Нябожчыкава люстэрка

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Нябожчыкава люстэрка

Нябожчыкава люстэрка
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

1

Кватэра была сучасная. Мэбля ў пакоі таксама была сучасная. Вялікія квадратныя крэслы з вострымі кантамі. Сучасны пісьмовы стол, пастаўлены квадратам насупраць акна. А за сталом сядзеў маленькі пажылы чалавек. Яго галава была, па сутнасці, адзіная не квадратная рэч у пакоі. Формай яна нагадвала яйцо. Містэр Эркюль Пуаро чытаў ліст:

«Станцыя: Уімпалі

Тэлеграма: Гэмбара Св. Яна

Містэру Эркюлю Пуаро

Гэмбара Клоўз

Гэмбара

Св. Марыі

Уэстшыр

Верасень, 24, 1936

Дарагі сэр,

Узнікла справа, якая патрабуе вялікай далікатнасці і такту. Я чуў добрыя водгукі пра вас і вырашыў даверыць гэтую справу вам. Я маю падставы лічыць, што з'яўляюся ахвярай падману, але па сямейных прычынах не хачу звяртацца ў паліцыю. Я сам раблю пэўныя захады, звязаныя з гэтай справай, але вы павінны быць гатовыя прыехаць сюды адразу ж, як атрымаеце тэлеграму. Буду вам удзячны, калі вы не адкажаце на гэты ліст. Шчыра ваш,

Гервазы Шэвені-Гарэ».

Бровы містэра Эркюля Пуаро павольна ўзнімаліся ўгору, пакуль амаль не зніклі ў валасах.

«І хто, уласна кажучы, — спытаўся ён у сябе, — гэты Гервазы Шэвені-Гарэ?»

Пуаро падышоў да кніжнай шафы і ўзяў вялікую тоўстую кнігу.

Ён знайшоў тое, што хацеў, даволі хутка.

Шэвені-Гарэ, Сэр Гервазы Фрэнсіс Ксаверы, 10-ы баранет, роду нададзен тытул у 1694; раней капітан 17-га ўланскага; нар. 18 траўня 1878; стар. сын сэра Гая Шэвені-Гарэ, 9-га баранета, памёр у 1911, і лэдзі Клаўдзіі Брэзэтан, 2-й дачкі 8-га графа Волінфорда. Ажаніўся ў 1912, Ванда Элізабет, стар. дачка палкоўніка Фрэдэрыка Абасната, гл. спіс асоб, якія скончылі Ітан. Удзельнік сусветнай вайны 1914-18. Захапленні: падарожжы, паляванне на буйную дзічыну. Адрас: Гэмбара Св. Марыі, Уэстшыр і плошча Лаўндыс, 218, Паўночны Захад I. Клубы: кавалерыйскі, падарожнікаў.

Пуаро не дужа задаволена паківаў галавой. Хвіліну ці дзве ён быў паглыблены ў свае думкі, потым падышоў да стала, выцягнуў шуфляду і дастаў стосік візітных картак.

Яго твар пасвятлеў.

— А lа bоnnе hеurе! [1] Якраз тое, што мне трэба! Ён абавязкова будзе там!

* * *

Герцагіня сустрэла яго з празмерным захапленнем.

— Дык вы ўсё-такі змаглі прыйсці да нас, містэр Пуаро! О, як цудоўна!

1

Ну, з богам! (фр.). (Тут і далей заўвагі перакладчыка.)

— Мне гэта прыемна, мадам, — прамармытаў Пуаро, кланяючыся. Ён спрытна абмінуў некалькі важных і бліскучых асоб — вядомага дыпламата, такую ж вядомую актрысу і надзвычай вядомага лорда — аматара вясёлага жыцця — і знайшоў нарэшце персону, якую ён і прыйшоў шукаць: містэра Сэтазвэйта, аднаго з тых гасцей, пра каго, пералічваючы прысутных, нязменна пішуць: «і іншыя». Містэр Сэтазвэйт прыязна гаманіў:

— Дарагая герцагіня… Я заўсёды захапляюся яе гасціннасцю… Такая асоба, калі вы разумееце, што я маю на ўвазе. Я часта бачыў яе на Корсіцы некалькі гадоў назад…

У размове містэр Сэтазвэйт надзвычай часта ўпамінаў сваіх тытулаваных знаёмых. Мажліва, што ён мог часам знаходзіць прыемнасць і ў кампаніі з містэрам Джоўнсам, Браўнам ці Робінсанам, але калі і так, то ён не згадваў пра гэта. І ўсё ж апісаць містэра Сэтазвэйта як

пустога сноба, і толькі, было б несправядліва. Ён быў праніклівы назіральнік чалавечай натуры, і калі праўда, што глядач ведае пра гульню найбольш, дык містэр Сэтазвэйт ведаў нямала.

