сівы дзед апавядаў, як у яго, дзеда, таксама нешта ў коміне вурчэла, і як прыяжджаў поп сьвяньціць комін:

— Поп, — кажа, — сьвеньціць, а яно вурчыць, поп сьвеньціць, а яно ўсё вурчыць. Так і ня даў рады. А як разьбілі комін ды злажылі новы, дык і вурчэць перастала.

Гутаркі было шмат, варажылі па-рознаму, але ніхто дакладна ня мог сказаць, што такое «завурчэла» ў коміне Адама, каб аж улада ўзялася за гэтую справу.

Калі ўжо комін быў разбураны амаль увесь, да грамады падышоў самы разумны ў вёсцы чалавек, «вучоны», як яго звалі вясковыя.

Вядома, тут усе да яго:

— Чаму гэта такое? Ты-ж мусіш ведаць…

— А вы ня ведаеце? — зьдзівіўся вясковы «вучоны».

— Не, — адказваюць, — людзі рознае варожаць, але…

— Варожаць? — тут не варажба, а факт. Усім гэта будзе.

— Як гэта ўсім? — зьдзівіліся людзі. — Завошта?

— Ды не завошта, а для вашай-жа карысьці, дурні… Печы электрычныя ставіць будуць.

— Электрычныя печы?

— Ну, але… а комін там рэч зусім лішняя, вось і разьбіраюць.

— Ай, божачка, — загаласілі бабы, — што-ж гэта будзе, пагінем… Як-жа паранку будзем варыць?

— Паранку! Эх, някультурнасьць… Вунь у Амэрыцы на гэткіх печах ня тое, што паранку, кавы розныя вараць, а яны — паранку! Эх!..

«Вучоны» са смакам плюнуў на вясковую някультурнасьць і пайшоў да начальства.

Грамада прыціхла, чакаючы чагось страшнага, невядомага, што можа перакуліць дагары нагамі ўсё іх жыцьцё.

Тым часам комін ужо разабралі, панятыя з членам сельсавету на чале яшчэ раз апоўзалі посьцілку з шумай і, запыленыя, запэцканыя сажай, падняліся на ногі.

— Няма? — зьдзівіўся П. Жураўскі.

— Як бачыш, — адказаў яму А. Жураўскі. І абодва сябры няпрыкметна адышлі ад хаты, загадаўшы панятым разыходзіцца.

Грамада-ж не разыходзілася. Чакалі, за кім зараз будзе чарга на ўстаноўку электрычнай печы, якой нават і коміну ня трэба. Але начальства, нічога не гаворачы, ціха папаўзло дахаты.

Гнайчане так і не даведаліся, ці будуць электрычныя печы ва ўсёй вёсцы, ці толькі ў Адама. Усе разыходзіліся незадаволеныя.

Так цягнулася дзень і два, і тыдзень. Аб электрычных печах ніхто нічога не даведаўся, нават і «вучоны» штось замоўк.

Настрой вёскі быў паганы. Невядома ў што-б ён выліўся, каб на бліжэйшую нядзелю не заклікалі ў раён Адама Бабіча, Пятруся Жураўскага й яшчэ некалькіх грамадзян.

У раёне ўсё й выявілася.

— Чаму гэта вы раскінулі Бабічу комін? — запыталі ў раёне А. Жураўскага.

— Шукалі, - кажа.

— Чаго шукалі?

– Іголкі…

– Іголкі? Якой іголкі?

— Ды так, іголкі, - нехаця адказваў А. Жураўскі. — Ды гэта вось ён ведае.

— Ну, дык якой іголкі вы шукалі, - зьвярнуліся да П. Жураўскага.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Вернувшийся: Корпорация. Том III

Vector
3. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Корпорация. Том III

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Революция

Валериев Игорь
9. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Революция

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Эпоха Опустошителя. Том X

Павлов Вел
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X