Паром празь Ля-Манш

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Паром празь Ля-Манш

Шрифт:

Уладзімір Арлоў

ПАРОМ ПРАЗЬ ЛЯ-МАНШ

Вершы

Спроба завершанага жыцьцяпісу

Прыйшоў на сьвет

у год Зьмяі

паводле ўсходняга календара

і ў год сьмерці Сталіна

паводле календара савецкага,

пад знакам Дзевы,

у радзільні

насупроць Сафійскага сабору

у Полацку;

быў таемна ахрышчаны

праваслаўным папом,

якога схапіў за бараду

і не адпускаў,

пакуль не паказалі

салодкага пеўніка на палачцы;

узброіўшыся сьвечкай

і клубком бабуліных нітак,

у няпоўныя сем гадоў

выправіўся на пошукі лёхаў,

што ў часы Сьцяпана Батуры

злучалі

гарадзкія манастыры й храмы;

з тае пары

так і бадзяюся

па замурованых лябірынтах,

шукаючы

Полацкі летапіс,

крыж Эўфрасіньні

і сумнеўную славу;

памру ўлетку,

калі споўніцца

тысяча гадоў

князю Ўсяславу Чарадзею;

буду пахаваны

на полацкіх могілках

сьвятога Ксавэрыя

па грэка-каталіцкім абрадзе;

хтосьці пакладзе

на цёплую зямлю

букецік валошак

і тры гвазьдзікі

вядомых колераў;

у беларускім тэксьце

на помніку

згодна з нацыянальнай традыцыяй

будзе зробленая

артаграфічная памылка.

Паром празь Ля-Манш

Я так і думаў:

тут амаль ніхто

(калі не лічыць мяне)

не гаворыць па-беларуску,

але,

каб ты была са мною,

гэты дробны недахоп

імгненна ператварыўся б

у велізарную перавагу, бо

ў гушчыні палюбнай публікі

мы маглі б гаварыць пра нашы пачуцьці,

не саромеючыся самага патаемнага

(ты ведаеш, якія вострыя адчуваньні

могуць падараваць проста словы),

за выняткам таго,

што нельга казаць нават шэптам у ложку —

пагатоў, мы з табою схільныя да прымхаў і

часта стукаем тры разы па дрэве.

Наш карабель

(па-тутэйшаму — ferry, альбо boat-ship)

гайдае ўсё мацней, і ўжо ёсьць

першыя ахвяры марское хваробы.

(Дзякуй богу, што я —

з банальнай прычыны

адсутнасьці фунтаў —

не нажлукціўся піва

ў карабельным бары.)

Манэтаў у кішэнях

яшчэ хапіла б на званок табе,

толькі я ўспомніў пра розьніцу ў часе.

(Цікава, хто пражыў гэтыя дзьве гадзіны

замест мяне?)

Порт Ramsgate

выдае з мора на шыкоўныя дэкарацыі

да фільму «Каханка францускага лейтэнанта»

паводле раману жыхара гэтае выспы Дж. Фаўлза.

Я не казаў табе, што

білет у Ramsgate

(разам з сваім тэлефонам)

дала мне ў Менску дзяўчына

зь зялёнымі, як сёньняшні Ля-Манш, вачыма,

якую я ахвотна

запрасіў бы павячэраць удваіх,

калі б на сьвеце не было

цябе.

За прыбярэжнымі кулісамі

рыхтуецца да выхаду мытнік

з шэксьпіраўскім імем Рычард,

які дзякуючы рудой барадзе

прыме мяне за хлапца

з Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі.

Але ўсё скончыцца памысна,

калі не лічыць спазьненьня на вакзал «Victoria»,

дзе ўчора ірляндцы

мімаходзь апусьцілі ў сьметніцы

чарговую партыю бомбаў,

замаскаваных пад порцыі плямбіру,

каб два чалавекі

ўжо ніколі не змаглі трапіць у Эўропу,

а яшчэ адзін

здолеў бы наведаць яе

ў камфартабэльным вазку для бязногіх.

Усё скончыцца памысна:

я хутка прывыкну да левабаковага руху

Комментарии:
Популярные книги

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Викинг

Мазин Александр Владимирович
1. Викинг
Приключения:
исторические приключения
8.92
рейтинг книги
Викинг

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта

Товарищ «Чума» 8

lanpirot
8. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ «Чума» 8

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Геном хищника. Книга шестая

Гарцевич Евгений Александрович
6. Я - Легенда!
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга шестая

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание