Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Я рынуўся ў палітыку. Ну, а што, думаю, пакуль у Канаду вывязуць лес церабіць ці мо ў Бэльгію вугальле калупаць або на якую Ганалюлю разынкі сушыць, то нашто, каб час марна травіўся? Падамся хоць у палітыку. Пайшоў. Напачатку свае палітычнае чыннасьці я даручыў сабе скласьці ўрад, бо бяз ураду, самі ведаеце, якая палітыка — ні табе рот расчыніць, ні рукамі памахаць… Слушна! Ну дык вось, іду я да Мікіты, бо ён, як мне здавалася, яшчэ нідзе ня быў заангажаваны. Прыходжу, а той шпэк сартуе: направа — па трынаццаць, налева — па дванаццаць.

— Ці ня возьмеш у мяне партфэлю? — пытаюся.

— А

гэта што? Скураная торба такая? А давай, давай, браток! Я ў падарожжа часьцяком ежджу, дык яна гэтага… для шпэку…

— Ды я не пра гэтую торбу кажу, мая торба ня зусім практычная, а як-бы табе прасьцей сказаць, ну… больш мітычная торба — міністэрскай партфэляй завецца.

— Дык чаго-ж ты мне галаву дурыш? — раззлаваўся Мікіта. — У мяне шпэк сохне, а ты мне нейкую мітычную дулю пхаеш. Дзівак! Вось вазьмі лепш кручкі на рыбу, можа й твайму ўраду прыдасца гэтае снадзіва… Бяры, дурны! Танна аддаю.

Бачу, што Мікіта яшчэ не дарос да вялікае палітыкі й ураду зь ім ня зробіш. Але кручкоў я ня ўзяў, бо я-ж таксама ня дурны набываць снасьць, калі сэзон канчаецца. Падаўся да Рыгора. Той таксама адмовіўся ад міністра, матывуючы тым, што ён чалавек гандлёвы й ня хоча сабе апінію псаваць.

— Гэта, — кажу яму, — ня ёсьць перашкода. Вунь вазьмі Гусака — той і жбанкамі гандлюе, і ўрад узначальвае. У дэмакратыі гэта можна.

Не пераканаў. Хадзіў пасьля да Янкі. Той, праўда, адразу зварыў, пра што ходзіць.

— Урад, — кажа, — арганізуеш? Рэч нядрэнная. А які ты мне партфэль запрапануеш?

— А выбірай, — кажу, — які хочаш, яшчэ ўсе парожнія.

— Так, так, — пачухаў Янка патыліцу, — а колькі ты мне, эвентуальне, плаціцьмеш?

— Чалавеча, — кажу, — бойся Бога! Чым маю плаціць, калі ў мяне самога толькі 7 пачкаў ды й тыя турэцкія? Хіба пачакай троху, як справу разгорнем ды міністэрства зладзім.

— Э, не, дабрадзею, я напавер не працую. А ўрад бяз грошай я й сам меў-бы.

Бачу, што Янка да вялікае палітыкі аж занадта пасьпеў, можна сказаць, перасьпеў навет.

Быў і ў Якіма.

— Давай, браток, урад мантаваць, — кажу яму, — ты, прыкладам, будзеш прапагандай заварочваць, Юрка справы забясьпечаньня возьме, ён ужо на гэтым набіў руку, ну, а я хоць-бы сабе й прэмжера ўзначалю.

— А пад якім шыльдам ты мяркуеш свой урад зьбіваць — пад фэдэральным ці самастойніцкім?

— А ці не адно ліха, — кажу, — пад якім шыльдам ён будзе? Мне абы ўрад.

— Не, — кажа Якім, — я сам урад твару, але мой ідзе пад фэдэральным шыльдам. Калі хочаш, далучайся да мяне.

— Ты што, — кажу, — учадзеў? Каб я ды ў твой урад пайшоў, калі свой маю зьбіваць.

Плюнуў, бразнуў клямкай ды й пайшоў наўпрасткі да Міхася Лясьніковіча.

— Здрасьце, — кажу.

— Здрасьце.

— Можа-б партфэлю ў мяне ўзялі? — пытаюся.

— Патрфэлю? Дзякаваць. Сваю тэчку маю. Хоць старэнькая, але..

— Не, я пра іншую партфэлю кажу, пра міністэрскую… Урад ствараю.

Той і рукамі замахаў.

— Барані Божа! Гэтага дабра мне ня трэба. Я быў свой урад стварыў, ды цяпер і сам ня ведаю, што зь ім рабіць. Міністэрства прапаганды хоць сяньня зачыняй, бо міністар напачатку так быў асатанеў да ворагаў народу, што як сеў за стол, дык усе свае думкі ўраз на машынцы й выстукаў, а цяпер ня ведае, што далей стукаць. Сядзіць за сталом ды адно вачыма лыпае. Баюся, каб зусім з глуздоў ня зьехаў. Такое-ж

і міністэрства асьветы — ніяк не знайду на міністра пісьменнага чалавека. Міністар вонкавае палітыкі зусім апэцкаўся. Зноў-жа прэмжер — ён хоць языком трохі шавеліць, але-ж гультай і нічога ня ўмее рабіць. А пра іншых і гаварыць няма чаго. Адзін мой трывалы памоцнік — гэта Гарасім, але вы-ж самі ведаеце, якая гэта боўтка.

— Ведаю, — кажу, — даўбня ладная.

— Вось жа… Адно чыноўнік на адмысловыя даручэньні вёрткі хлапец. Але й той, калі праўду сказаць, задаўгі мае нос. Пхае яго й туды, і сюды й да сваіх, і да чужых. Ненадзейны, шэльма.

— Дык уважаеце, што гэта нялёгкая справа?

— А вось, як бачыце, прыемнага мала. Няма людзей, няма кадраў.

Такім парадкам не ўдалася ўрадавая кааліцыя з Міхасём Лясьніковічам. Пасьля Міхася я шчэ быў у васьмёх чалавек, і ніводная шэльма не ўзяла партфэлю. Той адмаўляецца, што часу няма, другі кажа, ён ужо заангажаваны ў другім урадзе, а некаторыя дык наагул чаўпуць, што ніякіх урадаў ня трэба, бо ўжо ёсьць адзін сталы, законны ўрад. Чулі? Законны! А як гэта ён будзе незаконны, калі я яго сам арганізую? А былі такія дзівакі, што пыталіся, на якой партыйнай базе я разбудоўваю свой урад. Пры чым тут партыя? Зьвярнуўся я ў гэтай справе да знаёмага юрыстага, як ён глядзіць на гэтыя партыі.

— Я ўважаю, — казаў юрысты, — што ўрад можна стварыць і бяз партыі, але ізноў-жа, у гісторыі ведамыя выпадкі, што да ўраду даходзілі праз партыю. Так што самі глядзіце, як зручней.

Пасьля кансультацыі ў юрыстага пачаў тварыць партыю. Але справа сунецца марудна. Пакуль заангажаваў жонку, сына ды суседку, — яна ў нас балею часта пазычае, дык не магла адмовіцца. Але далей справа йдзе туга. Кажны хоча, каб яму даў гарантыю. А якую-ж гарантыю дасі цяперашнім сьветам?

Дык вось, як бачыце, спадарове, палітыка рэч ня зусім лёгкая. У мяне ўжо ня раз лоб пацеў ад думаньня: што рабіць і як рабіць? А тут — яшчэ й жонка пілуе:

— Вунь, — кажа, — усе людзі ў чыны вылезьлі, міністрамі парабіліся, адзін ты самапасам ходзіш!

Ну? Падабаліся-б вам такія гутаркі?

Дык што-ж рабіць, спадарове суродзічы? Парайце, будзьце ласкавы! Бо час не чакае.

Ліст у рэдакцыю пра кансалідацыю

Паважныя спадары Рэдакцыя!

У нумары 29-м вашае газэты вы ўмясьцілі стацьцю пад загнётам «Справа кансалідацыі». Тамака вы пішаце, што ўсе людзі хочуць, каб «рэдакцыя ўзяла на сябе ініцыятыву кансалідацыі ўсяго беларускага грамадзянтсва на чужыне й распачала ў гэтым кірунку на сваіх балонках адпаведную акцыю».

Гэтыя радкі нас вельмі ўсьцешылі. Або-ж і праўда, калі азірнуцца навокал, па ўсіх чужых селішчах, то скрозь людзі жывуць, як браты, а ў нас — не. А чаму, гэтага ня ведаем.

Як шчэ за старымі грашыма прыяжджаў на наш хутар араталь зь Міхайлаўкі, то ён казаў, што ўва ўсіх нашых неладох вінаватая шопка й крывічы, бо яны ў нейчы бок цягнуць. Наш Ксавэры тады моцна пакрыўдзіўся, чаму яго да віны чапляюць і быў ужо рукавы закасаў, каб выцяць араталя, але той пачаў бажыцца й клясьціся, што ён ня меў на мэце каго-небудзь з прысутных абразіць і што ён гаварыў не пра нашага Шопку Ксавэрага, а зусім пра інакшае, а пра якога шопку — гэтага не сказаў.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник короля 18

Скабер Артемий
18. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 18

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX

Трактир «Разбитые надежды»

Свержин Владимир Игоревич
1. Трактир "Разбитые надежды"
Фантастика:
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Трактир «Разбитые надежды»

Воронцов. Перезагрузка. Книга 3

Тарасов Ник
3. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 3

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Мечников. Из доктора в маги

Алмазов Игорь
1. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечников. Из доктора в маги

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21