За здаровы лад жыцця

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

За здаровы лад жыцця

За здаровы лад жыцця
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Джэці (Вера Бурлак)
За здаровы лад жыцця
Вершы

ЗМЕСТ

РАСКІДАНАЕ ЗДАРОЎЕ

РАЗМОВА ЗЬ ФІНІНСПЭКТАРАМ ПРА ПАЭЗІЮ

СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ!

ТРУСІКІ

З СУСЬВЕТУ ІДЭЯЎ

ПРА РАЗУМЕНЬНЕ

ЧАКАНЬНЕ

ФЭМІНІСТКА

МАРА ЛЮДАЕДАЎ

НІРВАНА (байка)

ТАВАРЫШЫ

ЯК ВАН ГОГ ЗРАБІЎСЯ ДЗЕДАМ (верш у двух частках)

СЫРЫНГА

ЭГІПЕЦКАЯ ПЕСЕНЬКА

СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

KLIPMAKING

З АКЦЭНТАМ

НА ШЛЯХУ МАЙГО ЦЯГНІКА

ПАЎСТАНЬНЕ ВОШАЙ

ДАЙГРАЛАСЯ

"У мяне памёр стол..."

ПРАДМОВА

СОН

КРЭЙСЭРА

МІНУЛАЕ

ПОШТА

ЯНКУ КУПАЛУ

Я-НІХТО ТУТ СТАІЦЬ

КАБ ПАЎСЮЛЬ ДОБРА

ЗАНАДТА ВЯСЁЛАЯ

ЛЮДЗІ Ў ПАДЗЕМЦЫ

АГЕНЬЧЫК

РУКУ ДА НАГІ

ВАСЬМІ-З-ПАЛОВАЙ-ПАВЯРХОВЫ ПАДЦЭНЗУРНЫ ВЕРШ

САНЭТ З ПРЫЧЭПАМ

ТРЫЯЛЕТ З ХВОСЬЦІКАМ

БЕЛАРУСКАЯ БАТАЛЬНАЯ БАСЭТЛЯ

ЗЯМЛЯ

СПАЖЫЎЦЫ ЛІТАР

"Я заблукала ў кніжнай краме..."

"Ён кахаў яе сярод поля..."

ЛЕТА

ЗЛАМЫСЬНІЦЫ

ЖЫВІ

ШЧАСЬЛІВАЯ ДУША

МУМІЯ

ЁН МОЙ

ЗОРАЧКА

ЛІСТ ТАЦЯНЫ

ДЫЯНІСІЙСКАЯ ФІЛЯЗОФІЯ

ГАМЭР

НЯ ТАК, ЯК ТРЭБА

БІБЛІЯТЭКА

ПА ШЧАСЬЦЕ

НЯ ЛІРЫК

“ДЗІЦЯЧЫ АЛЬБОМ”

ПЕРАЎЗБРАЕНЬНЕ

КАЛІ Б ТЫ БЫЎ ДАЛЁКІ

КОЦІКІ

БЕРАЖЭЦЕ ЗУБЫ!

БАЛЕРЫНА

ЛІСТ

ДЗІЎНЫ ЗЬВЯРОК

ГІМН МЭДЫЦЫНЕ

КІНЖАЛ

Ад аўтара

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я - бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна - сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й парадаксальнымі высновамі.

РАСКІДАНАЕ ЗДАРОЎЕ

Калі я ўпершыню пагартаў гэтую кнігу, у мяне зьявілася думка, што гэта ня кніга, а немагчымасьць спасьцігнуць сусьвет, і зьмешчаны ў ёй ня вершы, а доказы, што Зямля круціцца, да таго ж, аўтарка яе — не дзяўчына (як мне паведамілі), а адзін зь вярхоўных жрацоў Егіпта, дый сам я ня я, а, прабачце, Янка Купала. Але мяне ўсё жыцьцё цікавіла праблема неўміручасьці, таму я ўжо зь першых радкоў пабачыў у кнізе ня толькі дуб, але і самы сапраўдны клён, якога так не хапае простаму салоўку (які сьпявае ўначы), народжанаму ў нашай пакутнай кабіне звычайнага ліфту. Прачытаўшы кнігу яшчэ раз, я заўважыў там нешта, што асабліва кранула маё сэрца, нязвыклае да страшнай, але цікавай казкі, а менавіта — іранічна-надзвычай-павучальнае ўвасабленьне хваласьпеваў марксізму-ленінізму, незвычайнае для прапушчанай празь мясарубку сучаснасьці літаратуры. Усё гэта гучыць вельмі надзённа, асабліва ў наш сьвяточны час, калі (даруйце, але іншых слоў не падабраць) разьвялося шмат сярэднявечных рыцараў, ня здольных адрозьніць марозіва ад гурта «Засралі казарму» (у якім сьпявае Віктар Жыбуль).

