З'яўленне містэра Кіна

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

З'яўленне містэра Кіна

З'яўленне містэра Кіна
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Агата Крысці

З’яўленне містэра Кіна

Быў пярэдадзень Новага году.

У вялікай гасцёўні засталіся толькі старэйшыя сябры кампаніі, што сабралася ў Ройстане: моладзь, на радасць містэру Сатэртуэйту, пайшла спаць. Містэру Сатэртуэйту не падабалася, калі маладых людзей збіралася занадта шмат, бо ён лічыў іх нецікавымі і грубаватымі. Ім не хапала нейкай вытанчанасці, а чым далей, тым больш містэр Сатэртуэйт цаніў у людзях менавіта яе.

Гэтаму трохі ссутуленаму сухарляваму джэнтльмену з пільным позіркам і тварам, у якім праглядала штосьці па-эльфійску

гарэзлівае, было шэсцьдзесят два, і ён надзвычай моцна цікавіўся справамі іншых. Усё сваё жыццё ён нібыта праседзеў у першым шэрагу партэра, назіраючы самыя розныя чалавечыя драмы, што разгортваліся перад ім. Яму заўсёды даставалася роля назіральніка, і толькі цяпер, трапіўшы ў ціскі старасці, ён зразумеў, што ставіцца да прапанаваных яму драмаў усё больш патрабавальна і што яму хочацца чагосьці зусім незвычайнага.

Не было ніякіх сумневаў, што на такія рэчы ў яго сапраўднае чуццё. Ён інтуітыўна ведаў, калі драма набліжаецца, бо ўлоўліваў яе пах, як баявы конь. Прыбыўшы сёння ў Ройстан, ён адчуў унутры дзіўнае хваляванне і зразумеў: трэба быць напагатове. Нешта цікавае ўжо пачалося ці вось-вось пачнецца.

Гасцей у доме сабралася няшмат. Апроч Тома Іўшэма, зычлівага і вясёлага гаспадара, і яго сур’ёзнай жонкі, якая цікавілася палітыкай і якую ў дзявоцтве звалі лэдзі Лора Кін, тут былі сэр Рычард Конвэй, вайсковец, падарожнік і паляўнічы, яшчэ шасцёра ці сямёра маладых людзей, чые імёны містэр Сатэртуэйт не запомніў, а таксама Порталы.

Менавіта Порталы зацікавілі містэра Сатэртуэйта найбольш.

Алекса Портала ён раней не сустракаў, але шмат пра яго чуў і ведаў ягоных бацьку і дзеда: Алекс выявіўся тыповым прадстаўніком роду. Гэта быў мужчына гадоў сарака, са светлымі валасамі і блакітнымі вачыма — як ва ўсіх Порталаў. Ён займаўся спортам, добра разбіраўся ў гульнях і быў цалкам пазбаўлены ўяўлення. Нічога асаблівага — тыповы прадстаўнік рэспектабельнага ангельскага грамадства.

Але жонка яго была зусім іншай. Містэр Сатэртуйт ведаў, што яна аўстралійка. Два гады таму Портал падарожнічаў па Аўстраліі, там сустрэў яе, ажаніўся і прывёз дадому. У Англіі яна раней ніколі не бывала. І ўсё ж яна адрознівалася ад усіх вядомых містэру Сатэртуэйту аўстраліек.

Цяпер ён цішком назіраў за ёй. Цікавая жанчына, вельмі цікавая. Такая ціхая — і такая жывая! Жывая! Так, менавіта жывая! Не зусім прыгожая — не, прыгожай яе не назавеш, але ёсць у ёй нейкая фатальная чароўнасць, якой мужчына — любы мужчына — не можа не паддацца. Так казала мужчынская частка яго натуры, тым часам як жаночая (а ў містэру Сатэртуэйту было шмат жаночага) задавалася не менш цікавым пытаннем. Навошта місіс Портал фарбуе валасы?

Ніякі іншы мужчына не мог бы гэтага заўважыць, але містэр Сатэртуйэт — мог. Такое ён заўважаў. І гэтыя фарбаваныя валасы збівалі яго з панталыку. Многія брунэткі перафарбоўваюцца ў бландынак, але ён ніколі не чуў пра бландынак, які пафарбаваліся б у цёмны колер.

Усё ў ёй вельмі яго інтрыгавала. Інтуітыўна ён адчуваў, што яна альбо цалкам шчаслівая, альбо зусім няшчасная, але што дакладна — ён зразумець не мог, і гэта вельмі яго трывожыла. Да таго ж яна неяк дзіўна ўплывала на свайго мужа.

— Ён ад яе ў захапленні, — сам сабе адзначыў містэр Сатэртуэйт, — але часам… Так, часам ён проста яе баіцца! Цікава-цікава… Надзвычай цікава…

Портал піў зашмат — гэта было відавочна. І яшчэ ён неяк дзіўна глядзеў на

жонку, калі тая пазірала ў іншы бок.

— Нервы, — адзначыў містэр Сатэртуэйт, — гэты чалавек — проста клубок нерваў, і яна гэта ведае, але нічога з гэтым не робіць.

Пара гэтая здавалася яму ўсё цікавейшай. Штосьці вось-вось здарыцца, але што — ён не разумеў.

Гэтыя развагі перарваў урачысты бой вялікага гадзінніка ў куце.

— Дванаццаць! — сказаў Іўшэм, — Новы год пачаўся. Усім шчаслівага Новага году! Але насамрэч гадзіннік спяшаецца… Не разумею, чаму дзеці не захацелі застацца і сустрэць Новы год.

— Не думаю, што яны напраўду пайшлі спаць, — спакойна сказала яго жонка. — Магчыма, яны падкладаюць нам у ложкі шчоткі для валасоў ці штосьці яшчэ. Такія рэчы заўсёды іх забаўляюць, але чаму — не ведаю. У часы майго юнацтва мы сабе нічога такога не дазвалялі.

— Autre temps, autre moeurs*, — з усмешкай сказаў містэр Конвэй.

* Іншыя часы, іншыя норавы.

Гэта быў высокі мужчына з ваеннай выпраўкай, такога ж тыпу, што Іўшэм — шчыры і дабрадушны, але без вялікіх прэтэнзіяў на інтэлект.

— У часы майго юнацтва мы ўсе браліся за рукі і, стаўшы ў кола, спявалі тую песню Бэрнса… — працягнула лэдзі Лора. — “Старую дружбу і любоў забыць і не тужыць…” * Мне заўсёды здавалася, што гэта вельмі кранальна.

* “Старую дружбу і любоў забыць і не тужыць…” — першыя радкі верша Роберта Бэрнса “За дружбу!”, якую традыцыйна спяваюць пасля таго, як гадзіннік праб’е пачатак новага году. Радок узяты з перакладу, зробленага Язэпам Семяжонам (зборнік “Вам слова, Джон Ячмень!”, 1983).

Іўшэм затрывожыўся.

— Ох, Лора, не трэба, — прамармытаў ён. — Не тут.

Ён пачаў мераць крокамі гасцёўню (астатнія сядзелі на месцах), потым запаліў яшчэ адну лямпу.

— Я ляпнула глупства, — sotto voce* прамовіла лэдзі Лора, — і нагадала яму пра беднага містэра Кейпла. Дарагая, вам не надта горача ля каміна?

* Ціхім голасам

Элеанор Портал рэзка страпянулася.

— Дзякуй. Я трошкі адсуну крэсла назад.

Які ў яе быў цудоўны голас! Адзін з тых нізкіх і прыглушаных галасоў, водгукі якіх надоўга застаюцца ў памяці, падумаў містэр Сатэртуэйт. Цяпер яе твар закрываў цень. Шкада.

Па-ранейшаму схаваная ценем, яна спытала:

— Містэр Кейпл?

— Але. Раней гэтым домам валодаў ён. Ён застрэліўся — ох, ну, вы ж ведаеце! Добра, Том, дарагі, калі не хочаш, я не буду пра гэта расказваць. Безумоўна, для Тома гэта было вялікае ўзрушэнне, бо акурат тады ён быў тут. І вы былі — праўда, сэр Рычард?

— Усё правільна, лэдзі Лора.

І тут стары дзядоўскі гадзіннік у куце зарыкаў, захрыпеў, астматычна засоп і ўрэшце прабіў дванаццаць.

— Шчаслівага Новага году, Том, — сам сабе прабуркатаў Іўшэм.

Лэдзі Лора задуменна адклала вязанне.

— Вось мы і сустрэлі Новы год, — адзначыла яна, гледзячы на місіс Портал. — І што вы, мая дарагая, пра гэта думаеце?

Элеанор Портал тут жа ўскочыла на ногі і легкаважна адказала:

— Спаць і толькі спаць!

“Яна зусім збляднела, — падумалася містэру Сатэртуэйту, і ён таксама падняўся, каб заняцца падсвечнікам. — Раней яна не была такой бледнай”.

Комментарии:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6

Когда он был порочным

Куин Джулия
6. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.85
рейтинг книги
Когда он был порочным