Казка пра Пятра-разбойніка

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Казка пра Пятра-разбойніка

Казка пра Пятра-разбойніка
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Валэндаецца па зямлi пракляты Пётр-разбойнiк. Твар у яго чарнейшы за зямлю, не можа ён вачыма людзям у вочы глядзець.

Шмат часу хадзiў ён на жыр i людзей рэзаў. Пакуль паноў забiваў — усё яму даравалася, а калi ўзяўся за

простых — напала на яго чорная хвароба: твар зрабiўся такiм, што сiтам не накрыеш, каўтун галаву пакрыў, абляпiлi цела скуллi, уцякаюць ад яго людзi, баючыся заразы.

Рэжа ён дзень i ноч без просыпу, ды сумлення нi ў якой крывi не затопiш. Забiвае ён дзядоў, немаўлят за ногi вешае, толькi пачаў адчуваць кожны раз, што лепш бы ў сябе нож уватхнуць, чымсьцi ў другога.

Iшоў ён аднойчы ўноч некуды i стаў на раскрыжаваннi шляхоў: страшна яму зрабiлася. Насупраць, над шляхам, працягнулася галiнаю сухое дрэва, а на iм пугач сядзiць i вогненнымi вачыма глядзiць.

I зразумеў Пётр-разбойнiк — няма яму даравання ад простых людзей, няма i не будзе нiколi.

— Скажы, зямля, — пытаецца Пётр-разбойнiк, — як мне ў цябе дараванне заслужыць?

Цяжка ўздыхнула зямля:

— Не, Пётр-разбойнiк, не будзе табе даравання. Толькi што… вунь ля разбуранага млына ляжаць на зямлi трохпудовыя жорны. Уздзень iх сабе на шыю i пакуль не сатрэш iх уласнаю шыяю на порах, пакуль не луснуць яны i не разваляцца на тваiх рамёнах — не быць табе дараванаму.

Цяжка ўздыхнуў Пётр-разбойнiк, нахiлiўся, ускiнуў на шыю жорны i пайшоў. I што ён толькi з той пары не рабiў: i зямлю розным бедакам араў, i лясы карчаваў, i памiраючых

ратаваў, i гарады будаваў — нi крышачкi не сцёрлiся жорны. Няма даравання таму, хто кроў сялян пiў, вiсiць яна цяжарам вялiкiм на iм да сканчэння веку.

Зноў прывалокся Пётр-разбойнiк пад сухое дрэва, згубiўшы ўсялякую надзею на выратаванне. Плакаў там тыдзень — маўчыць зямля. Пустэча. Прайшлi гады, а наперадзе тая ж цемра. Няма даравання!

Толькi падняўся ён, аж раптам, бачыць, сядзiць нейкi чалавек i на магiлу мацеры плюе i зямлю родную лае.

— Гэ-эх, — зiтхнуў Пётр-разбойнiк, — ну й падла. Забiваў я шмат людзей, дык няўжо яшчэ за гэткую гнiду мне на душы граху пабольшыцца. Дай яму напрач сальнiк выпушчу, бо, дзякаваць чорту, нож заўсёды пры мне.

Падышоў ззаду да таго, хто на матчыну магiлу пляваў i зямлю родную лаяў, ды й пярэснуў яго навотлiў нажом. I толькi ён зрабiў гэта, як раптам палiў цёплы дождж i змыў з яго каўтун i балячкi.

Навальнiца пачалася, сiняй стралою блiскаўка палахнула, i за громам не пачуў Пётр-разбойнiк, як з гулам луснуў камень i жорны на яго рамёнах распалiся на дзве паловы i рассыпалiся ў порах.

I ўпаў тут Пётр-разбойнiк на зямлю i заплакаў, бо лепей за ўсё — не быць адшчапенцам мацеры-зямлi i калi трэба — пусцiць за яе ў ход нож. I плакаў Пётр-разбойнiк, а вакол пасля дажджу блiшчэлi лiсты i звонка падалi на зямлю празрыстыя кроплi, быццам уся зямля плакала ад шчасця разам з iм.

Комментарии:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Белый Волк

Мазин Александр Владимирович
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Белый Волк

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6