Рыбін цар

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Рыбін цар

Рыбін цар
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Глыбока на дне возера ляжыць рыбiн цар. Нiхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён цi яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслiнамi вадзянымi, як коўдрай, абгарнуўся i носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкi выскакваюць.

Вясною

людзi спусцяцца на ваду, затрубяць — хлыне каламутная вада патокам. Прачнецца рыбiн цар на дне ракi i пачне расчэсваць зялёную барадзiшчу. Зашавеляцца водараслi зялёныя, заскачуць па iх срэбныя маляты — старому i гожа!

Часам сонца прыпячэ — i тады яшчэ тлум цару: выпаўзаюць русалкi грэцца ў затоку, а зноў у ваду патрапiць не здольны. Вядома, дзецi! Плавае ён ля берагоў цалюткi дзень i за ногi iх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасцiпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухi.

Потым лета настае, i рыбiн цар, каб людзей не пудзiць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца. Ляжа ў вiры i ляжыць.

Улетку русалкi на зямлю выходзяць i лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без iх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, i разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзiць ён з вiра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы. Млын пад месяцам сiнiм святлом адлiвае, цiхi смех з садкоў нясецца. Анi ветрыку, анi гучнага шуму.

Шмат летам працы рыбiнаму цару: павiнуючыся яго загадам, пераплывае рыба з аднаго возера ў другое, з гэтай ракi — у iншую. Харчуецца. Усiм трэба харч i месца для iкрамёту. Але любiць рыбiн цар i дурэць: то жабу ўцiсне ў нерат замест рыбы — весялiся, рыбак,

то туды ж сiкоў напiхае. А то кароў, якiя, бызнуўшы, стаяць у вадзе, выдаiць да апошняй кроплi. Але ўсё гэта не ад злосцi. Наадварот, калi галадэча — выкiне ён на бераг груды рыбы, як гэта ў Нарачы калiсь здарылася…

Восень цiха крочыць. Ляжыць рыбiн цар у вiры, а дождж барабанiць па вадзе, як па даху. Прытульна, цёпла. Засынаюць азёры. Зрэдку праплыве лебедзь i пакiне за сабою дарожку святла. Праз яе бачна шэрае, плакучае неба. Вось i апошнi жораў пратрубiў над рэкамi, i тады пачынае цар сваiх рыб у вiры зганяць, тванню накрываць. Цёпла iм, добра! А потым пачынае ў апошнi раз абыходзiць свае масткi. Iдзе пад вадою: шэрая вада, раслiны вадзяныя холад пасцiнаў, рыб няма, ракi ў сваiх пячорах зазiмавалi. Высуне "надворак" галаву: касабочыцца над грэбляю шэрая павiльгатнеўшая млынарня, ляжаць сярод абшараў зялёныя рэдкiя чатырохкутнiкi, грукоча дзесь малацiлка.

Усё схавалi скнары-людзi, сцягнулi ў пунi i клунi, абдзёрлi чыста палi i сады. Нясуцца па нiзкiм небе шэрыя хмары. Глядзiць рыбiн цар на сонныя абшары, а з нябёсаў шэры дождж льецца.

— Бр-р-р, гэтак i змякнуць можна, — i ныр зноў на дно.

Ляжыць у вiры i сумуе. Памерлi палi, памерла рака!

А на яго падаюць бурыя лiсты, твань зацягвае.

Добрай зімы!

Комментарии:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6