— Ах, дарагі сябар, я вас не бачыў цэлую вечнасць. Я заўсёды адчуваю сябе шчаслівым, што мне пашанцавала быць побач з вамі, калі вы займаліся справай Варонінага Гнязда. Пасля таго мне здаецца, што я ў курсе, як кажуць. Дарэчы, я бачыў лэдзі Мэры толькі на тым тыдні. Чароўнае стварэнне — папуры і лаванда!

Паслухаўшы трохі пра свежыя скандалы — нясціплыя прыгоды дачкі графа і абуральныя паводзіны віконта, Пуаро здолеў уставіць у гаворку імя Гервазы Шэвені-Гарэ.

Містэр Сэтазвэйт адгукнуўся адразу ж.

— А, гэта характар, нічога не скажаш! Апошні баранет — такая ў яго мянушка.

— Пардон, я не зусім разумею.

Містэр Сэтазвэйт памяркоўна растлумачыў чужому чалавеку:

— Гэта жарт, разумееце — жарт. На самай справе ён не апошні баранет у Ангельшчыне, але ён такі і ўвасабляе канец эры. Адважны Неразважны Баранет, звар'яцелы баранет сарві-галава, вельмі папулярны ў раманах мінулага стагоддзя, чалавек, які ідзе ў самы неверагодны заклад і выйграе яго.

Сэтазвэйт пачаў больш падрабязна тлумачыць, што ён мае на ўвазе. У маладыя гады Гервазы Шэвені-Гарэ плаваў вакол свету на парусніку. Удзельнічаў у экспедыцыі на полюс. Выклікаў рызыканта-пэра на дуэль. Пабіўшыся аб заклад, ён заехаў на сваёй любімай кабыле па лесвіцы ў дом герцага. Аднойчы выскачыў з ложы на сцэну і вынес з тэатра славутую актрысу на сярэдзіне яе ролі. Анекдотаў пра яго было не злічыць.

— Гэта старадаўняя сям'я, — гаварыў далей містэр Сэтазвэйт. — Сэр Гай дэ Шэвені ўдзельнічаў у першым крыжацкім паходзе. Цяпер, на жаль, род, здаецца, згасае. Стары Гервазы — апошні Шэвені-Гарэ.

— Ён збяднеў?

— Ніколькі. Гервазы казачна багаты. Валодае каштоўнай нерухомай маёмасцю — радовішчамі вугалю, і ў дадатак ён, калі быў яшчэ малады, заснаваў шахту ў Перу ці недзе ў іншым месцы ў Паўднёвай Амерыцы, і яна прынесла яму багацце. Незвычайны чалавек. За што ні возьмецца, заўсёды ўдачліва.

— Зараз ён пажылы чалавек, вядома?

— Так, бедны, стары Гервазы. — Містэр Сэтазвэйт уздыхнуў, паківаў галавой. — Большасць людзей сказала б, што ён вар'ят. Гэта праўда, але часткова. Ён вар'ят не ў тым сэнсе, што ў яго няма памяці або што ў яго галюцынацыі, а ў тым сэнсе, што ён анармальны. Ён заўсёды быў чалавекам вялікай арыгінальнасці.

— І з гадамі арыгінальнасць становіцца эксцэнтрычнасцю? — зрабіў здагадку Пуаро.

— Менавіта. Гэта якраз тое, што здарылася з бедным старым Гервазы.

— У яго, мажліва, раздутае ўяўленне пра сваю асобу?

— Абсалютна. Я думаю, у галаве Гервазы свет заўсёды быў падзелены на дзве часткі: на адной яны, Шэвені-Гарэ, на другой — усе астатнія людзі.

— Гіпербалізаванае пачуццё сваёй радавітасці!

— Але. Усе Шэвені-Гарэ фанабэрыстыя, як д'яблы, — законы дыктуюць яны! У Гервазы, апошняга з іх, гэтага аж занадта. Сапраўды, калі яго слухаеш, можна падумаць, што ён, э-э, усявышні!

Пуаро павольна і задуменна паківаў галавою.

— Так, я падумаў пра гэта. Я атрымаў, разумееце, ад яго ліст. Гэта незвычайны ліст, які не просіць, а кліча!

— Каралеўскі загад, — сказаў містэр Сэтазвэйт, злёгку хіхікнуўшы.

— Менавіта. Гэтаму сэру Гервазы не прыйшло ў галаву, што я, Эркюль Пуаро, салідны чалавек, у якога так многа спраў! Што надзвычай малаверагодна, каб я адкінуў усё ўбок і прыбег, як паслухмяны сабака, як нікчэмны паслугач, які рады атрымаць хоць якое даручэнне!

Комментарии:
Популярные книги

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР