Вершы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вершы

Вершы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Зорачкі

Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Трэці год як на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не
падзеліш нават думак з нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.
Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам з неба на мяне яны глядзяць… Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне Ў маёй роднай — ды далёкай — старане? Ці татулька мой і матанька ўжо спяць? Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?.. Мо й яны пытаюць зорак аба мне, Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? — Калі толькі яны, родныя, ня спяць, Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць, Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет, Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет! І скажэце, каб ня плакаў ні адзін, Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын! Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май, Прыляту тады, як птушка, ў родны край. Беларускай песні роднае пад тон Зааром мы і засеем свой загон. Беларускі гімн свой смела запяём, З новай верай, з новай сілай зажывём! Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць Што, як сёння, будуць ў небе зіхатаць… — Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!

29 сакавіка 1929

Над калыскай

Запаліла ночка Зорныя агні. Спі, мая дачушка, Любая, засні. Над тваёй калыскай Буду я спяваць, Пра ката і мышку Казачку казаць. Вунь высока зорачка Золатам блішчыць, А мая дачушка Штосьці ўсё не спіць. З-за
хмурынкі месячык
Беленькі ідзе, За сабою зорачак Карагод вядзе.

Бой

Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, З чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь. Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва. Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей. У любы прыходзьце час, Не пакрыўдзіць цюцік вас. Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне: «Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!.. Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку умею падаваць!..» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!

Калі гляджу на неба сінь…

Калі гляджу на неба сінь — Прыпамінаю твае вочы. Калі гляджу на твае вочы — Прыпамінаю неба сінь. Угледжу ледзь караляў шнур — Прыпамінаю твае вусны. Калі убачу твае вусны — Прыпомню ўміг караляў шнур. Зірну на ластаўкі крыло — Прыпамінаю твае бровы. Калі зірну на твае бровы — Прыпомню ластаўкі крыло. Пачую спевы салаўя — Прыпамінаю твае словы. Пачую ледзь я твае словы — Успомню спевы салаўя. Другой такой не знойдзеш, не! Лепш за цябе няма на свеце! Бо толькі ты адна на свеце Каханне, шчасце дорыш мне.
Комментарии:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия