Вада ў рэшаце

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Вада ў рэшаце

Вада ў рэшаце
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Міхась Шаховіч
ВАДА Ў РЭШАЦЕ

ЧАРОЎНАЯ ЗНАХОДКА

— Хай будзе, у гаспадарцы прыдасца, — падняў з зямлі Іван і схаваў у кішэнь. Прывітаўся з суседкаю, якая корпалася ў агародчыку, і звярнуў на свой. панадворак.

А Матрону як бы дынамітам падарвала. Кінула матыку — і файт дахаты.

— Іван нешта знайшоў! Якраз насупраць нашай хаты! Матычу я трускаўкі ў агародчыку,

а ён ідзе вуліцай. Ды раптам — гоп, схіліўся, і ў кішэнь. Я прысела за плотам і гляджу між штыхеціны. Ён то мяне не бачыў, а я яго — добра. Азірнуўся наўкол, ці нікога няма, і подбегам на панадворак ды пад хлявы схаваўся. Бачыш! I то тут, каля нас! — кіпела перад мужам. — Найхутчэй наша Чубатая яйка згубіла. От, прахвостніца, седала не трымаецца! То ў крапіве ў Гаўрылянкі знясецца, то пасярэдзіне вуліцы згубіць. Не выйсці мне, дурной, ды не паглядзець... Напэўна яйка, якраз у жмені змясцілася.

— А ты глядзі, мо, сабака нешта ноччу вывалак? Падла аблезлае! Усё паразцягвае! У іншых дзесьці і сабакі, як сабакі — усё на свой панадворак цягнуць. Хведараў, вунь, два мяшкі ў буду прынёс! Гіцлю псяюху адвязу, — усхадзіўся і муж.

А Гаўрылянка, у крапіве якой Матроніна курка неслася, таксама не лыкам шытая. Заліпала ля клуні свайго Гаўрылу і давай размахіваць рукамі:

— Іван знайшоў штосьці! I то пад самым нашым плотам! Выганяю я Кірылавых гусей, каб іх халера падушыла, вунь, цэлы панадворак запаскудзілі, аж бачу, ён пайшоў. I спатайка — цап, пад палу, ды, як падкошаны ў свае вароты. Глядзі каб чагосьці нашыя дзеці не вынеслі... Я табе ўжо колькі разоў паўтарала — здымі дзягу, урэж ім, каб на ўсё жыццё запамяталі! Ты не! Цяпер — маеш. Добра табе так!

Жонка Кірылы ў той час якраз па торф ішла. Пачула размову, ды ў шпіхер да свайго.

— Ты бачыш?! Іван штосьці знайшоў! На вуліцы. Каля нас, дзе Гаўрылаў плот канчаецца. Такое доўгае, ледзь пад палу змясцілася. Няйначай шпень, што наша карова згубіла. Усюды мы яго абшукалі, а ён бачыш дзе быў! З цябе таксама разява добрая! Не, каб на вуліцу выглянуць, то лазіш па палях! А цяпер шыш табе аддасць. Хіба, што схадзіць да яго... Як ты думаеш?

Іван сядзеў, ды гузік да нагавіц прышываў, калі бачыць — Матрона ідзе, за ёю Гаўрылянка, а з заду Кірыліха трэпсае.

Іванка, а Іваначка! Ты нядаўна вуліцай ішоў. Ці не знайшоў ты часам яйка? Паскуда, а не курка — дзе ходзіць, там і знясе!

— Ну, што ў нас за дзеці? Усё з хаты павывалакаюць і пакінуць сярод вуліцы. Не знайшоў ты часам, Іванчык, нечага?

— А можа ты шпень наш знайшоў? Гаварыла я свайму дурню — прывяжы ты яго, як трэба, то яму, як гарохам аб сцяну. А ў гаспадарцы шпень патрэбны. Няма на чым каровы ўвязаць і хоч ты плач.

— У гаспадарцы яно ўсё прыдасца. Я, во, сёння, гузік знайшоў і думаю — глуповіна, але хай будзе. Прыходжу да хаты, зір — а ў нагавіцах якраз і не хапае. Дзе, здаецца, згубіў? Не знайшлі вы часам майго гузіка?

ЯК ІГНАТ ЖОНКУ КУЛЬТУРЫ НАВУЧЫЎ

Жыў Ігнат са сваёй Ігнаціхай на ўскраіне. вёскі. Жонка за куры з суседзямі сварылася, а Ігнат думаў, як скупасць з яе выгнаць, культуры навучыць ды зажыць наканец па-чалавечы. Людзі тэлевізары маюць, а

ў іх у хаце нават газеты няма. Ну і баба ў яго была — і на вёсцы, і ў дома жыць не давала.

— Каб на цябе канцы! — верашчыць на ўсёй панадворак. — Сядзіш ды япаўкай варон лапаеш, а вунь другая гуска з абскубаным крылом ходзіць!

— Бабо! Ты ж сама вырвала булачкі прымазваць...

— А каб цябе ў грабовую доску замазала! Я ж калі і вырвала, дык адно толькі, а тут, глянь, каб табе павылазілі...!

— Пагубіла. Проста, не падскубла ты іх

—А каб цябе дарэшты абскубла! Толькі і знаеш што жэрці ды брахаць! З таго пер’я ўжо цэлая падушка выйшла бы! О, я табе цяпер дам падушку! На падлозе, гад, спаць будзеш!

I гэтак кожны дзень — як не гусь, дык качка, калі не качка, дык курка, Надта ж скупая Ігнаціха была. Раз, як прадала на рынку курыцу і на пяць злоты менш чым суседка ўзяла, дык тры ночы спаць не магла, а днямі суседку лаяла на чым свет стаіць.

— Як тут бабу культуры навучыць? — за-думоўваўся Ігнат. — Суседзям лягчэй было б, і сам спакайней зажыў бы. Пайшоў, пагаварыў з суседам і назаўтра пачалося:

— Вунь Грышка трыста тысяч у каламотку выйграў, а ты толькі і знаеш люльку ў зубах трымаць. А каб падумаць, як мы жыць будзем — то не. Няўжо ж ты дурнейшы за яго?

— Чула ты, бабо, звон, ды не ведаеш, дзе ён. Не ў каламотку, а ў таталётку і не толькі Грышка, але і Іван.

— То як ведаеш, то чаго сядзіш, рукі пад задніцу падлажыўшы? Людзі грошы грабуць, а ён і пальцам не кіўне!

— Ой, бабо-бабо! У нас жа нават газеты ў хаце няма. Дзе ж ты нумаркі праверыш? З суседзямі пасварылася...

— Каб мне заўтра газету выпісаў!

Час ішоў. Ігнат чытаў газету ды ўсміхаўся ў вусы. А жонка зноў давай сваё начытваць:

— Ці ты, часам, такую як трэба выпісаў? Людзі выігрываюць, а ў нас нічога!

— Газета, яна такая, але, бачыш, пісаць па-рознаму можна. Ты ж ім на пяро не глядзіш, што захочуць, тое і напішуць. Па радыё зусім інакш. Усе слухаюць, так хутка не схлусіш.

I такім чынам выплыла з жончынай панчохі новае радыё. Але зноў нічога, зноў бяда.

— Бачыш, радыё — рэч добрая, але там толькі чуеш, а не бачыш. А нягледзячы ў вочы ўсё гаварыць можна. Па тэлевізары ўжо інакш, там усё бачыш.

I перад святамі ў хаце паявіўся тэлев:зар. Давай Ігнаціха глядзець. Цэлыміі вечарамі вытрэшчвала вочы ў гэтую дзіўную скрынку, а раніцай хутчэй па вёсцы расказваць, што, моў, амерыканцы не толькі па месяцы ходзяць, але і загоны на ім прадаюць, а ў нас то заўтра добрая пагода будзе, а на захадзе ўжо ў поле выйшлі. Ігнат з суседам міргалі толькі адзін на аднаго і пасмейваліся сцішка. Клюнула, значыць.

Але аднойчы, давай Ігнат пра таталётку ўспамінаць:

— Знаеш што? Трэба будзе, бабо, тэлевізар прадаваць. Нічога з нашага выйгрышу не вы-ходзіць. I тут, відаць, ашукоўваюць.

— Я табе прадам! Век бы нічога не рабіў, толькі прадаваў! Сам неадукаваны дурань, то і мяне яшчэ хочаш у цемнаце пратрымаць! Вунь жанчыны за свае правы змагаюцца, я табе пакажу, што жонка вартая! Не хочаш глядзець дык выматвайся з хаты!

I так Ігнат навучыў сваю бабу культуры. Па вёсцы не крычыць, з суседзямі ўладзілася, але жонкай засталася.

Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Адвокат Империи 11

Карелин Сергей Витальевич
Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
рпг
дорама
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 11

Отмороженный 12.0

Гарцевич Евгений Александрович
12. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 12.0

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Булгаков

Соколов Борис Вадимович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Булгаков

Революция

Валериев Игорь
9. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Революция

Противостояние

Гаевский Михаил
2. Стратег
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.25
рейтинг книги
Противостояние

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Смешенье

Стивенсон Нил Таун
2. Барочный цикл
Проза:
историческая проза
7.00
рейтинг книги
Смешенье