На Дзяды

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

На Дзяды

На Дзяды
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Хто там стогне так на ўзьмежку, На капцы у полі? Як згубіўшы к долі сьцежку, Як ня знаўшы долі. Ці там вецер водзіць гулі Так па самагубе, – Бы сваё дзіцё матуля Песьціць ды галубе? Ці над бацькаўскай магілай Жаліцца сіротка, Ці сваёй шукае мілай Хлопец-адзінотка? Ой, не плача брат над братам На мяжы кургана, А бядуе так душа там – Зьвязана,
скавана.
Хто умее слухаць, можа Шмат пачуць чаго там; Як прычытвае, нябожа, Бы Лазар пад плотам. Не жылося мне даўней так (Льецца гэткі голас), Не такі мой быў палетак, Іншы меў ён колас. Шла мая ў даль дзіва-сіла, Як бы хвалі Нёмну; На касе сваёй насіла Княжацку карону. Ніў маіх ніхто б ня зьмерыў, Не зьлічыў сялібаў; Мела ў пушчах многа зьвера, Многа ў водах рыбы. Засядала, расьцьвітала За гадамі годы; Залатыя думкі ткала З шчасьця і свабоды. Мелі страж гранічны вехі; Гадавала дзетак І чакала зь іх пацехі, Як вясною з кветак. Трох сыноў дала судзьбіна Да майго парога, А такія – сын у сына, Як нідзе, ні ў кога! Іх пясьціла, як умела, Ласкаю вясёлай; Красак, сонца не жалела Я для іх, саколаў. І расьлі яны, расьлі так, Мае княжаняты, На багацьце, на прыбытак, На вось тое сьвята. Як са мною будуць разам Жыці, панаваці, Славы быць жывым абразам У людзей і ў хаце... Бегам беглі дні і ночкі, Леты за лятамі... I павырасьлі сыночкі Самі, як ня самі, Як дубы у полі чыстым, Як сасонкі ў боры, Як у небе абадзістым Тыя сьвечкі-зоры, – Так магутны, яснасьветны На пагляд былі ўсе, Хоць да бою з апраметнай... Ажна сьвет дзівіўся! Ды ўдаліся, ой, сынкі мне Не аднэй натуры, Як бы тыя ноткі ў гімне Цішы і віхуры. Працавітага быў першы Складу і нагібу, Так, здаецца, што й памершы Ўсё араў, касіў бы. За другім была ахвота К лежні, к панаваньню; За чужой бы жыў работай, Спаў бы да зьмярканьня. Трэйці ўсіх бы толькі мучыў – Склад меў быці катам, З паганякаю на ўзруччы К зьдзекам быў заўзятым. Вось такой натуры, складу Ў іх я дачакала; На дарма, як мёд-прынаду, Думка ў думку ткала. Не прышлось мне жыць на сьвеце Ў славе і дастатку: Загубілі родны дзеці, Загубілі матку. I сярэдні, і малодшы, Родныя дзяціны, Як
мая – пайшлі к салодшай
Ласцы без прычыны.
Ў сьвет збрылі чужы дзівіцца, Гнуць у ёрмы шыі... I ўтапілі ў чужаніцы Душы маладыя. Заставаўся толькі старшы Гаспадарыць дома, Бо ад тых быў гаспадаршы, Хоць быў ў іх за лома. Заставалася адна я Сын адзін са мною Як той путнік на расстаі, Летам і зімою. Сяк ці так, жылось паволі Ў палавіне з горам – Тым у хаце, тым на полі, А другім за морам. Аж дакучыла, знаць, далей Недзе так бадзяцца, І сынкі зьбірацца сталі, Ззадалёк вяртацца. Як прыйшоў дамоў сярэдні, Выглядаў багата, Й не пазнаў, як зьвер пасьледні, Ні мяне, ні брата. Ў плуг запрог свайго браточка Навек, да скананьня, А мяне асеньняй ночкай Выгнаў на бадзяньне. Як дамоў вярнуўся меншы, Сьвету як увідзеў, – Аказаўся дасьціпнейшы, Чым сярэдні, ў крыўдзе. Над старэйшым братам ставіў Стражы і запоры, Цела ранамі крывавіў, Зьдзекаваўся ў горы. Зьдзек і далей строіць дай жа, Ласку з сэрца выжыў: Суд судзіў, што я – ня я ўжо, І расьпяў на крыжы. Так мая краса завяла I маёй сялібы! Ліхата апанавала І капцы, і скібы. Адплацілі роднай матцы Княжаняты-дзеці: Відмай кінулі бадзяцца, Сіратой гібеці. Ходзяць, гоняць сухавеі Праўданьку сьвятую; Брата брат не разумее, Брата брат катуе. Я на гэтым на кургане Ўсё сяджу і плачу, Усё чакаю зьмілаваньня, Дый ніскуль ня бачу. Ці апомняцца сыночкі У сваёй правіне? Ці загінудь сярод ночкі, Што і сьлед загіне?.. Стогнуць ветрам калыханы Ліпы ды бярозы, А ноч сее скрозь туманы Золь, слату, як сьлёзы. Лапацяць крыламі жудка Кажаны, начніцы, Як бы суд спраўлялі тутка Ведзьмы-чараўніцы. А душа сама – бяз хаты, Знаць, зь вялікай мукі То зрывае зь сябе шаты, То ў крыж зложыць рукі, То паказвае на плечы, То капец абойме... Бог яго усё дарэчы Зразумее, пойме! Можа, зь іншага хто краю Скеміў бы сумленьне, Што яна там вычварае З жалю і цярпеньня. То нам кажа ночкай цёмнай На мяжы ў пракляцьці, Як Дзяды ў нас векапомны Стануць адпраўляці.
Комментарии:
Популярные книги

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Отщепенец

Ермоленков Алексей
1. Отщепенец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отщепенец

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Афанасьев Семен
1. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Я Гордый. Часть 4

Машуков Тимур
4. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый. Часть 4