Натхнёны гэтым, я прачытаў тую абпаленую ваенным ліхалецьцем кнігу ў трэці раз і вырашыў, што ад некаторых вершаў зь яе Купала бы брыдка вылаяўся, Максім Багдановіч бы скокнуў у раку, а Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на тым жа месцы станчыў бы гапака. Ну, а сам я ад роспачы проста абкурыўся. (Прамежкавая мараль: чытайце ўсе кнігі тройчы.) Ня ведаю толькі, што будзе, калі раптам гэтая кніга трапіць у школьныя бібліятэкі. Самыя жыцьцесьцьвярджальныя ў сьвеце дзеці, прачытаўшы гэтую сумніўную кнігу, ператворацца ў самых сапраўдных выдаўцоў і рэдактараў і пачнуць сьмяяцца, плакаць і разводзіць патысоны. Гэта, вядома ж, не супакойвае. Таму я вырашыў прачытаць кнігу ў чацьвёрты раз. І менавіта падчас гэтага чытаньня я раптам пазнаёміўся зь яе аўтаркай. Знаёмства гэтае мяне вельмі ўразіла, таму што я, як звычайна, чытаў, седзячы ў прыбіральні майго ўласнага дому. Вы, напэўна, вельмі зьдзівіцеся, але нічога надзвычайнага тут няма. Проста ў мяне, як у «прасунутага» сучаснага чалавека, які ня хоча адставаць ад жыцьця, у прыбіральні стаіць кампутар з Інтэрнэтам. Дык вось, прачытаўшы верш «Пан ня грае, ён апынуўся раптоўна забітым, таму што Сырынга зрабілася дынамітам», я прыйшоў у такое захапленьне, што адразу кінуўся шукаць у «Яндэксе» што-небудзь пра аўтарку. Я зрабіў усё, як мае быць: набраў у акенцы «ДЖЭЦІ», націснуў на «Search», але тут раптам

спрацаваў аўтаматычны змыў (ён у мяне, разумееце, часам спрацоўвае, калі сам захоча), і мяне змыла разам з кампутарам, а ўнітаз пачаў перазагружацца. Нягледзячы на тое, што ўсё незахаванае зьмесьціва ўнітазу аднавіць не ўдалося, я ня страціў адчуваньня невычэрпнай радасьці, бо зразумеў, што ўсё гэта адбылося не без непасрэднага містычнага ўплыву Джэці. Канчаткова я ў гэтым упэўніўся на наступны дзень, калі на маніторы замест лягатыпу Windows пабачыў амаль гіерагліфічны надпіс: «прыемна было пазнаёміцца», пасьля чаго кампутар вырубіўся і больш не ўключаўся. І вось цяпер я жыву без кампутару і без Інтэрнэту, але зусім не сумую, бо адказы на ўсе пытаньні знаходжу ў кнізе Джэці. І наогул,

Калі ты ня будзеш час марнаваць у ‘нэце, Зможаш кнігу пачытаць, і ня толькі Джэці. А калі ня будзеш ты кніг чытаць, нябожа, Нават Інтэрнэт табе ўжо не дапаможа. Вось. Васіль Фірхольд

РАЗМОВА ЗЬ ФІНІНСПЭКТАРАМ ПРА ПАЭЗІЮ

Дзейныя асобы:

Паэт

Фінінспэктар

Дзеяньне адбываецца ў шпіталі.

Паэт (седзячы на ложку сьмяротна хворага Фінінспэктара, задаволена)

Ў краіне сьветлай, дзе ты ўміраеш,

Я кнігу маю, а ты ня маеш.

Фініспэктар (паміраючы ад хваробы, сумна)

Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,

Ты кнігу маеш, а я ня маю.

Фінінспэктар памірае.

Паэт мае кнігу.

Заслона.

СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ! Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам! Яны адзіныя, хто духам шчэ ня сьпіць. Яны адзіныя, хто верыць у падманы Тупога пёрка, што па аркушы рыпіць. Яны адзіныя з Эўтэрпай круглы год Вадзіць гатовыя сьвяточны карагод. Яны адзіныя, хто захаваў імпэт. Яны ня грэбуюць ні вершам, ні раманам. Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!— І вы пабачыце: яны ўратуюць сьвет!
ТРУСІКІ Ай вы трусікі-трусёнкі, Ай вы новыя мае, Ай ядвабны выраб тонкі Ай найлепшых куцюр’е! Не з чырвонымі вачыма, З вушкамі, як ветракі, — Вы дзівоснае начыньне Пад маднюшчанскі прыкід. Танчу з вамі па пакоі, Шчасьце зорамі іскрыць. Што б мне вырабіць такое Ад няма чаго рабіць? Вось на злосьць ільду і сьнегу Па сьцяжынках ільдзяных Я ўсю зімку буду бегаць У тых трусіках адных. Праз віхуру і завею, Праз паўночны зарапад, І зусім не захварэю, І зусім ня зьмерзну на’т! А калі зазьзяе сонка, Скінуць футры ўсе ў пару, Я чароўныя трусёнкі Фэтышыстам падару.
Комментарии:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Вперед в прошлое 12

Ратманов Денис
12. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 12

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Последний Герой. Том 3

Дамиров Рафаэль
3. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 3

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя