Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адкуль з'яўляюцца яны...

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Яўхім выпіхнуў мяне з Варкай на ганак. Вячэрняе сутонне гусцела. Елкі рыпелі старымі камлямі, гойдалі вершалінамі пад напорлівымі парывамі ветру. Было зябка. Сэрца аж сціскалася ад холаду. Вынашаная сярмяжка не грэла цела. Неяк у адну хвіліну адубелі рукі, пальцы з кулакоў не было моцы расшчапіць. Варка адчувала сябе не лепей. Схуднелы, па-лісінаму выцягнуты яе тварык пасінеў. Як ні ўглядайся, не ўбачыш у ім ніводнай крывінкі, адзнакі жывіцы. Закінутыя за плечы рэшаты рабілі нас падобнымі да гарбуноў.

Адно радавала, што хоць ногі

ў нядрэнным абутку. Гумавыя бахілы, абвязаныя вяроўкамі, крыху грэлі. Але вось мінулі палядак, зайшлі ў хвойнае густалессе, вецер ужо не так даставаў, крыху пахарашэла. Зацяплілася і ўсярэдзіне.

— Ці далёка гэтыя могілкі, Варка? — спытаў я гэта знарок, каб хоць з нечага пачаць гаворку.

— Нядужа. Пройдзем Ласіны ручай, мінем Багуннікава балота, а за Асіннікавай грывай і могілкі. Мяне ўчора вадзіў туды Яўхім. Цэлы кош мы назбіралі там усяго. Ты не страшся. Наш гаспадар, ну Яўхім, закляцце на нас наклаў, то ўжо ніякая сіла ні да цябе, ні да мяне не падступіцца. Ды і могілкі там не свянцоныя. Грэшныя яны. Там хавалі самагубцаў ды тапельцаў. А яны, каб ты ведаў, усе пад уладай Яўхіма.

Слухай, Варка, а навошта Гарбуну рэшткі нябожчыкаў, усе іх косткі, рэбры, чарапы?

— Ты пра якога Гарбуна?

— Ды я так заву Яўхіма.

— A-а. Ен з іх зварыць нейкае зелле. Варыць у тых трынаццаці катлах, якія каля сцен у хаце. А пасля, як сам Яўхім гаворыць, гатуе з зелля сулу.

— Навошта гэта яму?

— Я пакуль не ведаю. Мабыць, патрэбна. Ен нічога так проста не робіць. Але наш Яўхім добры. Так нехта гаварыў. Толькі не помню хто...

— А адкуль ты прыйшла да Гарбуна? Хто цябе аддаў яму?

— Не ведаю. Нічога не ведаю. Днямі прачнулася ў Яўхімавай хаце,— Варка крышку сцішыла хаду. На імгненне прыпыніўся і я.— Думаю, што раней мяне не было. Я ж нічагусенькі не памятаю. Хачу ўспомніць хоць бы бацьку ці маці, а не магу. Мо іх у мяне і не было... — Варка спынілася каля бліжэйшага дрэва і абаперлася на яго плечуком.— Праўда, іншым разам да мяне далятаюць нейкія і нечыя галасы, але пазнаць і разабраць іх не магу. Яны пераблытаныя, як суконныя ніткі. I так тлумна ад чужых галасоў, хоць вушы пянькою затыкай. Вось так са мной бывае, Марк... А ўвогуле, відаць, што я ніколі-ніколечкі да пазаўчарашняга дня не жыла.

— Табе лягчэй. У мяне ж быў... не-не, ёсць дзядуля. Зараз ён нямоглы, дужа стары. I каб я не згубіўся адзін, каб па людзях не пайшоў, дзядуля і аддаў мяне Яўхіму на вучэнне. Толькі ж і я памятаю свайго дзядулю нейкім адным днём. Ды яшчэ перад вачыма засталася доўгая дарога, якой мы ішлі да Яўхімавага котлішча.

— Во-во, і ты такі ж, як я. Нейкія няправільныя мы, нялюдскія. Хоць чаму нялюдскія? Яўхім не каго ж небудзь выбраў, а нас. Не і не. Усё гэта пустое. Чым больш думаеш, тым большы верад у галаве. Пайшлі, а то запознімся. Яшчэ не на адзін мах у нас шляху.

Сцежка ўжо ледзь праглядвалася паміж дрэў. Схопленыя худзенькім лядком лужыны, дзе-нідзе зусім вы-мерзлыя, гулка трашчалі пад нагамі.

Паветра наскрозь праціналася пругкімі прутамі-жылкамі марозу. 3 кож­ным крокам я мацней і мацней адчуваў востры пах серы. Ен наплываў аднекуль спераду, перабіваў хваёвую стыласць і глыбока асядаў у маіх грудзях.

— Нешта брыдка пахне, ты не адчуваеш. Варка? — здушана папытаўся я ў дзяўчыны.— Забівае дыхавіду смурод.

— Не пужайся. Зараз міне гэта. I я, калі першы раз ішла да ямін, то галава кружылася ад паху. А цяпер во і нічога. Ледзь-ледзь адчуваю. Ты ўдыхай ротам, тады не так забівае ён грудзі. Ну як, паспрабаваў?

— Ыгы.

— Цяпер засталося ісці нядоўга. На нейкі мірг вока.

Варка змоўкла. Цішыня. Глыбокая і бяздонная цішыня. Не чуваць і нашых крокаў па ўмёрзлай зямлі. Зоркі, якія выплылі на небе, з-за вэлюму аблокаў падаюцца падслепаватымі. Як ні дзіўна, але ўжо не адчуваецца той халадэчы, якая напачатку працінала цела, дабіралася да кожнай жылкі і пажылкі.

— Во і мінулі Асіннікаву грыву. Зараз добра глядзі пад ногі. Тут шмат накідана жалезных рагацін-прапорак. Яўхім гаварыў, што людзі з навакольных вёсак так абараняюць жытло ад беспрытульных душ самагубцаў. Смешныя людзі, праўда, душы ж бесцялесныя, а яны прапорак панаставілі.

Толькі Варка дагаварыла, як аднекуль збоку, па правую ад нас руку, нясмела завыў воўк. А з-пад ног, у тое ж імгненне, юлой узнялося ў паветра адубелае лісце, яно праржавелай бляхай грымнулася аб сухастоіну і цяжкавата абрынулася на дол.

У мяне ад страху, як авечы хвост, затрапятала сэрца, ссутуліліся плечы, і я спыніўся. Варка азірнулася:

— Не бойся. Гэта нас пужаюць душы самагубцаў. Дужа любяць яны тое, што засталося ад іхніх целаў, не хочуць расстання са сваімі косткамі, берагуць іх, як

крумкачы адкладзеныя ў гняздо яйкі. Я зараз сыпану попелам ад крыжа, і супакояцца яны, стануць цішэйшыя за кураня ў гаршку з капустай.

Варка выцягнула з кішэні ў адзежках худы кулачок і з размаху, як насеннае зерне, сыпанула на дарогу.

— Цяпер будзе зусім ціха. Пахаваюцца яны да наступнай ночы.

Мы прайшлі яшчэ з сотню метраў. Навокал ніводнага сполаху. Дзіўна, але падалося мне, што вось зараз іду не я. Ну, не я. I ўсё гэта нейкі далёкі, глухі і забыты сон. У які не можа ўварвацца ніякі гук. I я знаходжуся ў сне, з якога хачу вырвацца, толькі ж сон мяне не адпускае. Ен усмактаў мяне ў сваё ўладанне, як ненажэрная дрыгва.

— Ты што, спіш ідучы? — нарэшце далятае да вушэй Варчын голас.— Тры разы аклікнула, а ты як нямко.

— Ды задумаўся.

— Няма калі думаць. Вось за гэтай палоскай сасонніку пачынаюцца яліны. Перакідвай на грудзі рэшата. Глядзі, як раблю гэта я.

Варка спрытным рухам шмарганула пачопку, і рэшата імгненна перасунулася з-за спіны.

— Ай, нічога ў цябе не атрымліваецца. Ды не так. Давай я дапамагу. Ты, Марк, як уломак. Яўхім дужа не любіць маруднасці. Прыйдзецца табе вучыцца ўсяму.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Газлайтер. Том 29

Володин Григорий Григорьевич
29. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 29

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Сердце зимы

Джордан Роберт
9. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
8.73
рейтинг книги
Сердце зимы

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4