Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— Тады ўцэліце ў самы пункт, бо найлепш пераймаць у дарозе. Толькі, - кажа, — лічэце ня надта па-вучонаму, дзе сотня менш, сотня больш — ня мае значэньня. Бо для жывога чалавека часам і год нешта значыць. Я ведаў аднаго чалавека, на Пярэсьпе жыў, які дваццаць год чакаў на спадчыну ад багатага дзеда й не дачакаў аднаго году: дзед перажыў яго на адзінаццаць месяцаў і дваццаць восем дзён. Хіба-ж гэта ня крыўда? Вось вы так і лічэце, даражэнькі, каб людзі не пакрыўдзіліся.

А па мне, то хай лічыць, як хоча. Калі скончыцца — для мяне ня мае значэньня.

10

верасьня. Ці то час такі, ці то людзі цяпер такія. Адно — злодзей на злодзеі. Тую бульбу, што мы нагледзелі, - ужо капаюць. Прыходжу сяньня на гарод, а там два дзяцюкі шастаюць бульбоўнікам ува ўсе бакі.

— Што гэта, — кажу, — робіце? Хіба прыватную ўласнасьць ужо скасавалі?

— А даўно, — кажуць, — скасавалі. Цяпер усё агульнае. Няма, — кажуць, — ні свайго, ні чужога.

Вось і гавары з такімі! Ледзь прагнаў. Напалохаў урэшце, што жаўнераў паклічу.

Раіліся з Сымонам, што рабіць. Сымон тае думкі, што цяперашнім часам лепш міска дранікаў на стале, чымся асьміна бульбы на гародзе. Трэба заўтра капаць.

12 верасьня. Два дні капалі бульбу, а пад канец неспадзявана зьявіўся гаспадар. Абурыўся — страшэнна. А чаго, каб хто спытаўся?

— Рабаўнікі! — крычыць. — Хто дазволіў!? Зладзейства! — і панёс…

Сымон ледзь яго супакоіў.

— Ты чаго, — кажа, — крычыш, чалавеча? Якое зладзейства, калі мы толькі ўсяго таго, што ашукаліся. Тут недзе мае цешчы хаціна стаяла й бульба ейная расла. А калі ўсе нумары пагарэлі, то як можна распазнаць, што цешчына, а што тваё. Сам бачыш, што скрозь толькі каміны стырчаць… А нам чужога ня трэба, — скончыў Сымон. — Забірай сваю бульбу.

Мяшкі два бульбы яму аддалі, бо рэшту мы ўжо перавезьлі да хаты. Страта, ведама, невялікая.

13 верасьня. У беларусаў нічога ня будзе, бо надта ўжо вялікі ў іх разнабой. Сяньня быў у Ахрэма Авечкі. Прыйшлі таксама Арыентацкі й Шчыры ды яшчэ нейкі новы, толькі што з Заходняй зьявіўся, зь дзіўным прозьвішчам — Кіндзюк Банадысь. І вось, як толькі зышліся, то адразу й пайшло: хто ў лес, хто па дровы. На адну й тую самую справу кажны глядзіць із сваёй званьніцы. Гутарка йшла пра тое, што ўправу апанавалі чужыя людзі (мяне яны ўважаюць за свайго), а свае па кутох, і якая гэтаму ёсьць прычына. Шчыры вельмі горача насядаў на тое, што яны самі вінаватыя:

— Мы, — крычыць, — стаімо на месцы! Мы сьпімо! Там, дзе трэба дзеяць дружна, мы гуляем у выперадкі! Мы… і г.д. Наогул даводзіў, што яны замала актыўныя.

Авечка на гэта адказаў яму, што ўсё гэта так і ўсё трэба рабіць абавязкова, але як будзе на гэта дазвол.

— Як толькі дазволяць, — скончыў ён, — то мы адразу усіх прагонім і пачнем апаноўваць. Абы дазволілі.

Арыентацкі, наадварот, тармазіў абодвых. Ён даводзіў, што трэба рабіць і так, і гэтак.

— Бачыце, — казаў Арыентацкі, - калі на справу кінуць позірк з аднаго боку, то яно выходзіць нібы й так, калі глянуць із другога, то выходзіць якраз наадварот. Значыцца, бяручы на ўвагу вышэйпаданыя акалічнасьці, трэба рабіць і так, і гэтак або лепш ні так, ні гэтак, а зусім наадварот.

Дыскусія трывала дзьве гадзіны, але ні да чога

не дамовіліся. Так яно ў іх, відаць, і надалей будзе: як кажуць, што шапка, то й розум.

Сьвежы чалавек, што прыехаў з Заходняй, у гутарцы ўдзелу ня браў. Ці то ён яшчэ слаба арыентуецца, ці яго іншыя пытаньні цікавяць, бо ў часе прамовы Шчырага ў самым гарачым месцы ён у мяне спытаўся:

— А дзе можна ў Менску дастаць дрожджаў?

Гэты, відаць, не тэарэтык, а больш практык.

14 верасьня. Рынак ажывае, але шчэ слабая прапанова, попыт большы. Прапануюць дрожджы й шчоткі, а попыт узрастае на спажыву.

Выменяў на кілё цукру нядрэнныя чаравікі. Хай будуць у запасак. Вайною скура сьцягваецца. Адно дрэнна — няма шчэ ўсталяваных цэнаў. Але дарма — наладзім і гэта, абы не перашкаджалі прыватнай ініцыятыве.

15 верасьня. У Байцова здарылася аварыя. Папаўся на нейкай надзвычайна шыбельнай камбінацыі. Хацеў пабіць сусьветны рэкорд і за тры дні зрабіцца мільянэрам. Але пад канец гэтай амэрыканскай хуткасьці ў машыне штосьці заела, Сымон казаў, што падшыпнікі згарэлі, бо слаба мазаў… Цяпер сядзіць у «бацькавай хаце» й чакае канца справы. А канец, відаць, будзе незайздросны.

16 верасьня. Жывы чалавек нешта выдумае. Загржэмбіцкі зноў акрыяў. Праўда, цяжка было, але выкруціўся. А пачаў зь іголкі, якую зьмяняў на яйка. Пасьля яйка выменяў на махорку, махорку — на гарох, гарох — на нагавіцы і г. д. Прарабіў штосьці да дваццацёх апэрацыяў, пакуль узьбіўся на тры пуды мукі. А з гэтага ўжо справа пайшла сьліжчэй. Цяпер жыве як сьлед і гора ня мае.

— Мне, — кажа, — цяпер толькі разгон давай ды не затрымлівай, то я, — кажа, — так пайду ўгору, што й ня згледзіш.

І пойдзе. Бо гэта такі чалавек, які ня будзе друшляком зацірку чэрпаць.

17 верасьня. Разак трапіў у канфузнае палажэньне. Пацеха. Пайшоў да свае красуні, а жонка асачыла ды назіркам. Толькі гэта ён у хату да красуні, ажна тут і жонка ў дзьверы бразгае. Мусіў уцячы на гару, а стуль праз нейкае вузенькае вакенца выкінуўся на гарод. Парваў пінжак і зьвіхнуў руку, як праз платы сігаў. Але прыджгаў да хаты раней за жонку. Шчэ пасьля й на яе сварыўся, як дахаты вярнулася, чаму гэта яна немаведама дзе поўзае.

Жонка, мабыць, здагадалася, але жывога доваду ня мае, а таму й маўчыць.

— Мяне, — хваліцца Разак, — жыўцом ня возьмеш.

Спрытны хлапец, што й казаць. Такі і ў вагні не згарыць.

18 верасьня. Сяньня нечакана трапіў на нейкую нібы літаратурную зборку. Паліханаў завёў. «Хадзем, — кажа, — пазабавішся. Часам бывае надта пацешна». Пайшлі. Людзей сабралося шмат. Тут былі і артысты, і паэты, і музыкі, і аматары, і неаматары. Ну, сьпявалі, гралі, дэклямавалі — хто што мог. Чыталі таксама й свае вершы, як кажуць, собскага вырабу. Мяне гэта найбольш пацешыла, бо гэтага я шчэ ніколі ня чуў. Колькі радкоў з гэных вершаў я навет пасьпеў занатаваць. Прыкладам, адзін верш пачынаўся так:

Поделиться:
Популярные книги

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

ЖЛ 9

Шелег Дмитрий Витальевич
9. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
ЖЛ 9

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Законы Рода. Том 14

Андрей Мельник
14. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 14

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6